Выпіскі з мк Койданаўскага касцёла, якія тычацца галіны Каржанеўскіх з засценка Шатаноўшчыны (у XVIII ст. іх продкі баяры, фігуруюць у мк Станькаўскай уніяцкай царквы з прозвішчам Карачун). У 1795 г. з прозвішчам Карачановіч у Шатаноўшчыне. На пач. XIX ст. жылі ў Дабрынёва (у метрыке Карачуноўскія), Белазароўшчыне. Падавалі дваранскія пасямейныя сьпісы 1816 і 1827 г. у Ляхавічах. Продак Эліаш Карачун ажаніўся ў 1790 г. з Анастасіяй Хаміонка з Ляхавіч (Хаміонка пазней шукалі вольнасць і шляхецтва, называліся Хамінскімі. На самой справе і Хаміонка і Хамінскія сустракаюцца ў інвентарах Койданава ў самім Койданаве, таксама путныя баяры ў Дзягільна ў 1648 г.)
1841 г. Хлебапашац (вольны хлебароб) Казімір сын Андрэя і Ганны з Казлоўскіх Кулікоўскі х хлеб. Разалія, дачка Яна і Тэрэзы з Дзёўгаў Каржанеўскіх з Шатаноўшчыны.
1841 г. Хлеб. Антоній, сын Барталамея Кавецкі х хлеб. Марыяна, дачка Франца Каржанеўскага з Шатаноўшчыны.
1835 г. Прыгадваецца ўраджоны Антоній Каржанеўскі ў Шатаноўшчыне.
1838 г. ахр. Юзаф, сын хлеб. з Шатаноўшчыны Антонія і Марцэлі з Макарэвічаў Каржанеўскіх.
-----------------------------------------------------
Метрыка з Станькаўскай уніяцкай парафіі з продкамі галіны роду Каржанеўскіх у Багрыцоўшчыне:
1765 г. Шлюб. Тэадор Карачун х Ганна Батуранка. Сьведкі Ян Перапеча, Ежы Кулевіч, Стэфан Батура, з Багрыцоўшчыны. Батуры- станькаўскія мяшчане ў 16-17 ст., у 18 ст. таксама зямяне. На пач. 19 ст. падавалі шляхецкія сьпісы з прозвішчам Баторы.
----------------------------------------------------
Адносна найбольш ранніх узгадак прозвішча Каржанеўскі ў Койданаўскім рэгіёне:
У мк Койданаўскага касцёла 1670-я гады nobilis Казімір Каржанеўскі.