ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц  (Прочитано 32290 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #90 : 07 Июля 2023, 13:10:19 »
 У 1764 г. Эліаш Калечыц трымаў Шумшчыну ад слуцкіх езуітаў. Магчыма, Уса, з якой і раней за 1764 г. пісаліся Калечыцы (акрамя яе часткі- дакладна Шумшчыны ў Навасадах слуцкага калегіўма) таксама мелася на ўвазе палова земскага маёнтка Ўсы- Ушы Капцёўшчыны- другой часткі маёнтка, якую з сярэдзіны 17 ст. трымалі ад Маствілаў сваякі Калечыцаў Гарадзецкія. Гарадзецкія фігуруюць "з Усы" і ў 18 ст., як і Калечыцы.
Нашчадкі Эліаша жылі ў Лукошыне Шыкутовіцкім за Дабрынёва, у казках 1795, 1816 зямяне, пасля ў сялянскіх рс.

Трасцянец alias Шумшчына.
 "...Трасняк у пустцы ад руіны маскоўскай зарослы валок 6". Прыгадваеца ў інвентары 1692 г. эканома слуцкага Клакоцкага. Ён жа "засценак Трасцянец у канцы валок навасадскіх". У складзе часткі маёнтка Ўса Навасады быў прададзены Прыгоцкім Багуславу Радзівілу, пасля перададзены да калегіўма ксяндзоў езуітаў слуцкіх. У склад Койданаўскага графства не ўваходзіла.
« Последнее редактирование: 07 Июля 2023, 14:45:28 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #91 : 08 Сентября 2023, 23:32:38 »
З памятных кнiжак:

Уфимской губ. 1899 г.: 
младший лесной ревизор, заведующий Белорецким лесничеством коллежский асессор Адольф Иосифович Калечиц

старший лесной ревизор 1901 г.

1905, 1906-Оренбургской губ.: заведующий Белорецким лесничеством надворный советник Адольф Иосифович Калечиц

Вышау у адстауку да 1908 г. Пра ягоную галiну рода гл. вышэй (мiнскiя мяшчане з засценка Пяткевiчы станькаускай воласцi)

Ягоны сын Вадзiм скончыу у 1912 г. мед. ф-т Казанскага унiверсiтэта, трымау экзамены на доктара медыцыны. У час 1-й сусветнай вайны служыу у палявым шпiталю, у час грамадзянскай-у белай армii генерала Дутава, пасля-у РККА. Падпалкоунiк медыцынскай службы РККА.


"30 апреля 1906 года из канцелярии Лесного Департамента новому губернатору барону Ф.Ф. фон-Таубе сообщили, что старший лесной ревизор Оренбургской губернии коллежский советник Адольф-Ромуальд Калечиц был переведен лесным ревизором Томской губернии. Согласно Адрес-Календарей Пермской губернии 1910-1911 годов - являлся управляющим промыслами Южно-Заозерской дачи Зауральского Горнопромышленного общества. Состоя в этой должности, принимал участие в работе Х-го местного Съезда золото и платинопромышленников Пермской губернии, проходившем в городе Екатеринбурге с 28 февраля по 2 марта 1911 года."
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #92 : 23 Декабря 2023, 15:34:06 »
Марианна=Богумила Бышевская, ↑16(17).07.1836, ок. Трышоки, ГерК, kk – Людвик Лависеур? и Марианна, ż Антона Добошиньского; Андрей Калечиц и Юзефата Владышевская; Михал Бышиньский и q Богумила Будревич.

шляхтич Сымон Калечиц, ż – Магдалена Беняш. Анастасия, ↑~1821, †20 лет 21.03.1841, d Лаздуны, Лаздунская филия.

Антон Юревич*, ↑~1800, в 1845 f Новянка Юревича, имение Дзевенишки, 2ż – Анеля Москевич, к↑08.1798, f Новянка, ГерК, &9.02.1841, СмоК (ксендз Богуслав Лукианьский), św – jpp Леонард Болтуць, Андрей Калечиц, Александр Сидорович, (в 1820 ошм. м/судья) Валериан Трецьяк; µ1845, rż – Бернард М. и Анна Жуковская.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #93 : 01 Марта 2024, 11:02:13 »
З метрычных кніг койданаўскага касцёла

Ф. 937-4-94 с. 150

MD Пётр Калечыц, капітан войска польскага, хросны Пятра Стэфана Міхалоўскага ў Пяткевічах 11.09.1812 г. Пры хросце ў паноў Михалоўскіх таксама прысутнічалі Антоній Багдашэўскі, ротмістр навагрудскі і Казімір Прухлінскі, паручнік войска польскага. З іншых крыніц вядома, што паручнік Казімір Прухлінскі служыў у гранадзерскай кампаніі 2 батальёна 2 палка Легіёна Віслы, прымаў удзел у расейскай кампаніі 1812 г. 2 батальён уваходзіў у 1812 г. і ў корпус брыгаднага генерала Касецкага, які прымаў бой пад Койданава.

Пан Пётр Калечыц нарадзіўся ў 1770 г. у сям'і Стэфана і Леаноры з Варонічаў Калечыцаў. Удзельнічаў у менскім сойміку 1789 г. Адсутнічае ў рс 1795 г., відавочна ў вайсковай службе з 1790-х гадоў. Яго брат Тадэвуш у рэвізскіх казках 1816 г. пазначаны як беглы ў 1813 г., верагодна, таксама служыў з братам.
« Последнее редактирование: 01 Марта 2024, 11:07:59 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #94 : 17 Марта 2024, 18:21:48 »
2 батальён уваходзіў у 1812 г. і ў корпус брыгаднага генерала Касецкага, які прымаў бой пад Койданава.


Удакладненне. Гэты 2 полк пяхоты герцагства Варшаўскага, не легіёна Віслы (у якім таксама існаваў свой 2 полк), але легіёна Варшаўскага, утвораны ў 1806 г. Станіславам Патоцкім. Пазней увайшоў у 18 дывізію ген. Камянецкага, V корпуса Юзафа Панятоўскага. Полк быў у кампаніях польскай 1807 і аўстрыйскай 1809 гг.

У 1812 г. прымаў удзел у бітвах пад Мажайскам, Смаленскам, Барадзіно. 20.08.1812 г. агляд палка прымаў асабіста Напалеон, шэраг афіцэраў палка атрымалі ордэн Ганаровага легіёна.

Канчаткова полк быў разбіты ў "бітве народаў" пры Лейпцыгу 1813 г.

У палку праходзілі службу на афіцэрскіх пасадах Юзаф Шыманоўскі, Станіслаў Трэмбіцкі, Людвік Багуслаўскі, будучыя генералы і ўдзельнікі паўстання 1831 г.
« Последнее редактирование: 17 Марта 2024, 19:34:44 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #95 : 18 Марта 2024, 00:42:51 »
паручнік Казімір Прухлінскі служыў у гранадзерскай кампаніі 2 батальёна 2 палка Легіёна Віслы
Менавіта гэты ж полк Легіёна Віслы праходзіў праз Мінск у жніўні-верасні 1812 г. да Смаленска і Масквы, уваходзіў у склад г.зв. "Маладой гвардыі" у ліку Імператарскай гвардыі.
« Последнее редактирование: 18 Марта 2024, 02:08:54 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #96 : 23 Марта 2024, 14:09:29 »
З акту абмежавання маёнтка Навасёлкі 1601 г. стала зразумела, што за "Верташкі", на якіх трымалі грунты Калечыцы (у т.л. Цімафей Калечыц, бацька Маркі, і яго нашчадкі, у т.л. нарэз ад Круглай (сенажаці навасельскай) на працягу XVII і XVIII ст.:

"...адтуль сцяна (мяжа Навасёлак) аж да Верташак Лога, тым логам праз балота аж да ракі Усы, тою ракою ўгору аж да рэчкі, што ідзе з Машніцы да сцяны Машніцкай...". Над Машніцай грунт у  4 морга трымалі Іахім і Раман Калечыцы яшчэ ў 1588 г.
У логу (вялікім яры, рас. овраге) Верташкі, акрамя Калечыцаў грунты трымалі ў 1620 г. і такія асобы як Марцін Тур, войт плябанскі;  Ян баярын і іншыя.



З інвентара  Койданава. У 1695 г. Тэадор, сын Марка, Калечыц трымаў у Верташках 1 морг 15 прутаў зямлі ад іншых маіх продкаў Ламжынскіх, якія да таго часу прадалі Навасёлкі і валодалі праз Копцяў паловай маёнтка Капцёўшчына (Уса Маствілоўская), каля Навасадаў.
« Последнее редактирование: 23 Марта 2024, 14:47:19 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #97 : 10 Апреля 2024, 10:45:02 »
У 1620 г. Яхім Калечыч выконваў (у якасці слугі дворнага, стаднічага?, пазначаны ў канцы рэестра аборы) службовае даручэнне па продажы койданаўскай воўны, сабранай у 4 фальварках- Койданаўскім, Грышкаўшчыне, Вертніках і Вусе. Паказана, што за яго, Якіма Калечыча, паведамленнем, прададзена 285 рунаў вясенняй і восеньскай воўны на 10 коп грошаў.

Аб падобных даручэннях напісана таксама ў артыкуле:

Анастасія Скеп’ян (Мінск)
Ураднікі і дваране Льва Сапегі Ў 80-я гг. XVI — пачатку XVII ст.

"Асобную групу афіцыялістаў складалі слугі, якія адказвалі за іншыя формы гаспадарання. Так, былі давераныя асобы, якія адказвалі толькі за продаж лясных тавараў (Мікалай Жаба, Вацлаў Вільчак), ці збор грошай і нагляд за дзейнасцю арандатараў мыта (Аляксандр Каленскі).."

Сын Яхіма- Марцін, бацька Марка, трымаў зямлю Сідаровічаў і быў жанаты, меркавана, на дачцэ Сідара Сяменавіча, койданаўскага гарадскога падвойскага з макаўчыцкіх баяр.
« Последнее редактирование: 10 Апреля 2024, 10:49:38 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #98 : 24 Мая 2024, 17:21:52 »
Раймунд, сын ураджоных Міхала і Кацярыны з Шпілеўскіх Калечыцаў, ахрышчаны 09.12.1834 у койданаўскім касцёле.

Раймунд прылічаны да мінскіх мяшчан 13.07.1858 г. Жонка Цэзарыя з Матусевічаў. Сыны Напалеон і Казімір. У 1858 г. у маёнтку Крышалоўшчына памешчыка Вайніловіча Навагрудскага пав.

22.10.1873 г. у мызе Опалі ахрышчаны Напалеон-Юзаф, народжаны ў 1870 г. у двары Новая зямля, сын шляхетных Раймунда і Цэзарыі Калечыцаў. Успрыемнікі шляхетныя Юзаф Яленскі і Тэрэза Яленская. Метрыка з Янаўскага касцёла Кобрынскага пав.

Казімір Рамуальдавіч (Раймундавіч) Калечыц, нарадзіўся ў 1868 у маёнтку Гарадзенскай губ. (назва незразумелая). Скончыў кобрынскае павятовае вучылішча.

 З 1902 г. канцэлярскі служыцель навагрудскага павятовага з'езду. Згодна з Сенацкімі ведамасцямі, калежскі рэгістратар з 08.12.1909 г., губернскі сакратар з 08.12.1912 г.

У 1921-1922- чыноўнік XI - X ступені у Навагрудскім акруговым судзе.

------------------------------------------------------------
З віленскай галіны:

невядомы з імя Калечыц чыноўнік Віленскай кантрольнай палаты: калежскі рэгістратар ад 30.07.1904, губернскі сакратар ад 30.07.1907 г.
« Последнее редактирование: 24 Мая 2024, 17:48:15 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #99 : 24 Июня 2024, 19:03:57 »
невядомы з імя Калечыц чыноўнік Віленскай кантрольнай палаты: калежскі рэгістратар ад 30.07.1904, губернскі сакратар ад 30.07.1907 г.

Ігнацій Лукіч Калечыц, рахунковы чыноўнік Віленскай кантрольнай палаты, калежскі сакратар (1910 г.)
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #100 : 12 Июля 2024, 00:49:41 »
Сямён Калечыц. 01.12.1916 г. выпушчаны з юнкераў Аляксееўскага ваеннага вучылішча ў прапаршчыкі па армейскай пяхоце. Верагодна, тоесны Сямёну Калечыцу, настаўніку Самахвалавіцкага (1912-1913 гг.) і Павусенскага (1914 г.) народных вучылішч.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #101 : 27 Июля 2024, 14:30:12 »
Якаў Калечыц. Прапаршчык у мінскіх дружынах Дзяржаўнага апалчэння, з 12.05.1917 падпаручнік.

У мінскіх дружынах Дзяржаўнага апалчэння таксама ў 1911-1914 гг. прадзед, служачы Службы Руху Лібава-Роменскай чыгункі Павел Антонавіч Калечыц, запасны ўзводны фейерверкер (з 1914 г. адстаўны).
« Последнее редактирование: 27 Июля 2024, 14:48:55 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #102 : 25 Октября 2024, 16:55:45 »
Прадстаўнік дабрынёўскай галіны роду Іван Ільіч Калечыц, салдат Бранскага егерскага палка.

З мк Вуздзенскага касцёла:

15.01.1861 г. шлюб: адстаўны салдат Іван Калечыц, удавец, 40 гадоў, з бацькоў аднадворцаў Эліаша і Праскоўі з Вішнеўскіх Калечыцаў з дваранкай Антанінай Доўнар, 22 гадоў, з бацькоў дваран Антона і Магдалена з Жмачынскіх Доўнараў. Сьведкі Іван Лазоўскі, Філіп Руткоўскі, Іван Пракаповіч і іншыя.

Жылі ў хутары Рэчкі станькаўскай воласці.

Дзеці Ганна 1866 г.н., Антон 1870 г.н.

У сьпісах прыхаджан койданаўскага касцёла 1891 г. у Рэчках салдатка Антаніна Калечыц з дачкой Ганнай.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #103 : 25 Октября 2024, 18:30:25 »
LVIA F. 459-2-1283

Справа аб адшуканні вольнасці Сымона Калечыца з памешчыкам Дыбоўскім.

Просьба 1825 г. Сымона Калечыца ў Радзівілаўскую камісію прызнаць яго неналежным да падданства і давясці шляхецкую радавітасць. Разглядалася ў Наваградзкім ніжнім земскім судзе.
 "...продкі мае Яраш, Якуб і Сцяпан Калечыцы... (тры браты) каля 1649 г. заахвочаныя шчаслівым жыццём на зямлі кн. Радзівілаў, з адлеглых мясцін да добр Далятыч прыбыўшы..атрымалі грунт для сябе, на якім ад іх прозвішча закладзены засценак Калечыцы..." Гэта адзінае, што падавалася неправільна, не памяталі дакладна, відаць- Калечыцы (і людзі, і зямля з назвай) былі там раней.
 Самым галоўным сваім дакументам п. Сымон лічыў права ад Крыштафавай Калечыцавай і яе сына Самуэля на зямлю ў Калечыцах, дадзенае Станіславу Абрыцкаму 29.06.1697 г.
 Пры разгляданні справы камісія знайшла дакументы Калечыцаў у рэестры праў зямян далятыцкіх, унесеных у акты Галоўнага Літоўскага трыбунала 24.01.1702 г. за подпісам Крыштафа з Братошына Дэшпат Зяновіча, маршалка трыбунальскага:

  12.06.1649 г. Права ад рэвізораў кн. Багуслава Радзівіла Ярашу, Якубу і Сцяпану Калечыцам на "прыкупны" грунт у Бернічаве ад фальварку Вераскоўскага ў поў-каня зямянскага.

  Права (1557 г.) ад Настассі з Неміровічаў Мікалаевай Глябовічавай Якубу Андрэевічу Калечыцу, урадніку Вераскоўскаму, дадзенае за заслугі на вольнасці земскай з грунта ў Калечыцах.

  Выпісы з інвентароў маентка Дзяляцічы.

Дэкрэтам камісіі 20.09.1825 г. за подпісам старшыні Яна Вайніловіча, Сымон сын Тэадора Калечыц з сынамі Генрыкам і Гіацынтам быў прызнаны неналежным да падданства. Трымалі ўласную зямлю Жыжма ў Лідскім павеце па эксдывізіі Аранскіх 1831 г. У 1849 г. жыў у маёнтку Старынкі Мінскага пав.  У 1851 г. Генрык-Андрэй далучаны да ігуменскіх мяшчан, у 1853 г. да мінскіх, служыў у маёнтку Багушэвічы Свентаржэцкага. Судзімы за выпадковае забойства сялянкі пры пакаранні. У 1859 г. далучаны да іншага роду Каліцкіх Ковенскай губерніі, у 1860 г. зацьверджаны ў расійскім дваранстве ўказам Сената. Валодаў па закладному праву 1862 г. ад Баляслава Свентаржэцкага фальваркам Ганута ў Ігуменскім павеце. Прадстаўнікі койданаўскай галіны далучаліся ў 1862 г. у Ковенскім ддс, але Сенатам не зацьверджаныя.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1071
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #104 : 25 Октября 2024, 18:48:21 »
Невысветленага пакуль паходжання асобы з метрычных кніг касцёла Св. Яна ў Вільні:

28.04.1835 г. ахрышчаны Антоній, сын ўраджоных Лявона і Тэрэзы з Урбановічаў Калечыцаў, парафіі Св. Яна. Хроснымі былі ўраджоныя Ян Урбановіч, Тэкля Камінская, асэсар Станіслаў Якімовіч і Ганна Супрановічаўна.

Віленская галіна.

У мк койданаўскай уніяцкай царквы 1829 г. шлюб паміж Лявонам Калечыцам з Макаўчыц і Тэрэсай Урбановіч з Петрашэвіч. Галіна продкаў Лявона бачна з 1 двара (дыма) у Макаўчыцах, нашчадкі Мікалая сына Маркі Калечыца, які таксама жыў (трымаў зямлю) у Навасёлках і Пяткевічах. Ад Мікалая ж і дабрынёўская галіна. Ад брата Мікалая- Тэадора- галіна ў Пяткевічах.

У РС 1834 і 1858 гг. сяляне ў в. Петрашэвічы.

НГАБ Ф.19-1-812 "О назначении опекуна над малолетними Колечицами 1860г."

Антон, сын Лявона Калечыц. Ахрышчаны ў 1835 г. у Вільне, у метрыках парафіі Св. Яна - бацькі пазначаны шляхтай.

Дваравы чалавек двара Старынкі, "звольнены ад абавязковых адносін".

З мк Рудзіцкай царквы:

1861 г. * Аляксандра, дваравы чалавек Антон Лявонаў Калечыц праваслаўнага і Ганна Іванава рымскага (нар. Бутыра, + перад 1874 г.). Успрыемнікі памешчык маёнтка Старынкі быўшы прадвадзіцель дваранства калежскі саветнік  Аляксандр Паўлаў Ленскі і дваранка Анэля Скваркоўская.

Іншыя дзеці Антона і Ганны Михаліна 14.12.1868 і Ян 02.04.1862, Марыя, Фларыян.

У 1875г. Антон прадаў рухомую маёмасць дзяцей з аўкцыёна дзеля выплаты Пручкоўскаму за арэнду фальварка Рубяжэвічы. Пасля жыў у фальварку Балевічы, вёсцы Агароднікі Дзераўнянскай воласці Ашмянскага павета. У 1878 г. трымаў фальварк Кусцін у Наваградзкім пав. (суд пытаў "по каким документам содержит фольварок и принудить к предоставлению отчётности"). Віленскі мяшчанін, жыў у прадмесці Шпаклернай. З паказанняў памешчыка Гілярыя Ленскага: "Он давно у меня не служит, но я часто встречаю его в г. Вильне, следовательно он должен служить где-то в городе, но наверное сказать не могу". Справы апекі дзяцей разглядаў Мінскі сіроцкі суд, апекуном быў унтэр-афіцэр Алфёраў.

Сын Антона Ян, жонка Яна Кацярына Радзімінская. Дзеці Яна: Аляксандр (жонка Вераніка Стэфановіч), Антон (жонка Генавефа Плаўго), Юзаф (жонка Ўладыслава Ваўчацкая), Уладзіслаў-Юрый (жонка Марыя Рогач), Станіслаў (жонка Тамара).

Нашчадкі ў ЗША і Польшчы.



« Последнее редактирование: 25 Октября 2024, 19:23:26 от Калечыц »
In hoc signo vinces