ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Русецкі / Rusiecki / Русецкий  (Прочитано 11760 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Vagiz

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« : 20 Марта 2009, 12:23:41 »
Добрый день! Буду благодарен всем у кого найдется какая-либо информация о РУСЕЦКИХ проживавших на территории современного Бигосовского с/с Верхнедвинского р-на Витебской области. Заранее спасибо.
« Последнее редактирование: 20 Марта 2009, 17:26:31 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Васiль Юрша

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 414
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #1 : 15 Августа 2009, 21:18:21 »
Шляхта Русецкія ў пачатку 19 ст. жыла ў Медніках /цудзенішскі касьцёл/

Елена Алекс.

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 269
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #2 : 26 Марта 2010, 21:12:27 »
В МК Кринской церкви Бобруйского уезда встретила, что в 1866году в д. Птушечи (теперь Осиповичского района) умер дворянин Леонтий Русецкий в возрасте 70 лет от старости.

yurochka

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 63
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #3 : 07 Марта 2015, 20:29:25 »
Русецкiя  жылi у Слуцку, мястэчку Грозава и фольварку Папоуцы Слуцкага уезда, а таксама у засценках Свiранау i Кiселеушчызна Нясвiжскай ардынацыi.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #4 : 24 Октября 2018, 20:21:39 »
У 319-1-1175 генеялагічныя табліцы 4 родаў (галін родаў) Русецкіх- герба Равіч 09.08.1800 г. , Порай- 30.12.1802 і 18.12.1802, таксама Равіч- 30.12. 1802 (зацвярджаліся таксама 1832 г.).

Цікавяць першыя Русецкія гербу Равіч, вывад 09.08.1800 г., буду ўдзячны за інфармацыю а дэкрэце, ці вывадзе. Менавіта з  гэтага роду- мае продкі. У 1795 г. жылі ў засценку Таўкачоўшчына, пасля - на арандоўнай зямлі ў засц. Дубаўляны Мінскага пав. Частка радаводу галінкі з Таўкачоўшчыны ў 319-1-1175 арк. 79:

1. Мікалай

2.1 Андрэй

3.2 Ежы

4.3 Станіслаў

5.3 Аляксандр


Справа 319-2-2790 расшыта па лістах.
« Последнее редактирование: 24 Октября 2018, 21:01:35 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #5 : 24 Ноября 2018, 15:37:59 »
У 1620 г. у Койданаўскім графстве сярод зямян "на вольнасцях"  Крыштаф Русецкі за данінай князя Крыштафа Радзівіла 8 валок у Каўшове і Мікалай за лістам князя 6 валок у Антонаве.

З роду герба Равіч паходзіць Стэфан Русецкі, кашталян менскі ў 1663-1671 г., жонка- Ганна кн. Шуйская.
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #6 : 24 Ноября 2018, 16:22:36 »
Цікавяць першыя Русецкія гербу Равіч, вывад 09.08.1800 г., буду ўдзячны за інфармацыю а дэкрэце, ці вывадзе.

Русецкі — 1800.08.03 — 319-1-26, арк. 42-43адв.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #7 : 24 Ноября 2018, 16:48:52 »

Русецкі — 1800.08.03 — 319-1-26, арк. 42-43адв.

Дзякуй, я паглядзеў гэты дэкрэт. Ён жа ў актах мінскага земскага павятовага суда 686-1-21 арк. 1097-1099 адв. Там напісана, што Мікалай згадваецца ў кнігах дэкрэтавых Трыбуналу Галоўнага Літоўскага 17.12.1665 г. і тое, што Русецкія хрысціліся ў Крысаве. Паспрабую замовіць расшытую справу з 319-2.
Таксама генеялогіі Русецкіх ёсць у адной справе ф. 694-1-16 разам з генеялогіямі Шуйскіх, Сянкевічаў і інш. Але, мяркую, там будзе кашталянская галіна. Паглядзець таксама можна.
« Последнее редактирование: 24 Ноября 2018, 16:52:47 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #8 : 04 Декабря 2018, 21:30:12 »
У 694-1-16, як і чакалася, тры асобы- кашталян менскі Стэфан Русецкі і два яго сыны- Станіслаў +1720 , кашталяніч менскі, стольнік берасцейскі ў 1701, ротмістр в-ва Брацлаўскага (?) і Аляксандр + да 1745, староста мількаўскі, жонка Зофея Палубінская.

У актах наваградскага гродскага суду вывад Русецких гербу Равіч 17.10.1797 г.  Род разгалінаваны ўжо ў 16 ст., як вынікае з вываду, нашчадкі жылі ў Віленскім, Наваградскім, Полацкім ваяводствах.  Радавод з сяр. 15 ст. Згадваецца Тэадор Русецкі, які быў з Віцебскага в-ва і 30.01.1452 г. набыў фальварк Камень у Ашмянскім пав. (Русецкія пазней сапраўды жылі на ашмяншчыне, ў т.л. і сям'я кашталяна менскага), які "стаў фундаментам для цалага маёнтку Русецкіх". Шмат фальсіфікатаў і , магчыма нейкіх перакручаных сямейных паданняў, у кожным пакаленні прозвішчы жонак. Ёсць звесткі пра колькасць дачок у кожным пакаленні, імёны не паказаныя. Жонка Тэадора- Эльжбета Касмыцкая, быццам гараднічанка наваградская. У Тэадора сын Матэвуш кашталян менскі- фальсіфікат, пасада з'явілася ў 1566 г. А вось далей радавод ідзе ад стрыечнага, як паказана, брата Матэвуша- Уладзіслава. Жонкай Уладзіслава паказана Ялена Азямблоўская, падчашанка наваградская (15 ст. :)), сын іх Ян, жонка Антаніна Корсак, суддзянка полацкая. Ад Яна паказана 7 сыноў- Самуэль, Рыгор, Тамаш, Андрэй, Тэадор, Міхал і Ян. Далей роспіс нашчадкаў Самуэля , Рыгора і Андрэя (апошні самы падрабязны). Тамаш з'ехаў у Віленскае ваяводства, нашчадкі Андрэя аселі ў Наваградскім.

На момант вываду прысутнічалі Русецкія- 3 харунжыя брыгады Ковенскай і 2 скарбнікавіча аршанскія.

У менскім ддс гэты род выводзіўся 30.12.1802 г., генеялогія першых пакаленняў моцна зменена, пратапластай паказаны Тэадор сын Базыля, у якога 6 сыноў Самуэль, Рыгор, Андрэй, Міхал, Ян, Сымон. Асобна галінкамі на ўзроўні ўнукаў Тэадора- Юзаф і Фларыян.

Галіна з дэкрэту 1800 г. таксама гербу Равіч, але з 1665 г., першы вывад у менскім ддс, з наваградскімі пакуль не звязана ў адно дрэва. Калі меркаваць гіпатэтычна выключна па імёнах, адной асобай мог быць Крыштаф з інвентару Койданаўскага графства 1620 г. і Крыштаф з ранніх пакаленняў вываду 1797 г.-праўнук Яна і Антаніны з Корсакаў Русецкіх, жанаты з Вольскай, заставіў сыноў Вінцэнта і Юзафа, далейшыя нашчадкі не паказаныя. Таксама не паказаныя нашчадкі Тэадора, Міхала, Яна і Тамаша з вываду 1797 г.

Адносна нашчадкаў Самуэля. Жонка- Жабіна, нашчадкі ў Полацкім в-ве, паказаны сыны Міхал, жанаты з Ганнай Казакевіч і беспатомны Петр. Сын Міхала- Бернард, шамбелян ЯКМ. Далей нашчадкі не паказаныя.

У Рыгора і Людавікі Бялькевіч два сыны- Якуб, жанаты з ганнай Зажэўскай (іх сын Юзаф) і Антоні (жонка Багуміла Валіцкая)- сын Крыштаф. Распрацавана галіна выводзячыхся нашчадкаў Андрэя Янавіча.
« Последнее редактирование: 04 Декабря 2018, 21:46:33 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #9 : 08 Декабря 2018, 15:55:08 »
З роду Русецкіх паходзіла Петранэля Ражыцкая (1812-1878) - цешча графа Эдварда-Тэадозія-Ігнація сына Станіслава Гуттэн-Чапскага https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%AD%D0%B4%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B4_%D0%A7%D0%B0%D0%BF%D1%81%D0%BA%D1%96
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #10 : 06 Апреля 2019, 19:22:12 »
З прашэнняў жыхароў Койданаўшчыны і іншых маёнткаў да  Багуслава Радзівіла 1662 г.:

"Міхал Русецкі, зальдат, які  12 гадоў у Рэгіменце служыць, просіць, каб князь Яго Міласць меў міласць над ім старым і над дзеткамі яго, каб харчаванне мець маглі"
« Последнее редактирование: 06 Апреля 2019, 20:20:34 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #11 : 12 Декабря 2019, 20:45:48 »
Вывад Русецкіх гербу Равіч 03.08.1800 г. Указ аб зацвярджэнні Сенатам 31.05.1837 г. № 5155.

Прадстаўлены шэраг, відавочна, фальсіфікаваных дакументаў, актыкаваных у Менскім Магістраце ў 1790-я гг.: Прадажны дакумент на маёнтак Чудзін у Наваградзкім ваяводзтве ад ротмістра Крыштафа Стахоўскага, тэстамент складзены ў Чудзін 1700 г. Мікалая Русецкага, дакумент аб продажу Чудзіна ў 1785 г. Пазней іншых галіной таксама пададзены, магчыма, таксама фальсіфікаваны прывілей Мікалаю Русецкаму на маёнтак Бароўшчына ў Наваградзкім ваяводстве 30.03.1665 г.

Іншыя дакументы, пададзеныя як выпісы з Галоўнага Трыбунала ВКЛ, верагодна, сапраўдныя:

17.12.1665 г. справа Зузанны Орвідаўны Русецкай, удавы Тобіаша Русецкага і яе сыноў Мікалая, Валерыян а, Юзафа з татарамі ЯКМ Салевічам, Багдановічам і іншымі аб грошах ад продажу родавага маёнтка Вядзевічы ў Наваградзкім ваяводзтве.

Дакумент Яна Сабескага каралеўскаму двараніну Міхалу сыну Мікалая Русецкаму на выкананне судовага пастанаўлення ў справе Баратынскіх, 1694 г.

Глейт Яна Сабескага Русецкім 1682 г.

Справа 1699 г. аб наездзе маршалкавай мазырскай і яе сынамі Калецкімі на Русецкіх. Згадваецца зямля Юкоўшчына Русецкіх у маёнтку Камень у Ашмянскім павеце. Звесткі пра Камень з 15 ст. фігуруюць і ў вывадзе наваградзкіх Русецкіх 1797 г.

Дакумент на адстаўку і чын харунжага таварышу пінскай брыгады Яну Русецкаму 1778 г.

Звесткі пра падпісанне элекцыі Станіслава-Аўгуста Панятоўскага 1764 г.

Мікалай Русецкі названы харунжым рэйтарскага палку.

На пач.  20 ст. Русецкія з гэтага роду жылі ў мяст. Калінкавічы Рэчыцкага павета.

Пад Койданава Русецкія сустракаюцца ў адзінкавым выпадку ў інвентары 1620 г., дзе трымалі даволі вялікія зямельныя надзелы за лістам Крыштафа Радзівіла, наступны раз - у інвентары 1751 г. маёнтка Станькава на вольнай зямлі ў засценку Таўкачоўшчына - мой продак Андрэй, сын Мікалая Русецкі.

У 19 ст. прадстаўнікі роду шукалі вольнасць ад прыгоннай залежнасці з маёнтка Краснае Сяло.

У спісах землеўладальнікаў Мінскай губерні дваранка, жонка двараніна з гэтага ж роду,  Марыя Казіміраўна Русецкая, спадчыны маёнтак Осава Ігуменскага пав., 1889 г.
« Последнее редактирование: 12 Декабря 2019, 22:15:41 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #12 : 22 Декабря 2019, 12:22:24 »

17.12.1665 г. справа Зузанны Орвідаўны Русецкай, удавы Тобіаша Русецкага і яе сыноў Мікалая, Валерыян а, Юзафа з татарамі ЯКМ Салевічам, Багдановічам і іншымі аб грошах ад продажу родавага маёнтка Вядзевічы ў Наваградзкім ваяводзтве.


Памыліўся, Відзевічы- не ў Наваградзкім, а ў Менскім ваяводзтве.

Тое, што інфармацыя сапраўдная, падцьвярджаецца актамі Менскага гродскага суду:

У Ф.1727-1-3 на арк. 86 і 144 звесткі аб маёнтку Відзевічы і Відзеўшчына. У 1639 г. былі пераданы Станіславу Шэмету Даротай Шаблавінскай і яе мужам Янам Дзенгелеўскім. Незадоўга да гэтага, на пачатку 1639 г. Тобіаш Русецкі забіў папярэдняга мужа Дароты- Крыштафа Мянчынскага, за што заплаціў Шаблавінскай галаўшчызну.

Шэметавая ёсць і ў дакуменце 1665 г. Магчыма, Станіслаў Шэмет быў нейкім сваяком жонкі Тобіаша- Зузанны Орвід, аб тым, што Орвіды і Шэметы радніліся паміж сабой, кажа і Нясецкі.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #13 : 06 Января 2020, 19:54:14 »
Зузанна Орвідаўна Русецкая верагодна, з'яўлялась сястрой Шэметавай, якая карысталася ў 1640-я гг. маёнткам Відзевічы (і часткай якіх карысталіся Русецкія): жонка Станіслава Шэмета сапраўды мела дзявочае прозвішча Орвід і была дачкой Казіміра Орвіда, суддзі Жмудзкага, сына Яна Орвіда, пасла на Сойм  і Ганны Білевічаўны, старасцянкі Жмудзкай
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Русецкі / Rusiecki / Русецкий
« Ответ #14 : 11 Сентября 2021, 00:03:48 »
З прашэнняў жыхароў Койданаўшчыны і іншых маёнткаў да  Багуслава Радзівіла 1662 г.:

"Міхал Русецкі, зальдат, які  12 гадоў у Рэгіменце служыць, просіць, каб князь Яго Міласць меў міласць над ім старым і над дзеткамі яго, каб харчаванне мець маглі"

Верагодна гэтая асоба:

У Сумарыушы людзей на гарнізоне Слуцкім, якія ставіліся падчас попісу 1658-59 г.

Лейб-кампанія пешая князя конюшага ВКЛ Багуслава Радзівіла:

Міхал Русецкі.
In hoc signo vinces