Крыніца кан. XIX ст. -Letopiś Milejczickoj śv.Varvarinskoj cerkvi, Grodnienskoj guberni, Brestskago ujezda, Vysoko-Litovskagobłagoczinnija, rękopis, s. s. 179. / "Летапіс Мілейчыцкай царквы.." - ўзгадвае цікавую падрабязнасць у гістарычным апісанні Мілейчыц, каля якіх знаходзіўся і населены пункт Калечычы (Калейчычы), у якім у XV ст. жылі Калечычы, некаторыя з якіх да 1501 г. прадалі за дазволам вялікага князя Аляксандра Ягелончыка жэрэбій Хадасоўскі вознаму Рачко, а іншыя-да 1503 г.- Бельскаму зямяніну Беразіньскаму, пасля чаго тыя землі, у 1501 і 1503 гг. адпаведна апынуліся ў Сасіна Фёдаравіча (дарэчы, нашчадкі якога трымалі грунты і ў Калечыцах, і, адначасова, плацы ў Мілейчыцах).
Так, прыгадваецца, што, мясцовыя землі, у прыватнасці, Мілейчыцы, былі заселеныя ўцякаючымі "ад турэцкага ярма" з Балгарыі, Сербіі і Босніі і, пераважна, баснійцамі- "..Szczególnie sporo ludu osiedliło się tu
po zajęciu przez Turków słowiańskich krajów: Bułgarii, Serbii
i Bośni. Niektórzy uciekając spod jarzma tureckiego (szczególnie
Bośniacy) znajdowali tu w Milejczycach swe miejsce zamieszka-
nia (Kronika cerk. rkps. s, 1).." У іншым месцы паказана, што мігранты з Балкан з'явіліся тут на пераломе XIV-XV ст., пасля бітвы на Косавам Поле 1389 г. Рытарычнае пытанне: ці не адтуль сапраўды тады і паўднёва-славянскі СНІП ДНК Калечыцаў, радаводы генетычных супадзенцаў якіх менавіта з тэрыторыі сярэднявечнай Босніі ? Цікава б даведацца, з якіх дакументальных падставаў тое падавалася..