ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц  (Прочитано 30254 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #45 : 06 Февраля 2020, 20:21:22 »
У 1620 г. Раман Калечыч (брат майго продка Іахіма), каля 1570 г. нараджэння, Машталер на вольнай зямлі пры койданаўскім замку гетмана польнага ВКЛ кн. Крыштафа Радзівіла.

Пра машталераў падрабязна апісана ў працы Скеп’ян, А.А. "Арганізацыя стаеннай службы пры магнацкіх дварах у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст."

Так, машталер з'яўляўся старшым конюхам, ці стаенным, а таксама мог быць толькі конюхам, але вышэй за стаенную чэлядзь, якая выконвала брудную працу, чысціла стайні. Займаўся даглядам каней і выездкай маладых каней. Набіраліся у т.л. з баяр. Згодна з працай, у Крыштафа Радзівіла было па меншай меры 24 машталера. Мелі адзенне з сукна, жылі ў спецыяльных памяшканнях, ці "белых ізбах", часам суправаджалі княскі двор, асобны машталер падаваў каня, за службу мелі 10-16 злотых у год. Сярод служэбнікаў стаеннай службы былі і іншаземцы, у т.л. немцы, італьянцы, аднім машталерам быў нейкі Пантоні, як ліча аўтар, магчыма, італьянец.
« Последнее редактирование: 06 Февраля 2020, 21:45:05 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #46 : 07 Февраля 2020, 20:18:31 »
КМФ5-5-1696 арк.60
Каля 1648 г. зямлю ў Калечыцаў у засценку на Ўлотаўцы за Макаўчыцамі набыў за 18 коп літоўскіх грошаў ключнік койданаўскі Міхал Дземідовіч.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #47 : 11 Февраля 2020, 23:22:37 »
Яшчэ ўдакладненні з інвентароў:

Мой продак Марка Калечыц (Калечыцкі), у 1648 г. баярын, перад 1665 г. асеў у Пяткевічах і засценку ў Ельні (або пад Ельнай), акрамя яго ў засценку Ельня, або Карэмдзянка трымалі зямлю пан Сухадолец, падстараста койданаўскі "вольны на паграніцтва", Ян Пуцята, войт койданаўскі, Павел Плявака з братам (у іншым інвентару пан Плявака), Тэадор Лабкоўскі і Мікалай Навіцкі.
Марка быў прыхаджанін койданаўскага касцёлу, жонка- Апалонія, дачка Макаша Букара. Букары, або Еўтуховічы ў 1588 г. на павіннасці служак лістоўных, павінны былі "ездзіць з лістамі на патрэбу князя Яго Міласці", бацька Макаша быў Стэфан, другі княскі машталер у 1620 г. (усяго ў графстве згадваюцца два машталеры- Раман Калечыч і Стэфан Яўтуховіч/Букар). Ад Стэфана сыны Маркі прынялі 1 валоку ў Макаўчыцах. У агульнай колькасці сыны Маркі Тэадор (у будучым войт макаўчыцкі і зямянін на Яцукоўшчыне) і Мікалай трымалі ў 1670-я гг., акрамя засценкаў каля 6 валок на чыншу і вольнасці ад падаткаў ў Макаўчыцах.

Калечыцы ж з  заходняй радзівілаўскай маёнтнасці Дзяляцічы і Ўселюб у 17 ст. трымалі зямлю ў Калечыцах
("сяло зямянскае" ў 2 валокі) і Галковічах на зямянскай павіннасці ці паконьшчыне. З актаў 16 ст. вядома, што мясцовыя баяры пры Давойнах выконвалі службу земскую конную і менаваліся шляхтай, некаторыя валодалі падданымі (нават пры "маёнтку" ў 1 валоку), у 1570-х гг. пры Радзівілах пачалі звацца зямянамі.

З-пад Дзяляцічы апошні носьбіт прозвішча Калечыц перасяліўся ў Мінскі павет у 1840-я гг., браў шлюб у Койданаўскім касцёле, пазней прылічаны да ігуменскіх, пасля да мінскіх мяшчан, у 1860 г. зацьверджаны ў расейскім дваранстве, у 1862 г. да яго далучаны чалавек з Пяткевіч, але з нагоды запісу ў папярэднія часы ў падаткавым стане вольных хлебаробаў, зацьверджаны не быў. Дый справа а дваранстве амаль цалкам зфальсіфікавана, што ў дачыненні першай асобы, што другой, затое генеялогія нядрэнна будуецца па інвентарах.

Параўноўваючы інвентары абодвух маёнтнасцяў, бачна, што ў 17-18 ст. прысутнічае шэраг адных і тых жа прозвішч у мясцовых шляхты і няшляхты. Напрыклад, цалкам верагодна, што койданаўская шляхта Паўлюці канца 17-18 ст. паходзяць ад далятыцкіх мяшчан Паўлюцяў, і такіх прыкладаў там шмат :)
« Последнее редактирование: 12 Февраля 2020, 00:05:38 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #48 : 20 Февраля 2020, 12:23:21 »
Частку зямель у Макаўчыцах у 17 ст. Калечыцы, акрамя сваіх і ад Еўтуховічаў-Букараў трымалі (верагодна праз роднасныя сувязі) ад баяр Струпейкаў (якія пазней менаваліся Кендрыкамі), Катовічаў, Ярмаковічаў, Сідаровічаў. Продак Струпейкаў-Кендрыкаў- Раман Струпейка трымаў у 1588 г. зямлю ў Макаўчыцах за лістам пана Пакаша, Радзівілаўскага ўрадніка.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #49 : 28 Февраля 2020, 18:38:26 »
Інфармацыя пра дакумент, выпадкова знойдзеная супрацоўнікамі НГАБ падчас падрыхтоўкі 6 тома Гербоўніка беларускай шляхты.

У вывадзе роду Ждановічаў гербу Ястрэмбец ад 08.08.1799 г. сярод складзеных папер-довадаў аб шляхецкім паходжанні згадваецца наступны дакумент:

Ф.319-2-1198, Арк. 1 адв., 4.

Права застаўнае на грунт дзедзічны ў Навасёлках ад Яна (сына Рыгора) Ждановіча яснаму пану Калечыцу 30.04.1638 г.

/ Prawo zastawne Jana Zdanowicza w roku 1638 kwietnia 30 dnia JP Kaleczycowi (арк.4- Kaleczycu) grunt swoj dziedziczny w Nowosiolkach/

Сумнеўным дакумент у артыкуле гербоўніка не пазначаны. Трэба адзначыць, што дакумент згадваецца ў арыгінальным, так зв. сапраўдным вывадзе Ждановічаў,  які быў скасаваны ў 1824 г., а замест яго пададзены псеўдавывад з шматлікімі фальсіфікацыямі.

Акрамя таго, згодна з інвентарамі Койданава, вядома, што мой продак Іахім Калечыц і так у 1620 г. трымаў зямлю ў Цішкавым Бродзе паміж грунтамі Рыгора Ждановіча і грунты пад Машніцай побач с навасельскімі грунтамі Ждановічаў пад Машніцай.

У інвентарах падрабязна апісваецца зямля Ждановічаў. Так, у 1588 г. Рыгор з братам Макарам трымалі землі "па розным месцам паміж землямі паноў Гладкіх (таксама маіх продкаў :) ) Іх Навасельскія грунты называліся:
Зямля Семенчоўшчызна, зямля Тарайкоўская, зямля Малдрычына, зямля Чэрэмовічы, зямля Грыбчоўская, зямля Какорэчынская,  зямля Дашкоўская, увогуле 5 валок з моргамі.

У 1620 г. Ждановічы, зямяне конныя і "на вольнасцях"  (асобна ад зямян на паконьшчыне) трымаюць 1 Кон у 5 валок.

У 1648 г. Паны Ждановічы на вольнасцях трымаюць 7 валок у Навасёлках.

У наступныя 1660-90-я гг. Сярод "фальваркаў застаўных і за правамі ад князёў" у паноў Ждановічаў 7 валок у Навасёлках у шахаўніцах (церазпалоссе) паміж панамі Аравінка-Аўсядоўскімі і Гладкімі (пазней Кастравіцкімі) на службе коннай, або плаце.

На навасельскіх грунтах Ждановічаў жылі падданыя. Аб гэтым сьведчыць і дакумент аб продажы Аўсядоўскаму ад Ждановічу селяніна Карандзюка ў 1672 г., і інвентар 1678 г., дзе напісана аб тым, што дакументы спалены, а паны Ждановічы спасылаюцца на Метрыку, кажуць аб уплаце падымнага двару койданаўскаму ад падданых (тэкст 17 ст. у самім інвентары).

У 1660-70-я гады і пазней ў Навасёлках Ждановічаў аселі Шунейка, Шацілы, ў 18 ст. Антановічы, Каржанеўскія. Пазней-засценак. Зараз- вёска Малыя Навасёлкі Дзяржынскага раёну.

Цікава адзначыць і тое, што ў 1695 г.у Навасёлках трымаў каля 4 валок Станіслаў Кршчановіч. У метрыках Койданаўскага касцёлу Nobilis dominus Станіслаў Хршчановіч, верагодна, падстароста Койданаўскі, у зборавых метрыках згадваецца Хршчановічава, падстаросціна койданаўская.  Станіслаў Кршчановіч трымаў і застаўную маёнтнасць Дабрынёва, якая перад гэтым была ў заставе ў Касцюшкевіча, лоўчага Менскага, а ў 1706 г. з падданымі і баярамі была прададзена зноў Касцюшкевіча ад удавы Кршчановіча- Зофіі Івіцкай. Магчыма, менавіта тады, напрыканцы 1690-х гадоў у Дабрынёва асеў і Павел, сын  Мікалая Маркавіча Калечыца, які не згадваецца ўжо ў інвентары 1695 г.
« Последнее редактирование: 28 Февраля 2020, 20:11:12 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #50 : 29 Февраля 2020, 19:59:59 »
У працяг эканамічных і суседскіх адносін, адзначу адносіны шлюбныя:

У мк Койданаўскага р/к касцёлу шлюб 1716 г. паміж Андрэем Калечыцам і Аленай з Ждановічаў. Сьведка Станіслаў Варакса.
« Последнее редактирование: 29 Февраля 2020, 20:27:46 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #51 : 05 Апреля 2020, 15:53:58 »
Артыкул аб родзе ў беларускай Вікіпедыі. Стварыў, дзеля таго, каб была інфармацыя аб родзе для магчымых сваякоў і зацікаўленых. І таму, што ў Вікіпедыі хапае іншых артыкулаў, у т.л. з перацягнутымі кароценькімі звестачкамі і спасылкамі і з гэтага ў т.л. форуму (кампіляцыя), так што гэты артыкул тым больш "мае права быць". Трэба толькі адзначыць, што, зразумела, Вікіпедыя- не нейкае навуковае выданне, і артыкул у форме навукова-папулярнай, магчыма яшчэ з цягам часу будзе рэдагавацца, магчыма калісьці надрукуецца навуковы варыянт значна больш падрабязны і з усімі крыніцамі. Герб у артыкуле пазначаны Котвіч, бо далучылася галінка да роду гербу Котвіч, але сапраўдны герб дакладна не вядомы. Нават пры ўмове сваяцтва з Сасінымі-Калячыцкімі, у тых таксама быў уласны герб, не гледзячы на Нясецкага і інш. :) У назве артыкула ў дужках пазначана "шляхецкі род" дзеля адрознення ад артыкула пра вёску ў Лідзкім раёне.

Калечыцы (шляхецкі род)
« Последнее редактирование: 05 Апреля 2020, 17:11:17 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #52 : 02 Июня 2020, 19:28:55 »
У выніку аналіза комплексу дакументаў падцьвердзілася інфармацыя:

У інвентары 1721 г. Лукаш Паўлоўскі с цесцем Тэадора Калечыцам, дваюрадным братам майго продка, трымаў зямлю Яцукоўшчына . У 1753 г. унук Тэадора Юзаф Калечыц разам з кроўнымі- нашчадкамі Калечыцаў Паўлоўскімі і і Гарадзецкімі трымаў Янчыкоўшчыну, якая да гэтага часу разам з Конам Юрэвічаў склала засценак Машчонае. Яцукоўшчына і Янчыкоўшчына, зразумела, назвы адной мясцовасці, утвораныя ад імя Яцка/Ян. Згодна з вывадам Ждановічаў, у 1638 г. не названы па імені пан Калечыц атрымаў у заставу грунты ў Навасёлках ад Яна Ждановіча. Праглядаючы выпіску з інвентара 1721 г., адзначыў, што каля Яцукоўшчыны жыў  Стэфан Ждановіч, у радаводзе ёсць Стэфан 1693 г.нар. , пляменнік Яна Ждановіча.

З акту апісання маёнтка Навасёлкі Менскага павету часоў Стэфана Гладкага, пісара земскага Менскага, вядомыя "грунты Навасёлак з зямянамі, баярамі і падданымі" : Навасёлкі Гладкоўскія, Акалоўскія, Граблеўшчына, Крылавічы, або Крылава, Гаруцішкі, Шыталеўшчына, і Яцкоўшчына, і інш. У дакументах, якія тычацца Навасёлак, актыкаваных у менскім земскім павятовым судзе ( гэта ж справа Ф. 686-1-102) згадваюцца і Ждановічы, і Аўсядоўскія, і Багуфалы, уладальнікі частак Навасёлак.

Такім чынам, сапраўды, частка маёнтка Навасёлкі называлася Яцкоўшчына, яна ж была аддадзена ў заставу Калечыцам (калі глядзець на 1638-ы год, значыць, майму продку Цімафею, бацьку Маркі з Пяткевіч і дзеду Тэадора) ад Ждановічаў, менавалася і Яцукоўшчына, і Янчыкоўшчына і была ў валоданні Калечыцаў больш за 115 гадоў (1638-1753).

Із цікавага з метрык:

У 1712 г. У Юзафа Гарадзецкага - сваяка Калечыцаў- хроснымі былі Казімір Аўсядоўскі і Магдалена Кастравіцкая з Навасёлак;

У 1739 г. сьведкам пры шлюбу Эліаша Калечыца і Канстанцыі з Шацілаў было Рыгор Ждановіч, падобны па ўзросту да Рыгора 1701 г.нар. - праўнука Яна з вываду.

З Ждановічамі Калечыцы бралі шлюбы ў 1716 г. і таксама на пачатку 19 ст.
« Последнее редактирование: 02 Июня 2020, 20:41:14 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #53 : 03 Июня 2020, 18:54:03 »
Працягваю складваць пазл з дапамогай сваіх старых выпісак :)

У Койданаўскіх метрыках людзі з Яц(у)коўшчыны пісаліся з Усы. Верагодна з таго, што ў інвентары 1721 г. Яцукоўшчына была пазначана ў "Ускім гаі". Акрамя таго, у апісанні койданаўскай парафіі кан. 18 ст. тут згадваюцца дзьве Усы-Уса койданаўская і Уса Багуфалаўская частка колішніх Навасельскіх грунтаў. + Як бачна з інвентароў, амаль кожный населены пункт меў дзьве назвы - Пяткевічы alias Вуглы, Юркоўшчына, ці Плявакі і г.д.


У 1721 г. З суседніх з Яц (у)коўшчынай Хомічаў былі розданы землі зямянам: Тэадору Калечыцу, Сцяпану Ждановічу, Матэушу Доўнару, Карповічу.

Карповічы ж таксама ў Навасёлках у 1668 г.

У вышэйзгаданы апісанні Навасельскіх грунтаў у 16 ст. прыгадваюцца баяры ЯКМ Радзівіла Карповічы. Іх продак атрымаў землі з падданымі ў 1567 г. У койданаўскіх метрыках 17 ст. пісаліся Nobilis. З Карповічамі, як бачна з метрык, у Калечыцаў былі добрыя стасункі.  У 1727 г. яны былі кумамі ў Лукаша і Ганны з Калечыцаў Паўлоўскіх у Вусе (Яцкоўшчыне), у 1742 г. Ян Калечыц узяў шлюб з Зофіяй Карповіч і г.д.

Нашчадак Калечыцаў Мацей Гарадзецкі ў 1757 г. таксама пісаўся з Вусы, у інвентары 1753 г. ен- зямянін у Янчыкоўшчыне. У 1730 г. Юрэвіч з Калечыцавай- кумы ў nobilis Гарадзецкіх у Вусе.

У Вусе ж паказаныя Лукаш і Ганна з Калечыцаў Паўлоўскія- кумы ў 1724 г. у Кайшаў. Nobilis Кайшы ж былі кумамі ў Аўсядоўскіх з Навасёлак.

У 1764 г. Эліаш Калечыц сустракаецца ў суседняй Шумакоўшчыне, якая пісалася ў 17 ст. "Alias Навасёлкі" і яе трымаў Габрыэль Ждановіч, княскі лоўчы.

У Вусе ж Калечыцы былі кумамі ў Міхалоўскіх. З імі ў ніх былі таксама добрыя адносіны ў 17-18 ст. , хрысціліся і бралі шлюбы ў Пяткевічах.

Апошняя пакуль згадка пра Калечыцаў у Вусе гэта запіс аб шлюбу ў 1769 г. Феліцыянам Калечыца і Дароты Доўнар. У 1795 г. яны дакладна ўжо жылі ў Дземідовічах.

Такім чынам бачна, што Яцукоўшчына менавалася адначасова і Усой і з'яўлялася колішняй часткай маёнтку Навасёлкі. Паміж прадстаўнікамі родаў, якія трымалі розныя навасельскія грунты на працягу доўгага часу падтрымліваліся добрыя стасункі. Цікава, што і ў Дабрынёва , як бачна па метрычных кнігах станькаўскай царквы 18 ст. самымі блізкімі да маіх продкаў- сына і ўнука Паўла Мікалаевіча Калечыца з Пяткевіч, і пляменніка Тэадора з Яцукоўшчыны былі менавіта Юшкевічы (носьбіты прозвішча жылі і ў Хомічах, суседніх з Яцкоўшчынай, бралі шлюбы з Карповічамі), Доўнары (Хомічы, Заберажжа Карповічаў), Міхалоўскія.
« Последнее редактирование: 03 Июня 2020, 20:37:53 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #54 : 06 Июня 2020, 21:08:21 »
Даў адказ яшчэ адзін запіс у інвентары 1753 г. Пазначана, што Мацей Гарадзецкі з сябрамі трымае сярод моргаў сенакосных зямян Койданаўскіх- землі да арэнды Усскай. А сябры яго - сваякі з Яцукоўшчыны - Калечыцы і Паўлоўскія, і жыхары з Пяткевіч, якія ў метрыках пісаліся з Усы. Вынікае, што Калечыцы з сваякамі трымалі адначасова землі на баярскай службе ў Пяткевічах у Вязынскім тракце (паконьшчына баярская, падводы ў Вільню, Менск і да Свержанскай прыстані, аблавы з іншымі баярамі і зямянамі), на ленным (зямянскім ) праве ў Яцкоўшчыне - ў Койданаўскім тракце (конная служба таварышам казацкай харугвы пры неабходнасьці, і іншыя павіннасці зямян: паконьшчына, лістоўная паслуга і варта ў рэзідэнцыі- у двары Вязань) і землі фальварка Уса - арэндавыя (арэнда, не чынш).
« Последнее редактирование: 06 Июня 2020, 21:24:24 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #55 : 25 Июня 2020, 19:47:37 »
Адносна месцазнаходжання Яцкоўшчыны (Яцукоўшчыны, Янчыкоўшчыны).

У падымным 1791 г. сярод маёнткаў шляхты парафіі Койданаўскай Уса Багуфалаўка і Я(н)чыкоўшчына запісаны асобна, значыць- гэта ўсё ж розныя населеныя пункты. Пры гэтым Уса Багуфалаўка з вёскай Крылаў - у пана Кастравіцкага, а Ячыкоўшчына - пры фальварку Уса (койданаўскім) разам з Машчоным, Хомічамі, Леднікамі, Путчынам і Павуссем.

На картах 19 ст. знойдзена Крылава - каля Навасёлкаў, насупраць Крылавіч на другім беразе ракі Вуса. Усы Багуфалаўкі ўжо не існавала.

Згодна з судовымі дакументамі 16 ст. фальварк Яцкоўшчына пры Навасёлках належаў Багуфалам.

Згодна з інвентарамі, Яцукоўшчына ляжала "ў канцы валок Заберажскіх, у Гаю Усскім", пазначалася і ў інвентарах, і ў РС 1795 г. пасля Машчонага.

Мой продак Мікалай Калечыц з братам Тэадорам у 17 ст. трымалі землі "у астраўку ўніз ставу Усскага да Пяткевіч", г.зн. паміж Усой і Пяткевічамі. У суседніх "астраўках" былі землі і іншай шляхты, напрыклад Самуэля Карповіча (Карповічы, як згадваў вышэй- таксама ў пэўны час саўладальнікі Навасёлак).

Гледзячы на карту, бачна, што Яцукоўшчына ляжала паміж існуючымі і зараз Машчоным, Усой і Нявелічамі, магчыма захаваўшыся лясок з'яўляецца рэшткамі некалі "гаю Усскага". Спачатку Я. была памежным фальваркам у канцы маёнтка Навасёлак, які ўключаў і Крылава, і Крыловічы, і Гаруцішкі, Шаталеўшчыну, Ярашоўку, Ляхаўшчына, Шымкоўшчыну і інш. Належала Я. Багуфалам, потым, пакуль невядома як апынулася ў Ждановічаў (а магчыма, перад імі ў Радзівілаў), пасля ў Калечыцаў, а да 1721 г. дакладна была ўладаннем Радзівілаўскім, землі якога трымаліся на зямянскім (ленным) праве. Напрыканцы 18 ст. - засценак. Калечыцы трымалі яе ад 1638 - паміж 1769 і 1795 г.  (улічваючы застаўнае права Ждановічаў, якія былі саўладальнікамі Навасёлак і суседзямі Калечыцаў і у 1721 г. каля Яцкоўшчыны).

Асобна ад Яцкоўшчыны Калечыцы трымалі зямлю "ад Гаю і да Чэрнікоўшчыны) (перад1620 г.) і "ўрочышча Карэмдзянка пад Ельняй пад Чэрнікоўшчынай на р. Уса"
« Последнее редактирование: 25 Июня 2020, 21:46:03 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #56 : 20 Июля 2020, 16:02:09 »
Звесткі аб прадстаўніках сваяцкай галіны Калечыцаў, з агульным продкам Маркам з Пяткевіч у XVII ст.

Юзаф Міхайлавіч Калечыц (1829-1882). Сын Міхала і Антаніны з Якубоўскіх (таксама мае продкі, атрымліваецца двайное сваяцтва) Калечыцаў. Вольны хлебароб, пасля мінскі мешчанін. У 1857 г. жыў у фальварку Баравая Мінскага пав. тытулярнай саветніцы Рымашэўскай. У 1870-80-я гг. жыў у маёнтку (двары) Давід-Гарадок кн. Радзівілаў, дзе знаходзіўся на службе лясным сторажам. Адносіўся да Давід-Гарадоцкай рыма-каталіцкай парафіі, у метрычных кнігах пісаўся дваранінам. Першая жонка ?, Другая- Серафіма Наркевіч.

Дзеці (на 1882 г. Давід-Гарадоцкай парафіі):

Адольф-Рамуальд. Скончыў у 1881 г. Пінскае рэальнае вучылішча (раней- Пінскае дваранскае вучылішча і Пінская гімназія), Пецярбургскі лясны інстытут. Напрыканцы кар'еры старэйшы лясны рэвізор у Арэнбургскай губ., надворны саветнік, кавалер ордэна Св. Станіслава.

Віктар. Выхоўваўся ў Імператарскім Выхаваўчым Доме ў Пецярбургу.

Караліна-Мальвіна.

Марыя-Цэзарыя-Юзэфа.

Алена-Зофія

Вераніка.

Брат Юзафа, Міхал, арандаваў зямлю ў засценку Боркі Станькаўскай воласці памешчыка гр. Чапскага, на што былі складзеныя адпаведныя кантракты. Арандатарамі былі і сыны Міхала - Антон і Леапольд. Мінскія мяшчане. Леапольд Міхайлавіч у  судовай справе 1889 г. яшчэ быў названы дваранінам.

Унук Юзафа, Віталь Адольфавіч Калечыц, быў жанаты на беларускай паэтэсе Канстанцыі Буйло https://be.m.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%8F_%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0_%D0%91%D1%83%D0%B9%D0%BB%D0%BE

Нашчадкі галіны жывуць зараз у Расейскай федэрацыі, падтрымліваем добрыя сувязі :)
« Последнее редактирование: 20 Июля 2020, 19:21:59 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #57 : 22 Июля 2020, 17:16:04 »
Пры апрацоўке відымуса абмежавання маётнасці Навасёлкі ад 14.11.1601 г. сталі зразумелыя абставіны, пры якіх Калечыцы сталі гаспадарыць у Пяткевічах.

У інвентары Вязыня 1738 г. Пяткевічы пазначаныя Pietkiewicze alias Uhly.

З дакумента 1601 г. наступная інфармацыя:

Сярод навасельскіх межаў: "...мяжа да дарогі якая ідзе ад Гая Анфарэўскага? да сяла Павусся і ад ракі Усса да дарогі праз гай да лесу і поля паноў Багуфалаў названага Вуглы, а тая дарога з Павусся да Карповічаў" (у іншым месцы - Карповічы, баяры Князя Яго Міласці).

"...а як праз тую мяжу пэўныя князят Іх Міласцей прысуду койданаўскага паўсяне, наследнічане і іншыя баяры (зразумела, у ліку іншых і макаўчычане) заходзілі...там паўсяне перайшэдшы мяжу локцем нямала заняўшы лясоў Валюцінскіх паноў Багуфалаў і пана Гладкага..пачыніўшы да сваіх валок прылучаць пачалі...у невядомасці нябожчыкаў (у т.л. Мацея Васільевіча Багуфалаў, унука Багуфалаў Дзьмітравіча, дзяка канцэлярыі ВКЛ) свавольна заходзячы засыпалі..."

Такім чынам, бачна што ў XVII ст. Калечыцы, як і іншыя радзівілаўскія баяры займалі (безумоўна, не без згоды князя) землі Багуфалаў, у прыватнасці, лес і поле Вуглы, якія пазней менаваліся Пяткевічы, землі, якія раней з'яўляліся часткай земскага шляхецкага (і нерадзівілаўскага) маёнтка. У далейшым жа яны ўключаліся ў інвентары Радзівілаўскіх уладанняў. Першыя трымальнікі зямлі ў Пяткевічах у XVII ст. - Варонічы, Калечыцы, Міхалоўскія. Дарэчы, цікавы факт, які, хутчэй за ўсё- супадзенне, што згодна з Ф. Чарняўскім, некаторыя менскія Багуфалы мелі нейкі маёнтак Варонічы, ад якога менаваліся Варанавецкімі. Па прывілею (фармальнаму дакументу, дакладней) ад Радзівілаў мясцовыя землі паміж Пяткевічамі і Усой трымалі толькі, напэўна, Карповічы (з 1567 г.)

Яцкоўшчына ж сярод іншых навасельскіх зямель, паказана перададзеная ў 1673 г. Стэфанам Крыштафавічам Гладкім, іншым маім продкам, Стэфану Кастравіцкаму. Але ж пазней у Кастравіцкіх была толькі суседняя на захадзе Уса Багуфалаўка. Магчыма, можна меркаваць, што і Яцкоўшчына была падзеленая паміж некалькімі трымальнікамі. Заходняя частка Яцкоўшчыны, здаецца, пачала менавацца Усой Багуфалаўкай, усходняя ж апынулася ў трыманні маіх продкаў і сваякоў. У 1721 і 1754 гг. Калечыцы дакладна выконвалі з яе зямянскую конную службу і плацілі "падымнае да замку Койданаўскага". Адносілася яна ў XVIII ст. да фальварка Уса Койданаўскага графства Радзівілаў, землі якога Калечыцы з суседзямі і сваякамі таксама трымалі ў арэндзе. Менавіта Яцкоўшчына (яе частка з гэтай жа назвай) была, перададзена Калечыцам у заставу Ждановічамі ў 1638 г., гледзячы на тое, што ў 1721 г. Ждановічы з гэтай сям'і пазначаны побач з Яцкоўшчынай у інвентары. Таксама можна адзначыць і тое, што Ждановічы трымалі і нейкую, не вызначаную пакуль, Ляхаўшчыну ў складзе навасельскіх грунтаў. Менавіта Яцкоўшчына была перададзена ў заставу, а не магла быць занята Калечыцамі па прыкладзе Вуглоў/Пяткевіч таму, бачна, што з яе служылі конную службу, якая з'яўлялася павіннасцю тых жа Ждановічаў з XVI ст. Аб гэтым кажа і статут ВКЛ (наколькі толькі яго можна прыводзіць у прыклад на Радзівілаўскіх землях у адносінах да залежных зямян і/ці шляхты): згодна з ім атрымліваць у заставу можа тая асоба, якая мае права і валодання дадзенай зямлёй і павінна несці з застаўнай маётнасці земскую (конную) службу, як з дзедзічнай. З зямлі ж у Вуглах тыя ж Калечыцы конную службу ня неслі і запісваліся ў інвентары (1738 г. і раней, відавочна- інвентароў Вязыня ранейшых няма) баярамі, плацілі чынш ("баярскую паконьшчыну") і ездзілі ў падводах у Вільню, Менск і Свержань. Баяр жа менавіта ўзгадвае і дакумент 1601 г.

У 1712-1717 гг. Брат майго продка Паўла- Ян Калечыц- зямянін ў Ледніках, адносячыхся да фальварку Уса, непадалёк ад Яцкоўшчыны. Частка ж Леднікоў менаваліся Шымакоўшчына, а пасля- Бойдакі і была ў 1670-я гг. трыманнем лоўчага Габрыэля Ждановіча, уладальніка навасельскай Ляхаўшчыны. У Шымакоўшчыне ж у 1764 згадваецца і Эліаш Калечыц.

У Ледніках жа ў 1695 г. фігуруюць і зямяне Даноўскія. Паны Даноўскія прыгадваюцца сярод саўладальнікаў навасельскіх грунтаў у 1601 г.
« Последнее редактирование: 22 Июля 2020, 21:13:55 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #58 : 25 Июля 2020, 13:03:48 »
І ўдакладнення наконт трымальнікаў Дабрынёва і абставін найбольш верагоднага там з'яўлення маіх продкаў Паўла Калечыца з Пяткевіч і Стэфана Гладкага, апошняга з Навасёлак і некаторых іншых прыезджых напрыканцы XVII- пач. XVIII стагодзьдзя..

Застаўныя Шыкутавічы, ці Дабрынёва, як удакладніў, было ў трыманні Станіслава Вяжэвіча, сваяка Менскага мечнага, харунжага і палкоўніка Менскага ваяводства Вяжэвічаў, які знаходзіўся на службе ў Багуслава Радзівіла. Яго ўдава Зофея з Івіцкіх працягвала трымаць Дабрынёва і выйшла другім шлюбам за Станіслава Кршчановіча, койданаўскага падстаросту, які, як пісаў вышэй, трымаў каля 4 валок у засценку Навасёлкі-колішняй Радзівілаўскай частцы Навасёлак, якая была перададзена імі Ждановічам. Вось і цалкам верагодна, што Кршчановіч асадзіў на зямлі жонкі некалькі мясцовых суседзяў.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #59 : 07 Августа 2020, 16:37:59 »
У метрычных кнігах Койданаўскага касцёла 1678 г. прысутнічае запіс аб шлюбе невядомых асобаў (дрэнная якасць) - Філіпа Антановіча ?? і Марыяны Войцюкоўны ?? у Навасёлках Сьведкі Мікалай Калечыц (сын Маркі, мой продак, ён жа кум Міхалоўскіх у Пяткевічах) і Адам Мінкевіч.
In hoc signo vinces