ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Дыбоўскі / Dybowski / Дыбовский  (Прочитано 10350 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

stretta

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 74
Дыбоўскі / Dybowski / Дыбовский
« : 25 Августа 2009, 20:13:52 »
Летась наша сям”я разам з іншымі мінскімі сем”ямі з гэтымі прозвішчамі, была запрошана на канферэнцыю, якую ладзіў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з нагоды гадавіны з дня нараджэння братоў Бенядзікта і Ўладзіслава Дыбоўскіх. Арганізатар мерапрыемства проста пратэлефанаваў усем мінскім Дыбоўскім, шукаючы сваякоў знакамітых братоў-навукоўцаў. Прааналізаваўшы звесткі, сабраныя ім з дапамогай тэлефону, я заўважыла, што калі адкінуць адну сям”ю, якая паходзіць з Магілёўшчыны, астатнія дзевяць з”яўляюцца нашчадкамі дзвюх чалавек: Юльяна са Случчыны (5 сем”яў) ды Дамініка, які памёр у 1918 годзе і пахаваны на Кальварыйскіх могілках . Сваякі Дамініка рабілі спробу знайсці яго магілу на Кальварыі, але бяз поспеху.
Зайшоўшы на “Аднакласнікі” паглядзець фотапартрэты мінскіх Дыбоўскіх, здзівілася знешнему падабенству прадстаўнікоў нашчадкаў Дамініка і Юліяна. Гэта натхняе на пошукі спалучэння гэтых галінак радаводнага дрэва.
Сям”я, дзе нарадзіўся Юліян, знашлася ў РК аднадворцаў 1865 г. і савядальных спісах Слуцкага касцёлу 1864 г.
Ведаю, што былі Дыбоўскія гербу “Наленч”, якія мелі вывад МДДС ад 8 мая 1826 г., што недзе ў сярэдзіне 1800-х гадоў адзін з Дыбоўскіх быў прадвадзіцелем дваранства Мінскай губерніі.
Нажаль, фонд 319 у НГАБ зараз зачынены на няпэўны тэрмін. Ведаю, што там маюцца асабістыя справы Дыбоўскіх.
Можа паважаны пан Уладзіслаў што-кольвек распавядзе і  пра гэты род?
« Последнее редактирование: 26 Августа 2009, 17:25:21 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Дыбоўскі / Dybowski / Дыбовский
« Ответ #1 : 26 Августа 2009, 17:40:01 »
Слуцкія і Менскія Дыбоўскія, можа быць, гэта розныя роды.

1. Дыбоўскі гэрбу «Наленч»
1800.06.21 Літоўская губ.
1824.05.07 Горадня
   указ пра зацьвярджэньне 1835.08.12 № 8909 у 6 частку
1826.05.08 Менск
Яны жылі ў Менскім і Наваградзкім пав., і ў Царстве Польскім.

2. Дыбоўскі гэрбу «Бродзіч»
1803.11.28 Вільня
1820.11.12 Менск
Яны жылі ў Слуцкім пав.

Паглядзіце сьпісы менскім мяшчанаў (Ф. 330), падазраю, што вы там знойдзеце слуцкіх.

3. Дыбоўскі гэрбу «Наленч»
1773.10.29 Аршанскі правінцыйны з. с.
1816.03.08 Магілёў
Яны жылі ў Чавускім і Магілёўскім пав.

4. Дыбоўскі гэрбу «Сьлепаўрон»
1773.10.29 Аршанскі правінцыйны з. с.

Падобна на тое, што Дыбоўскія, 3 і 4, аднаго паходжаньня, толькі гэрбы сабе прыдумалі розныя :). Іх радаводы 1773 ёсьць у:

Оршанский гербовник. Изд. Д. И. Довгялло // Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Т. 28. Витебск. 1910.

Оршанский гербовник. Изд. Д. И. Довгялло. Витебск. 1910. (Гэта асобны адбітак з "ИЮМ").
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

stretta

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 74
Re: Дыбоўскі / Dybowski / Дыбовский
« Ответ #2 : 27 Августа 2009, 08:56:58 »
Дзякуй вялікі за шчодры па-каралеўску падарунак! :)

Johanes

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 5
Re: Дыбоўскі / Dybowski / Дыбовский
« Ответ #3 : 13 Августа 2013, 01:20:54 »
Але ёсць яшчэ Dybowski herbu Rogala i Herb DYBOWSKI II

Баравое

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Re: Дыбоўскі / Dybowski / Дыбовский
« Ответ #4 : 01 Мая 2018, 18:16:26 »
Можа знойдуцца нашчадкі каб аднавіць капліцу Дыбоўскіх? Яна надта ў занядбаным стане знаходзіцца :(



https://globus.tut.by/nov_rudica/index.htm

stretta

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 74
Re: Дыбоўскі / Dybowski / Дыбовский
« Ответ #5 : 02 Мая 2018, 16:25:35 »
Памятаю, як на той канферэнцыі (2008 г.) мясцовая настаўніца распавяла, як забівалі апошняга рудзіцкага пана. Ён быў добры і ніколі ня крыўдзіў сялян, таму пасля рэвалюцыі вырашыў, што ўцякаць за мяжу яму ня трэба і застаўся на радзіме, ціхенька жыў у нейкім маленькім дамку (прайшло ўжо дзесяць год - прабачце, калі што не згадаю - ўзрост...). Але яго былыя падданыя вырашылі, што "дзеля парадку" яго ўсё роўна трэба забіць. Прыйшлі ўначы і забілі.
Наўрад ці нашчадкі даволі буйных землеўладальнікаў (маёнтак Рудзіца - болей за 2300 дзесяцін) знайдуцца ў нас - абставіны не спрыялі іх выжыванню.