ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Гарэцкі / Harecki / Gorecki / Горецкий, Гарецкий  (Прочитано 9317 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Алена Паўлава

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 185
Добры дзень, паважаны пан Ўладзіслаў!
Дапамажыце, чым зможаце па пошуку Гарэцкіх з Ігуменскага павету.
Пражывалі ў з. Семкава Слабодка побач з маімі продкамі Вернікоўскімі.
Нават, Францішка Гарэцкая (дачка Дамініка, каля 1840 г.н.) бралася шлюбам з Вернікоўскім.
Сведкі пра Гарэцкіх з справы:
333-5-1234, дело 19 янв. 1900 - 29 марта 1901 года. Дворянка Франтишка Доменикова Верниковская из Блыхова и мещанка Иозефа Доменикова Шатило из Семковой Слободки унаследовали 10 дес. земли в ок. Семкова Слободка от отца Доменика Иванова Гурецкого. Купчая на землю совершена в бывшей Минской Палате Гражданского суда  9 апреля 1853 года совместно с братьями Николаем и Иваном Гурецкими в кол-ве 3 уволок и 2 моргов. Свидетели 1898 года Иван Верниковский, Федор и Стефан Тарасевичи. Духовное завещание Доминика от 27 мая 1877 года. Земля была записана на его жену Анну Казимировну Гурецкую, за нее расписался Михаил Домиников Гурецкий. За просительниц расписался Игнатий Альбинов Шатило.
« Последнее редактирование: 04 Октября 2010, 22:20:15 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Гарэцкі / Harecki / Gorecki / Горецкий, Гарецкий
« Ответ #1 : 04 Октября 2010, 23:03:11 »
Гарэцкія, якія жылі ў Ігуменскім пав., часам пісаліся як Гурэцкія, паходзілі з Усходняй Беларусі.

Род называў сваім гэрбам "Саколю" і рабіў вывады:
1) … Полацкі правінцыйны земскі суд (дата невядома);
2) 1792.11.27, Полацкае намесьніцтва  — вывады гэтага году захаваліся фрагмэнтамі, за гэтую дату я не знайшоў; гэты вывад быў адменены Гэрольдыяй у 1839;
Ёсьць згадка пра род у дыярыушы Полацкага нам. — 2512-1-3, 65 ці 66 аркуш.
3) 1807.03.13, Віцебскі ДДС — кнігу за гэты год я не адшукаў.
У мяне пазначана, што ёсьць радаводная кніга за гэты год, але нешта я не знайшоў сваіх выпісак, пагэтаму ня ведаю, ці ёсьць там Гарэцкія і ці сапраўды гэта РК — 2626-1-574.

Па сьпісу шляхты Себежскага пав. Гарэцкія валодалі пустошу Угорына. Сьпіс прыкладна 1785, архіву ў Вялікіх Луках.

Нейкія асобы з роду быў зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве 1842.07.30 № 2152 у 6 частку ДРК.
Кніга ўказаў за 1842 — 2512-1-276. Там павінен быць кароткі пераказ вывадаў.

Трэба паглядзець рэестры вывадаў Віцебскага ДДС і павыпісваць адтуль усе Гарэцкіх, потым паглядзець кнігі дэкрэтаў вывадаў, якія захаваліся.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Wisznewski

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 160
Re: Гарэцкі / Harecki / Gorecki / Горецкий, Гарецкий
« Ответ #2 : 05 Октября 2010, 11:08:35 »
Карыстаючыся момантам - Гурэцкі Анатоль Іванавіч - кіраўнік справамі райвыканкама г. Беразіно, Мінскай вобл. Ён каталік, з шляхетнай сям'і.
Audiatur et altera pars...

Алена Паўлава

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 185
Re: Гарэцкі / Harecki / Gorecki / Горецкий, Гарецкий
« Ответ #3 : 09 Октября 2010, 14:25:03 »
Паважаны пан Ўладзіслаў!
Дзякуй за падрабязны адказ.
Вiдаць, менавiта гэтыя вывады i захавалiся у РДГА (у фондах Герольдзii).
З павагай, Алена.
Пан Wisznewski!
Таксама дзякуй за дапауненне.

Екатерина.С

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 27
Re: Гарэцкі / Harecki / Gorecki / Горецкий, Гарецкий
« Ответ #4 : 06 Октября 2020, 18:21:35 »
Ёсьць згадка пра род у дыярыушы Полацкага нам. — 2512-1-3, 65 ці 66 аркуш.
3) 1807.03.13, Віцебскі ДДС — кнігу за гэты год я не адшукаў.
У мяне пазначана, што ёсьць радаводная кніга за гэты год, але нешта я не знайшоў сваіх выпісак, пагэтаму ня ведаю, ці ёсьць там Гарэцкія і ці сапраўды гэта РК — 2626-1-574.
2512-1-3 - аркуш 66
2626-1-574 - аркуш 63

Екатерина.С

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 27
Re: Гарэцкі / Harecki / Gorecki / Горецкий, Гарецкий
« Ответ #5 : 27 Октября 2020, 15:51:15 »
Кніга ўказаў за 1842 — 2512-1-276. Там павінен быць кароткі пераказ вывадаў.
2512-1-276 аркушы 159-162об

Екатерина.С

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 27
Re: Гарэцкі / Harecki / Gorecki / Горецкий, Гарецкий
« Ответ #6 : 04 Января 2022, 15:48:00 »
Родовод моих Горецких (герба Sokola) https://www.wikitree.com/wiki/Gorecki-261 Кликнув на кнопку Descendants можно увидеть всех потомков Базыля (ориент.1610г.р.)
Горецкие этого же герба также проживали в Познанском у. Любопытно будет узнать, есть ли связь с моими прямыми предками

смущает, что в выводном деле Теодор Горецкий указан от 1729 г. крайчим Воеводства Полоцкого, хотя списке Полоцких крайчих Горецких нет (URZĘDNICY WIELKIEGO KSIĘSTWA LITEWSKIEGO, Spisy, Tom V)