ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Бокун, Бакун / Bokun  (Прочитано 9090 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Вадзім Урублеўскі

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 36
Бокун, Бакун / Bokun
« : 03 Июля 2008, 14:51:11 »
Паводле "Гербоўніка беларускай шляхты" Бакуны належаць да старадаўняга шляхецкага роду, што ў 19 ст. шчыльна рассяліўся па засценках Слуцкага (Вялікія Дубейкі), Ігуменскага  (Калодзежна, Ясень, Гарбаты), Менскага паветаў (Гушчын).  Мяне цікавяць Бакуны з засценку Гарбаты (суч. Цялякаўскі с/с Уздзенскі р-н), якія не ўзгадваюцца ў радаводнай справе аб шляхецкім паходжанні рода (НГАБ, ф.319, воп.1, спр.71; воп.2, спр.232). Па маім звестках у канцы ХІХ ст. там пражывалі сем'і мінскіх мяшчан Вікенція, Ігната і Іосіфа Бакуноў. У якой ступені пароднення паміж сабой яны знаходзіліся невядома. Вядома, што Эмілія Паўлаўна Баравік (1868?-1955) з гэтага ж засценку была замужам спачатку за Аляксандрам Вікенцьевым Бакуном (ад яго мела дачку Аляксандру 1889 г.н.), а пасля яго заўчаснай смерці за Аляксандрам Іосіфавым Бакуном (1865?-1946) з 27.10.1891 г., з якім мела шасцёх дзяцей. Невядома кім апошняму даводзілася Юзэфа Ігнатаўна Бакун (1863?-1943; у замужжы Ананіч), родная бабуля маёй бабулі. Але ёсць інфармацыя, што сямейныя сувязі паміж імі існавалі і былі трывалымі (Аляксандр некалькі разоў хрысціў дзяцей Юзэфы). Хацелася б даведацца паболей аб Бакунах з Гарбатоў і аб іх нашчадках, а таксама разабрацца ў іх цяжкіх роднасных перапляценнях. Спадзяюся, хто-небудзь зацікавіцца гэтай інфармацыяй і дапаможа мне ў пошуках.
« Последнее редактирование: 04 Июля 2008, 15:40:54 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Бокун, Бакун / Bokun
« Ответ #1 : 04 Июля 2008, 15:37:54 »
Са згаданых вамі асобаў з Гарбатоў, у мяне ёсьць зьвесткі толькі пра аднаго чалавека.

Аляксандар (* 1864, † 1890.02.12) , сын Вікенція Іосіфавіча Бокуна (* 1835) і Марыі (* 1837). Гэта паводле сьпіса менскіх мяшчанаў 1882, дапоўненага ў 1890. Ягонай дачкі ў сьпісе няма.

У менскія мяшчане былі запісаныя Бокуны зь Ясеня, іншых, гарбатоўскіх, у мяне не пазначана. Магчыма, яны былі зацьверджаны ў расейскім шляхецтве і іх трэба глядзець у сьпісах дваранаў Ігуменскага павету.

Ёсьць сэнс паглядзець сьпісы менскіх мяшчанаў 1894 — яны маюць дакладныя даты нараджэньняў. Гэта ў фондзе 330 у Нацыянальным Гістарычным архіве.

Бокуны былі каталікамі, а мэтрычныя кнігі Вузьдзенскага касьцёлу захаваліся добра. Тамака будуць усе цікавыя вам асобы, ізноў-жа ў НГА Беларусі.

Наконт паходжаньня, выкажу асьцярожныя меркаваньні, што Бокуны могуць быць зьбеларусізаванай лініяй нямецкага роду Альтэн-Бокум.
« Последнее редактирование: 04 Июля 2008, 15:43:33 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Вадзім Урублеўскі

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 36
Re: Бокун, Бакун / Bokun
« Ответ #2 : 14 Июля 2008, 21:17:15 »

Дзякуй, спадару Уладзіславу за інфармацыю! Але ж ці не маглі вы падказаць месцазнаходжанне пасямейных спісаў мінскіх мяшчан за 1882 і 1890 (тых, што датычацца Ігуменскага павета).
І яшчэ пытанне, ці не датычацца спісы мяшчан-хрысціян 1894 г. ў фондзе 330 выключна жыхароў Менска? Калі не, дык як разабрацца якія справы замаўляць, каб натрапіць не на менчукоў, а на згаданую засцянковую шляхту? 

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Бокун, Бакун / Bokun
« Ответ #3 : 14 Июля 2008, 23:32:08 »
Дзякуй, спадару Уладзіславу за інфармацыю! Але ж ці не маглі вы падказаць месцазнаходжанне пасямейных спісаў мінскіх мяшчан за 1882 і 1890 (тых, што датычацца Ігуменскага павета).

Ф. 330.

І яшчэ пытанне, ці не датычацца спісы мяшчан-хрысціян 1894 г. ў фондзе 330 выключна жыхароў Менска? Калі не, дык як разабрацца якія справы замаўляць, каб натрапіць не на менчукоў, а на згаданую засцянковую шляхту? 

Тамака ўсе. І жыхары Менска, уласна менскія мяшчане, і шляхта прыпісаная ў мяшчане, жылі ўсюды.

Ніяк. Трэба праглядаць усе сьпісы запар.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.