Варонічы, баяры паноў Дарагастайскіх, з 1610-х гг. зямяне конныя крысаўскія і вязынскія, трымалі 5 валок з сябрамі на Пецьках (пазней- Петкавічах).
з мк койданаўскага касцёла:
1673 года, 4 красавіка. Я, брат Банавентура Каліскі, прапаведнік Гальшанскага кляштара Ордэна меншых братоў канвентуальных святога Францішка, а на той час камендарый Койданаўскага касцёла, па даручэнні найяснейшага вялебнага пана Альберта Аборскага, каноніка Віленскага, дэкана Мінскага, пробашча Койданаўскага і Івянецкага, ахрысціў Георгія , сына законных бацькоў Альберта Вароніча і Кацярыны. Хросныя бацькі: Марк Калечыц і Ганна Букарава. Усе з Пецькевічаў.