ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Герман / Нierman / Нerman  (Прочитано 8933 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Васiль Юрша

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 414
Герман / Нierman / Нerman
« : 17 Августа 2009, 20:13:44 »
Шматлікая ашмянская шляхта гэрбу ?, вывад у ?

У 18-19 ст. жылі ў Жвірблішках, Юршанах, Скірманцішках, Сенкаўшчыне, Граўжах, Граўжышках, Павілойцях, Адамаўшчыне, Віцюлях, Ажабелях...
Мелі сваякоў сярод шляхты Садоўскіх, Рачкаў, Жураўскіх, Калышкаў, Эйсмантаў, Шчапановічаў, Ягелаў, Гасоўскіх, Дакурнаў, Суражаў...
Зацікаўлены ў новых зьвестках.
« Последнее редактирование: 17 Августа 2009, 23:15:50 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Марыя

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Re: Герман / Нierman / Нerman
« Ответ #1 : 21 Октября 2009, 23:54:31 »
Мае продкі мелі прозвішча Герман. Жылі яны ў вёске Картынічы (сучасны Лельчыцкі р-н, гомельская вобласць.

Васiль Юрша

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 414
Re: Герман / Нierman / Нerman
« Ответ #2 : 22 Октября 2009, 10:26:08 »
Прозьвішча Герман досыць распаўсюджанае. У тым жа Ашмянскім павеце было нямала Германаў і нешляхетскага паходжання. Трэба капаць глыбей.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Re: Герман / Нierman / Нerman
« Ответ #3 : 02 Марта 2021, 22:03:06 »
Асобы з прозвішчам Герман, варыянт Гертман, сярод кліентэлы Крыштафа Радзівіла ў кнізе Urszula Augustyniak (Warszawa). Dwór i klientela Krzysztofa II Radziwiłła :

Ян?, Слуга дворны. Машталер Крыштафа Радзівіла ў 1621 г., быў пасланы да збору стацый (павіннасцяў) у Астрыну, падчас чаго здзейсніў рабункі сярод падданых падскарбія Нарушэвіча. Верагодна, ён жа ў 1627 г. пакаёвы дваранін, ажыццяўляў нагляд за конным заводамі Крыштафа Радзівіла разам з канюшым Хжаноўскім;

N Герман, "аброчнік на тры кані" (юргельтчык) у "рэестры моладзі";

N Герман, у харугвы гусарскай Крыштафа Радзівіла, з почтам на два кані.

 N Герман. Афіцыяліст. Ураднік Слуцкі, у 1630 г. адказваў за адбор выбранцаў, у 1631 г. арганізоўваў выязд да Варшавы.

N Герман, зямянін біржанскі;

N Герман, у харугвы казацкай Радзівілаўскай у 1659 г.;

N Герман, у харугвы гетманскай, удзельнічаў у бітве пад Шыпеловічамі, 1654 г.

Павел Герман, капітан гвардыі драгунаў у 1653-1655 гг.

Таксама, баяры койданаўскія ў Менскім павеце, пасля зямяне Германы, ці Германовічы. Ужо ў 17 ст. пісаліся ў метрычных кнігах Nobilis, пры гэтым паходзілі ад сялян вёскі Машніца ГАрманаў 1588-1620 гг.
« Последнее редактирование: 02 Марта 2021, 22:37:12 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Re: Герман / Нierman / Нerman
« Ответ #4 : 10 Сентября 2021, 23:56:32 »
У Сумарыушы людзей на гарнізоне Слуцкім, якія ставіліся падчас попісу 1658-59 г.

Кампанія драгун капітана Курцвэйля:

Сымон Герман.
In hoc signo vinces