ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ

Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Ачапоўскі / Ačapowski / Oczepowski / Очеповский, Очаповский, Ачеповский, Ачаповский  (Прочитано 12221 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Юрась Матусевiч

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 84
09.07.1855  ў Iвана Андрэева Ачапоўскага з Лявонавiчаў Iгуменскага павету i ягонай жонкi Фёклы Аляксандраўны, абодвух праваслаўных, нарадзiлася дачка Вольга.
Планэта Матусэвiчаў - www.matusewicz.org

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
А паходжанні роду з працы Я. Глінскага "Мядовая даніна як баярская павіннасць: прыклад маёнтка Старыца Капыльскага княства ў XVII–XVIII стст.":

"..У шэрагі мясцовага баярства траплялі таксама людзі з іншым радаводам. У невялікім баярскім паселішчы (на 2,5 валокі) Паповічы пражываў Амяллян Ачапоўскі. У гэтым выпадку назва засценка адлюстроўвала паходжанне яго жыхара. Ачапоўскія з’яўляліся дастаткова разгалінаванай святарскай дынастыяй, яе прадстаўнікі сустракаліся і сярод святароў у вёсках, размешчаных непадалёк ад Старыцы. Верагодна, Амяллян быў сынам ці ўнукам святара, таму яго
надзел і атрымаў назву Паповічы.."
In hoc signo vinces

Шчырае дзякуй! Цiкава, што недалёка ад Старыцы жылi у XVII ст. i мае продкi па Матусевiчах. Цiкава, што абставiны склалiся так,што i напачатку XX ст. яны, ужо ў другой мясцовасцi (каля Шацка) таксама трымалiся побач, не раз параднiлiся
Планэта Матусэвiчаў - www.matusewicz.org