ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Каранеўскі, Каржанеўскі / Karaniewski, Karžaniewski / Korzeniewski / Кореневский, Корженевский  (Прочитано 17484 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

riven

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Разыскиваются любые данные по данному роду. Еще интересует вопрос, почему фамилии (Каржанеўскі — гл. Каранеўскі) считаются одинаковыми. У моего дедушки фамилия при рождении в метриках была записана как Каранеўскі, но дальше в документах проходит Каржанеўскі.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Мои предки носили фамилию Корженевский. А откуда Ваши Корженевские?
In hoc signo vinces

riven

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
На сколько мне удалось восстановить генеалогическое дерево, проживали в Солигорском районе. 1860 им. Тростенец Слуцкий уезд Погосткая волость, теперь деревня Березовка(не доконца уточнено). Герб Наленч. Дедушка 1926 г.р. проживал в деревне Корысть.

P.S. По моему в архиве проходили 3 различные ветви Корженевских.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Корженевские.Минское ДДС, 319-2-1543;1474;1478;1501+одно расшитое дело. Корженевские Слуцкого у.- 319-2-1543, родоначальник Павел герба Столп или Калюмны получил привилегию Владислава 4 за военные заслуги, жалован имениями в Смоленском воеводстве (на ленном праве). Потомки пользовались гербами Калюмны и Наленч, проживали в Слуцком, Ошмянском, Речицком, Игуменском уездах.
In hoc signo vinces

Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 239
  • Грыбоўскі В.А.
Вітаю!
Вось што маю.

Фермы Закального Бобруйского уезда арендатор побилетный каптенариус Фёдора Петрова Корженевского и Софии Григорьевой сын Адам. Погостская церковь 1889 г.
Погостской церкви псаломщик Владимир Корженевский

Тысяча восемьсот семьдесят шестого года февраля второго дня в городе Минске

1910 г. Языльская ц. Бобруйский уезд.
Восприемники: з. Сорога крестьяне Григорий Косьмин Мащицкий и Мария Афанасьева Корженевская.

Февраля 3 1891 г.
Поручители: по невесте: з. Сорога Альфонс Иванов Корженевский.

Мая 28 1897 г. Горковская ц. Бобруйского у.
Бракосочетание.
Жених: з. Сорога крест. Игнат Павлов Гуринович ,21 год.
Невеста: з. Клетного двор. Ефросиния Михайлова Некрашевич ,21 год.
Поручители: пж: Платон Павлов Горбачевский и двор. Альфонс Иванов Корженевский.

З павагай Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч
Любі бацькаўшчыну, ведай продкаў і адказвай толькі за сябе

ayakub@mail.ru

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Есть ли какая информация о Витебско-Дриссенских Корженевских,детях Фелициана(1860-1917гг.??)?,сыновьях и дочери-Францишке?Кто может подсказать путь поиска-отзовитесь ...

antonw

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 7
Есть ли какая информация о Витебско-Дриссенских Корженевских,детях Фелициана(1860-1917гг.??)?,сыновьях и дочери-Францишке?Кто может подсказать путь поиска-отзовитесь ...

 Мой прапрадед Высоцкий Викентий Михайлович  жена   Корженевская Розалия Якобовна 1794-1865
 проживали в Двинском уезде Витебской губерн.

  Отец Розалии   Корженевский Якоб Григорьевич  братья Антоний Андрей
  родной брат отца Фадей и Андрей

  Есть еще 1853 году умерла Юльяна Трояновска оставила мужа дворянина Бонифация Корженевского д.Крайкоры
                                                                                    детей  Людвиг Роберт Виктор Антонина Марьяна Анна Павлина
                                                                                               Юлия Пелагея
  Есть Двор.Игнатий Семенович Корженевский
  1835 г.Илуксте  венчание Казимир Корженевский  30 лет жена Гелена Бытиков 38 л.
                                      сын Онуфрия  и Анны Яковицкой Корженевских

  Вопрос Какому гербу эти Корженевские относятся
                                                       

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Возможно, эти Корженевские имеют отношение к оршанским Можейко-Корженевским герба Вага (некоторые пользовались ошибочно гербом Наленч). Нужно смотреть вывод.
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
 Корженевская Розалия Якобовна 1794-1865
 проживали в Двинском уезде Витебской губерн.

  Отец Розалии   Корженевский Якоб Григорьевич  братья Антоний Андрей
  родной брат отца Фадей и Андрей


  Вопрос Какому гербу эти Корженевские относятся
                                                       

Думаю, трэба праглядзець усе вывады родаў з такім прозьвішчам па Віцебскай губ., у мяне пазначана 9 асобных вывадаў, можа быць, 2-3 зь іх ня першасныя, а дадатковыя.

Без спэцыяльных архіўных досьледаў даведацца пра гэрб немагчыма.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

!!!Настя!!!

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Разыскиваются любые данные по данному роду. Хочу очень узнать род своего папы! И что за шоссе Кореневское? Подскажите

neznaev

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Mne nravilos' by znat' esli est bolee informacii o Korzeniewskikh v Vitebskom Oblasti (mozhet byt ljudej is Dvisnkom uezde). Moja Zhena Marcela Korzeniewski. Ona zhivet v Argentine. V 1921 ee deduska Boleslav Korzeniewski (tak napisano v polskom pasporte) emigriroval v Argentinu. Po starymi pis'mam my nashli rodstvennikov v Belarusi, rjadom s gorodom Postavym.   

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Каржанеўскія гербу Наленч. Рабілі вывад 11.08.1800 г. у расейскім шляхецтве не зацверджаны 02.07.1803 г. Продак- Мацей Каржанеўскі, харунжы казацкі, атрымаў 03.04.1652 г. прывілей Яна II Казіміра на маёнтак Данілаўшчына, ці Пахароске (Pohoroskie) у Магілёўскай эканоміі. Жыў у вёсцы Пагосце ў Чарнаданьскім войтаўстве. Адзін сын, Андрэй, з'ехаў у Капыльскае княства, дзе жыў у засценку Грушэцкі. Унук Андрэя, Ян арандаваў фальварк Думеньшчызна (Думаноўшчына) Бабруйскага павету у Збарамірскага. Сястра Яна, Алімпіяда - у манастве. Сыны- Філіп, у 1803 г. прапаршчык Растоўскага мушкецёрскага палка (памёр да 1816?), другі- Раман- калескі рэгістратар, у 1816-тытулярны радца, станцыённы сматрыцель у Навагрудку. У 1816 г. па дваранскаму спісу запісаны ў уласным фальварку Урочышча без сялян, набытым на гарадзкой зямлі Мінска разам са сваякамі, якія жылі ў вёске Багрыцоўшчына пам. Чапскага (пазней шукалі вольнасць ад Чапскага). Іншая лінія паходзіць ад Яна Караля, атрымаўшага глейт у 1681 г., яго сын валодаў 1 валокай у в. Слабада, запісаны ў сяляне ў засц. Лукашы пры маёнтку Іслачка, іх нашчадак Фелікс Іванавіч +1849, аптэкар у Севастопалі, тытулярны радца, кавалер ордэну Св. Ганны. Трэцяя линия ад Уладыслава Мацьвеевіча. Лазар, пакінуўшы брата Францішка ў школах аршанскіх, асеў у Мінскім павеце, дзе займаўся службай, ажаніўся і асеў. Нашчадкі жылі ў засц. Дабрынёва і Шатаноўшчына, запісаны ў сяляне з прозвішчам Карачун, запрыгонены Чапскімі ў 1820-я гг. пасля таго, як распачалі працэс с Чапскім наконт забрання ў рэкруты ў Валынскі ўланскі полк свайго кроўнага.
« Последнее редактирование: 16 Марта 2017, 18:20:46 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Нашчадкі жылі ў засц. Дабрынёва і Шатаноўшчына, запісаны ў сяляне з прозвішчам Карачун, запрыгонены Чапскімі ў 1820-я гг. пасля таго, як распачалі працэс с Чапскім наконт забрання ў рэкруты ў Валынскі ўланскі полк свайго кроўнага.

У пач. 19 ст. у мэтрыках Станькаўскай царквы сустракаюцца запісы і Каржанеўскіх, і Карачуноў. Ці не былі гэта, раптам, два розных рода, якія проста супольна аб’ядналіся?

Ці ёсьць архіўныя спасылкі на казкі 1795, 1811 і 1816 в. Дабрынёва? Хацеў-бы праглядзець усіх, хто там жыў.
« Последнее редактирование: 06 Июля 2018, 16:05:32 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Мною падрыхтаваны ўжо год як артыкул аб справе Каржанеўскіх-Карачуноў і, мяркую, на працягу 1-2 месяцаў ён выйдзе ў свет. Там шмат нюансаў. У 1795 г. усе там запісаны карачунамі (баяры). 1811-дублюе 1795 г. У 1816 адначасова і сялянская казка Карачуноў у Дабрынёве і дваранскі спіс Каржанеўскі з доказамі на паходжанне. Але ж і ў 1800 г. падчас справы Ігуменскага павятовага суда аб абрабаванні яўрэйскіх могілак у Самахвалавічах сялянамі засценку Дабрынева, жыхары названы менавіта Каржанеўскімі- у справе, дзе няма ніякіх пытанняў аб нейкім паходжанні ці доказах шляхецтва. Каржанеўскімі запісваў іх святар папейка, пазней-Вярыга. Вярыга ж даў ім іх метрыкі з 18 ст., дзе яны JP Каржанеўскія, але пад ціскам Чапскіх у 1817 г. ужо дае станькаўскай адміністрацыі пасведчанне, што нібыта нічога ня ведаў, навошта сялянам Карачунам метрыкі Каржанеўскіх і зараз яны знішчаны (пры гэтым, цікава, што і пазней, у 1818, 1819 г. ён працягвае запісваць іх Каржанеўскімі). А вось наступны святар Ральцэвіч падчас адшукання вольнасці ўжо падае паверанаму Чапскага ўжо зусім іншыя метрыкі 18 ст. дзе яны-Карачуны (копіі метрык у Пецярбургу). Я глядзеў гэтыя копіі і бачыў, што і акрамя Каржанеўскіх там шмат запісаў з прозвішчамі, якіх у 18 ст. і не існавала яшчэ ў асобных людзей. Таму маю вывад, што метрыкі станькаўскай царквы 18 ст. фальсіфікаваны у 1820 гг. на карысць адміністрацыі Чапскіх. Яшчэ дадам, што ў Дабрыневе жыла яшчэ 1 ці 2 сям'і Карачуноў, якія адсутнічаюць ў дваранскім спіске 1816 г. і якія не шукалі вольнасць. Тут цікава тое, што пры адшуканні вольнасці Каржанеўскія сцвярджалі, што не далучылі да свайго вываду селяніна Карачуна, зпасля чаго той пачаў чыніць ім перашкоды і пачаў казаць, што ўсе яны-сваякі і Карачуны. Таксама ў 1816 г. Каржанеўскія мелі пасведчанне ад абывацеляў Менскага ваяводства аб паходжанні за 1803 г. Арыгінала я не бачыў, ён з Менскага ніжнега земскага суда, які не захаваўся. Пад дваранскім спісам мой продак ставіў уласны подпіс Bazyli Korzeniewski. Звароты Каржанеўскіх з Дабрынёва зафіксаваны і ў дэкрэтавых кнігах Менскага земскага суда. Каржанеўскія ў дабрынёве сапраўды павінны былі жыць, але я ня ведаю, ці ўсе яны былі Каржанеўскія, ці іншыя-сяляне Карачуны, можа быць, і сапраўды было два розных рода. А можа была нейкая мянушка яшчэ з 18 ст. У артыкуле я падрабязна ўсё распавёў.
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Мною падрыхтаваны ўжо год як артыкул аб справе Каржанеўскіх-Карачуноў і, мяркую, на працягу 1-2 месяцаў ён выйдзе ў свет.
Гэта вельмі добра, будзем чакаць.

Вярыга ж даў ім іх метрыкі з 18 ст., дзе яны JP Каржанеўскія
/…/
Таму маю вывад, што метрыкі станькаўскай царквы 18 ст. фальсіфікаваны у 1820 гг. на карысць адміністрацыі Чапскіх.
Падазраю, што справа была наадварот. У выпісках прастаўленьне JP там, дзе ў арыгіналах іх не было.

Уся шляхецкая драбяза на Койданаўчыне-Вузьдзеншчыне ўва ўніяцкіх мэтрыках практычна заўсёды ідзе безь якога-кольвек пазначэньня стану да 1830-х гадоў. Датычна Станькаўскай царквы, дык за 1801-1817 я пабачыў, здаецца, толькі адно пазначэньне, для Дзедзюлянкі, якая выходзіла замуж за нейкага службоўніка пры маёнтку, вось ёй і сьведкам для раўнавагі дадалі адзнаку :)

Усе копіі мэтрык за 18 ст., якія зараз знаходзяцца ў Пецярбургу, пісаныя ў 1799-1801, паводле патрабаваньняў праваслаўных уладаў і зьвесткі перапісваліся фактычныя, як былі запісаныя ў арыгінальных мэтрыках. Тое-ж было і з рыма-каталіцкімі мэтрыкамі.

Трэба адшукаць у нашым архіве мэтрыкі Станькаўскай царквы за 18 ст. і шмат чаго будзе больш зразумелым.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.