ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Гартынґ / Hartyng / Harting, Hartingh / Гартинг  (Прочитано 8949 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Вадзім Урублеўскі

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 36
Гартынґ / Hartyng / Harting, Hartingh / Гартинг
« : 11 Сентября 2008, 22:02:57 »
Шукаю інфармацыю адносна пражывання ў Магілёве ў 20-40-я гг. ХІХ ст. прадстаўнікоў галандскага роду Гартынгаў.
Прашу падказаць да якіх крыніц можна звярнуцца.
« Последнее редактирование: 12 Сентября 2008, 23:37:01 от Вадзім Урублеўскі »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Гартынґ / Hartyng / Harting, Hartingh / Гартинг
« Ответ #1 : 12 Сентября 2008, 01:26:09 »
Гартынґі — не бароны.

Што вас канкрэтна цікавіць?
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Вадзім Урублеўскі

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 36
Re: Гартынґ / Hartyng / Harting, Hartingh / Гартинг
« Ответ #2 : 12 Сентября 2008, 23:35:23 »
Мяне цікавяць нашчадкі Марціна Мікалаевіча Гартынга (1785-1824), выхадца з дваранскага роду г.Лэйдэн у Галандыі, што ў 1803 г. быў прызваны на рускую службу. Прыкладна з 20-х гг. яго сям'я пражывала ў Магілёве. У сям'і былі тры сыны: Густаў, Канстанцін і Мікалай. Дзе можна знайсці спісы студэнтаў магілёўскіх гімназій ці вучэльняў, у якіх яны маглі вучыцца? Можа захаваліся спісы домаўладальнікаў па Магілёву за гэты час? 

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Гартынґ / Hartyng / Harting, Hartingh / Гартинг
« Ответ #3 : 21 Сентября 2008, 16:08:14 »
Марцін (Марцін-Ганна-Квінтын) Гартынґ (* Лейдэн 1787.02.28, † Магілёў 1824.08.13)
У 1805 лейтэнант галяндзкай службы, паступіў на расейскую службу, у будучым генэрал-маёр і генэрал-квартармайстар.
Некаторыя зьвесткі пра ягоную службу: http://www.museum.ru/museum/1812/Persons/RUSS/ra_g08.html
х (графіня?) Амалія-Даратэя Ламбздорф, * 1798.07.27, † Франкфурт на Майне /1838.09.11
Дзеці:
1. Густаў-Мікалай-Марцін
   * Магілёў 1819.10.18
2. Канстанцін-Іван
   * Магілёў 1821.12.09
3. Мікалай-Якаў-Леў
   * Магілёў 1823.12.24

Унесены ў 2 ч. ДРК Санкт-Пецярбургскай губ., лінія ад Густава пераносам таксама ў 2 ч. ДРК Менскай губ.

Пра нашчадкаў Густава і Канстанціна ёсьць у Афтаназы, у 1-м і 2-м томе.
« Последнее редактирование: 21 Сентября 2008, 16:14:08 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Вадзім Урублеўскі

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 36
Re: Гартынґ / Hartyng / Harting, Hartingh / Гартинг
« Ответ #4 : 23 Сентября 2008, 23:39:39 »
Прынамсі я гэты радавод даўно распрацоўваю, але аб некаторых расейскіх сайтах пра М.Гартынга я сапраўды не ведаў. Дзякуй, спадар Уладзіслаў!

Не магу толькі зразумець, чаму некаторыя Гартынгі называюцца баронамі (напрыклад, у вокладках на рэвізскіх сказках, у справе аб уводзе ў кіраванне маёнткам і г.д.). Хаця ў радаводнай справе згадак на баронства няма.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Гартынґ / Hartyng / Harting, Hartingh / Гартинг
« Ответ #5 : 29 Мая 2009, 19:13:58 »
Нарэшце адшукаў у сваіх завалах ксэра машынапіснага радаводу Гартынгаў, складзенага ў 1892.

Landre Ch. Genealogy of the Hartingh’s family. 1892.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Вадзім Урублеўскі

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 36
Re: Гартынґ / Hartyng / Harting, Hartingh / Гартинг
« Ответ #6 : 30 Мая 2009, 18:55:45 »
Дзякуй! Але дзе я яе знайду. У Нацыянальнай бібліятэцы яна ёсць?