ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Дземідовіч / Dziemidovič / Demidowicz, Dziemidowicz / Демидович, Дземидович  (Прочитано 11841 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Стасюк Дземідовіч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Шаноўнае панства!

Паходзяць з Уздзенскага (в.Тоўсты Лес, Літва, Магільна, Ліцьвяны) /Стаўпцоўскага раёнаў, Менскай вобласці. Праваслаўнае веравызнанне. Асаблівай іншай інфармацыі не маю, бо дзед распавядаў, што царква разам з метрыкамі згарэла ў гады вайны.

Быў бы вельмі рады любой інфармацыі, якая б тычылася дадзенага прозьвішча. Папярэдне дзякую.

З павагаю Станіслаў Дземідовіч.
« Последнее редактирование: 04 Октября 2008, 02:59:17 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Дземідовічы з Вузьдзенскага раёну, на колькі я ведаю, сяляне. Назавіце, калі ласка, зь якімі родамі вашыя Дземідовічы былі ў сваяцтве да вайны.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Стась Дземідовіч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Луцэвічы

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Увогуле, каб не гадаць, лепш паглядзець мэтрычныя кнігі ў Нацыянальным Гістарычным архіве, кнігі Сямёнавіцкай царквы захаваліся ня дрэнна.

Адное прозьвішча — гэта мала :). Калі 5-7 родаў, зь якімі парадніліся ў дарэвалюцыйныя і даваенныя часы былі шляхецкімі, можна пра нешта памеркаваць.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Некаторыя Дземідовічы, якія менаваліся Д.-Ваўчэцкімі гербу "Габданк" пры вывадзе ў Мінскім ДДС мелі продкаў-прыхаджан Койданаўскага касцёлу ў Мінскім павеце. Сустракаюцца сярод зямян койданаўскіх 17-18 ст. Верагодна, першыя пакаленні гэтага роду:

Міхал Дземідовіч, ключнік койданаўскі ў 1620 г., меў зямлю ў Койданаве, навакольных Загаражанах (Загараддзе). Каля 1648 г. набыў зямлю за 18 коп грошаў у Калечыцаў у засценку на Ўлотаўцы каля Макаўчыц. У 1669 г. пан Ян Дземідовіч, відавочна, сын Міхала, трымаў зямлю на вольнасці за Загараджанамі за лістам кн. Багуслава Радзівіла, ён жа сярод зямян.
In hoc signo vinces