ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Карачун / Karačun / Karaczun, Karoczun, Koraczun / Корачун, Корочун  (Прочитано 11197 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Карачуны Станьковской вол. Минского у. В 1820-х гг. отыскивали вольность от гр. Чапских и шляхетство, назывались Корженевскими. Действительно представили метр. записи Станьк. ц. (представил священник Вериго), где в 18 в. писались Корженевскими; родословную от предка, хорунжего Матвея (17 в.), шляхетские р.с. 1816 и др. гг. Предок их, Лазар Корженевский, пришёл под Станьково с Оршанщины до 1740 г., а сыновья его были записаны боярами Карачунами (варианты: Карачуновский, Карачанович).
Источники: НИАБ, ф. 694 оп.4 д. 206, метр. кн. Станьк. ц., 19 в.
« Последнее редактирование: 14 Января 2009, 01:23:27 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Дрозд

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 410
У меня кое-что есть про Корженевского из Станьково - присвоил себе дворянство... :)
Вышла книга «Землевладельцы Минской губернии. 1900−1917». В нее попали более 20.400 человек. Кому интересно — пишите в личные.
Книга продается в основных книжных Минска.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Корженевские из-под Станькова были шляхтой всегда. Переведены в крестьяне сначала Радзивиллами, потом Чапскими. Я специально занимался их родословной и облазил несколько фондов:) Карачунами записаны ошибочно 100 %
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Вышэй згаданыя Каржанеўскія ў 1816-17 г. жылі у мяст. Заслаўе, засц. Нядзьвежын і Будаеўшчына, унесены ў дваранскія спісы. Сярод дакументаў на дваранства - пасьведчаньні аб фаміліі з менскага павятовага суда 1816 г., аб адсутнасці ў падушным акладзе 1816 г. і пасьведчаньне ад памешчыкаў менскага павета 1803 г. з менскага ніжняга земскага суда. У спісах Заслаўя і Нядзьвежына пастаўлены ўласныя подпісы Каржанеўскіх, у Будаеўшчыне - крыжамі за непісьменнага чалавека. Запрыгонены Чапскімі ў 1820-я гг.

 У засценку Дабрынёва жылі таксама некалькі Карачуноў, якія ў спісы не былі ўнесены. Як паведамлялі пазней Каржанеўскія-Карачуны, побач з імі жылі Карачуны, якія стали чыніць сапраўдным Каржанеўскім перашкоды пасля таго, як тыя не ўзялі іх да вываду. Я мяркую, што ў Дабрынёва сапраўды маглі існаваць два роды- Каржанеўскія і нашчадкі Каржаневічаў з суседняй вёскі Данілавічы, верагодна бацькі якіх і ёсць у іспаведальных спісах 1766 г. Невядома чаму, у канцы 18-пач.19 ст. усіх іх пачалі запісваць Карачунамі.

Асобна гістарычнае прозвішча Карачун згадваецца ў Нясецкага - харунжы (надворны Літоўскі) Карачун (Мікалай) у 1590 г., паборца упіцкі.
« Последнее редактирование: 17 Декабря 2016, 16:52:17 от Калечыц »
In hoc signo vinces

fatso

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 278
    • Rodzina Robakow w Charkowie 1906
Ева Карачун-девочка в этом-же самом классе со мной в г. Быдгоще, централная Польшша. Вообще это полезное место было для поселения польскоязычных беларусов после Второй Мировой. Я не думаю что Карачуны были местными в этом городе. Много других фамилйи беларусов тоже нашёл.
"Nie pozwol aby Cham gownem prychal miast je sam polykac"
- Hr Mendewesz

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
магчыма, супадзенне прозвішчаў.
In hoc signo vinces

fatso

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 278
    • Rodzina Robakow w Charkowie 1906
Да,люди бежали от ада теряя всё кроме своей странной восточной, необыкновенной в центральной Польше фамилйи. Карачун,Бутт-Хуссеин(татарин польский) этому примеры,корые мне пришлось встретиться.
"Nie pozwol aby Cham gownem prychal miast je sam polykac"
- Hr Mendewesz

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059

Асобна гістарычнае прозвішча Карачун згадваецца ў Нясецкага - харунжы (надворны Літоўскі) Карачун (Мікалай) у 1590 г., паборца упіцкі.

Прозвішча гэта таксама сустракаецца ў кнізе «Тэстаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы ХVІ ст.»:

1594 г. пан Захарыяш Карачун, зямянін гаспадарскі Віцебскага ваяводства.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Да агульных звестак аб прозвішчы Карачун на тэрыторыі ВКЛ:

Акрамя гаспадарскага зямяніна Віцебскага ваяводства Карачуна (Кан. XVI ст.) і баяр Карачуноў фальварка Шыкутовічы, ці Дабрынёва падчашага віцебскага і скарбніка Менскага Казіміра дэ Раэса, а з 1751 г. Радзівілаў (баяр, прыхожых у XVIII ст.) ў Менскім ваяводстве, якія менавалі сябе з канца XVIII ст. таксама Каржанеўскімі, прозвішча сустракаецца таксама ў К. Нясецкага- т.5, с.33:

Karaczun , w księztwie Litewskiem . Z tych Karaczun chorąży z sejmu 1590. Poborca w Upitskiej ziemi . Constit . fol . 603

У С. Урускага таксама згадка аб Мікалае Карачуне, варыянт Карачон, які быў харунжым надворным Літоўскім, 1590 г.
« Последнее редактирование: 11 Ноября 2020, 16:58:14 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
AGAD, акты вайсковыя.

Ролле (рэестр) неакрэсленых адзінак міліцыі Радзівілаўскай 1723-1784 г.

Карачон, капрал.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Проста хацелася б пакінуць тут успаміны старажылаў вёскі Дабрынёва:

Мянушкі Карачуноў, продкі якіх менаваліся Каржанеўскімі і шукалі вольнасць і шляхецтва, якія дайшлі да нашага часу - "палячкі" і "фельдфебелі". Апошняя мянушка, вядома, звязана з маім прапрадзедам Канстанцінам Фёдаравічам Карачуном (1833-1918), які быў фельдфебелем у Расійскай імператарскай арміі, у 1899 г. сельскім старастам  Гарохаўскага сельскага таварыства, быў судзімы "за растрату казённых грошаў", але вызвалены ад адказнасці з прычыны небагатага становішча. 

З метрычных кнігаў Станькаўскай царквы:

1896 г. Шлюб: Павел Карлаў Чуеўскі х Вольга Нікіфарава Каспарэвіч. Сьведкі адстаўны фельдфебель Канстанцін Карачун і Канстанцін Гаўрылаў Карачун, Павел Іванаў Клімовіч і Мікалай Каспяровіч.

1896 г. В. Дабрынёва Канстанцін Гаўрылаў Карачун х Вольга Казімірава Вайцяховіч. Сьведкі запасны унтэр-афіцэр Павел Антонаў Калечыц (мой прадзед) і Рыгор Цімафееў Карачун.

1897 г. Іван Мікалаеў Карачун х Вольга Сямёнава Вайцяховіч. Сьведкі пабілетны унтэр-афіцэр Павел Аляксандраў Карачун, адстаўны унтэр-афіцэр Ілля Іванаў Калечыц, пабілетны унтэр-афіцэр Кандрат Мікалаеў Хаменка і унтэр-афіцэр Павел Антонаў Калечыц.

« Последнее редактирование: 10 Сентября 2021, 03:53:44 от Калечыц »
In hoc signo vinces

fatso

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 278
    • Rodzina Robakow w Charkowie 1906
Ещё раз хочется напомнить обо убежище беларусам котором был в Польше город Быдгощ над рекой Брда. Карачуны, Володько, Робаки,Буткевичи, Федоринские-это люди с моего окружения в детстве. Но тоже г-н Войцеховский там спрятался-основатель знаменитого Красного Костела в Минске. Его останки уже вернулись на Родину, пока в другом костеле, ждут своего времени. Настоящей исторйи нацйи не преодолеть, не солгать. >:(
"Nie pozwol aby Cham gownem prychal miast je sam polykac"
- Hr Mendewesz

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
AGAD, акты вайсковыя.

Ролле (рэестр) неакрэсленых адзінак міліцыі Радзівілаўскай 1723-1784 г.

Карачон, капрал.

Капрал (карпарал) Карачон у лейб-кампаніі драгунскай, 1675 год. Таксама там  капралы Мараўскі, Бараноўскі, Кешкоўскі. Вахмістры Кіндзель і Дабравольскі.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059

Капрал (карпарал) Карачон у лейб-кампаніі драгунскай, 1675 год.

Удакладненне. Гэтая асоба- капрал у лейб-кампаніі драгунскай караля Яна Сабескага, у Кальніку, 1675 г.;

Што дакладна да Карачуноў з Дабрынёва ў Мінскім павеце.

Ф. 686-1-199, арк.108-109 адв. Пасьведчаньне ім аб адзінародстве ад Каржанеўскіх 29.01.1816.

Пасьведчаньне, верагодна, з мэтай фальсіфікаваць радавод, але гістарычныя асновы можа мець наступная ўзгадка ў пасьведчаньні:

"... Уладзіслаў Мацеевіч меў сыноў двух, Францішка і Лазара, які (Лазар), пакінуўшы брата ў школах аршанскіх, з'ехаў у ваяводства Мінскае, дзе займаўся службай, пасля ажаніўся і заставіў сыноў Лаўрэнція і Мацея...".

Па меншай меры, Лазар сапраўды мог знаходзіцца на службе (вайсковай?), да 1740 г.. У Дабрынёва быў прыезджы. Сын Лаўрын быў ахрышчаны ў Станькаўскай царкве 03.06.1740 г.

Падчас адшукання вольнасці ў Радзівілаўскай камісіі, таксама прыгадваецца чын казацкага харунжага продка Мацея. Ізноў жа не высветлена: можа быць фальсіфікат, з іншага боку, у дваранскай справе "сапраўдных" Каржанеўскіх няма інфармацыі аб трыманні продкам чына казацкага харунжага. А дадзены малодшы афіцэрскі чын быў распаўсюджаны ў Радзівілаўскіх зямянскіх харугвах, магчыма тут лягенда датычылася ўласна продкаў саміх Карачуноў і мела нейкую гістарычную абгрунтаванасць з прычыны пражывання і службы на землях Радзівілаў.

Дарэчы, у інвентары 1682 г., у Койданаве пражываў нейкі Мацей Каржанеўскі.


« Последнее редактирование: 14 Сентября 2021, 11:51:49 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059

Капрал (карпарал) Карачон у лейб-кампаніі драгунскай, 1675 год.

Удакладненне. Гэтая асоба- капрал у лейб-кампаніі драгунскай караля Яна Сабескага, у Кальніку, 1675 г.;


Не правільна растлумачан сэнс дакументаў з-за дрэннай якасці і збору некалькіх з розных гадоў спісаў неакрэсленых вайсковых адзінак. Дзякуючы іншай справе з таксама неакрэсленымі  вайсковымі адзінкамі, стала зразумела наступнае:

Вышэйзгаданы капрал з прозвішчам Карачон служыў у палку драгун Флемінгоўскіх (Яна Ежыга Флемінга), каля 1764 г.
In hoc signo vinces