ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Гарацкевіч / Harackievič / Horockiewicz, Horackiewicz, Harackiewicz / Гороцкевич, Горацкевич, Гарацкевич  (Прочитано 7186 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Tuhai

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 36
Прозвішча, ў напісанні "Гороцкевiч" - насіў мой прадзед Франц, рэпрэсаваны ў 1938. Нарадзіўся ў Слуцку. Ён быў жанаты на Ядвізе Патоцкай, герба "Яніна".
Пражывалі - каля Давыд-Гарадка, а ў апошнія гады - каля Турава.
« Последнее редактирование: 17 Июня 2010, 14:47:13 от Tuhai »
Шукаю інфу: «Рай / Raj (герб Ялiта), Цюхай-Ліпскі /Тюхай-Липский / Тuhai-Lipski (герб Любiч), Потоцкі / Потоцкий / Potocki (герб Яніна), Масла / Масло / Maslo (герб Сыракомля). Жылі ў раёне Століна і Турава.
Гарацкевіч / Harackievič / Horockiewicz (герб Рох) - Навагрудак-Слуцк-Столін-Тураў.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2027
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
У будучым — пішыце адразу ўсю інфармацыю, што маеце. Калі яе ня будзе, я, па-просту, буду ігнараваць пытаньні і выдаляць, калі яны не аформлены належным чынам.

= = =

Пераглядзеў свае паказальнікі да рэвіскіх казак Слуцкага пав. Прозьвішча сустракаецца ў гэткіх кнігах: 333-9-219 (1816 год), 333-9-362 (1844) і 333-9-494 (1854). Можа быць, ёсьць і ў пазьнейшых, дадатковых, яны ў мяне не расьпісаныя.

Ёсьць у сьпісе шляхты Слуцкага пав. за 1835 — 319-1-217, жылі ў в. Чапліцы.

Раньні радавод надрукаваны ў "Малым гербоўніку Наваградзкай шляхты" пад прозьвішчам Хабалтоўскі-Харацкевіч.

Хабалтоўскія-Гарацкевічы мелі вывад у Літоўскім ДДС (да падзелу Літоўскай губ. на Віленскую і Гарадзенскую), жылі ў Наваградзкім пав. Выводзіліся з гэрбам "Рох" (у "малым гербоўніку" названы "Рох II"). Кніга вывадаў мае малюнкі гэрбаў — 319-1-10.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Tuhai

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 36
Дамовіліся.
===
Дзякуй за інфа.
Дадам, што ў Франца Гороцкевiча былі браты Ян, Урбан і Ігнат, сястра Лючiя.
Пры ўводзе савецкіх войскаў - яны пайшлі ў глыб Польшчы. Урбан і Лючiя - зніклі падчас вайны, а з нашчадкамі Ігната i Яна Гороцкевiча - я падтрымліваю сувязь да гэтага часу. Іх прозвішча ў цяперашні час пішацца па-польску Gorockiewicz.
« Последнее редактирование: 05 Ноября 2010, 16:12:31 от Tuhai »
Шукаю інфу: «Рай / Raj (герб Ялiта), Цюхай-Ліпскі /Тюхай-Липский / Тuhai-Lipski (герб Любiч), Потоцкі / Потоцкий / Potocki (герб Яніна), Масла / Масло / Maslo (герб Сыракомля). Жылі ў раёне Століна і Турава.
Гарацкевіч / Harackievič / Horockiewicz (герб Рох) - Навагрудак-Слуцк-Столін-Тураў.

Tuhai

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 36
Пане Уладзіслаў,
Вікіпэдыя - http://ru.wikipedia.org/wiki/Колонна_ (герб) і Mały herbarz nowogrodzkiej szlachty - http://www.ornatowski.com/index/malyherbarznowogrodzki.htm - падае гэтае прозвішча, як Chabeltowski-Charackiewicz.
Польская галіна, якая выйшла з-пад Гродна і вы таксама - трактуете прозвішча, як Harackiewicz.
Дзе ж праўда? ??? :)
Шукаю інфу: «Рай / Raj (герб Ялiта), Цюхай-Ліпскі /Тюхай-Липский / Тuhai-Lipski (герб Любiч), Потоцкі / Потоцкий / Potocki (герб Яніна), Масла / Масло / Maslo (герб Сыракомля). Жылі ў раёне Століна і Турава.
Гарацкевіч / Harackievič / Horockiewicz (герб Рох) - Навагрудак-Слуцк-Столін-Тураў.