ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Галіцкі / Halicki / Галицкий  (Прочитано 8439 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Храбр

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Галіцкі / Halicki / Галицкий
« : 06 Марта 2008, 15:11:59 »
Паспрабую яшчэ раз.
  Галiцкi Эдуард Вiкенцьевiч, в. Якшыцы, Клецкага павета, Мiнскай губернii
 Калi  есць якiя звесткi, каклi ласка адкажыце, радня там таксама пражывала i  раней
« Последнее редактирование: 06 Марта 2008, 22:43:31 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Галіцкі / Halicki / Галицкий
« Ответ #1 : 06 Марта 2008, 22:48:25 »
Галіцкія, якія жылі ў Якшыцах, ёсьць у сьпісах шляхты Слуцкага пав. Але дакумента на прызнаньне ў расейскім шляхецтве падавалі ў Гарадзенскі ДДС, вывад быў там 1805.02.09 (можа 1805.09.09).

Жылі:
1799: засьценак Чарнагубава (Нясьвіскі пав.).
1835: аколіца Арда, вёска Якшыцы, у маёнтку Гарэвічы (Слуцкі пав.).

Прадстаўнікі гэтага-ж роду жылі і ў Мазырскім павеце.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Храбр

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Re: Галіцкі / Halicki / Галицкий
« Ответ #2 : 06 Марта 2008, 23:03:35 »
Дзе можна даведацца болей пра род, скласцi радавод свой? Цi быу у iх асабiсты герб? Цi можна даведацца пра больш далекiя часы?

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Галіцкі / Halicki / Галицкий
« Ответ #3 : 07 Марта 2008, 02:41:00 »
Гэрб, як і ў кожнага шляхецкага роду, ёсьць. Толькі я ня ведаю які. Каб карыстацца гэрбам, трэба спачатку мець радавод. Тады і гэрб будзе да места.

Радавод 18 —  перш. трэці 19 ст. можна скласьці па сьпісах шляхты. Ранейшыя зьвесткі могуць быць у Нацыянальным Гістарычным архіве ў Гародне. Але матар’ялы Гарадзенскага ДДС захаваліся дрэнна. Калі справа адсылалася на разгяд у Гэрольдыю, дык копіі дакумунтаў будуць у Расейскім Дзяржаўным Гістарычным архіве (у Санкт-Пецярбурзе), але гэты архіў зараз зачынены для дасьледчыкаў.

Правільны шлях — гэта пачаць ад сябе і ўверх. Праглядаць мэтрычныя кнігі. Калі продкі католікі, трэба глядзець мэтрычныя кнігі Клецкага касьцёлу, знаходзяцца ў Нацыянальным Гістарычным архіве (Менск).
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.