ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Казьлякоўскі / Kaźlakowski / Koźlakowski / Козляковский  (Прочитано 6547 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Styr

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Апошняга каго ведаю Лявонці Казлякоўскі(нарадзіўся недзе на пачатку 19ст.) - хутчэй жыў у вёсцы Плотніца(па-польску Płotnica) цяперашняга Столінскага раёну, раней запісвалася як гміна вясковая Плотніца, Лунінецкі павет, Палескае ваяводства. Па некаторых дадзеных быў са збяднелай засценкавай шляхты. Меў сына Міхала.

Жадаў бы даведацца дадатковую інфармацыю, самае галоўнае да якога гербу належыў род?
« Последнее редактирование: 22 Августа 2011, 00:37:38 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2027
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Казьлякоўскі / Kaźlakowski / Koźlakowski / Козляковский
« Ответ #1 : 27 Августа 2011, 15:17:05 »
Казьлякоўскія рабілі вывад у Менскім ДДСе, а таксама ў Кіеўскім і потым у Менскім. Відаць, большасьць прадстаўнікоў роду была зацьверджана ў расейскім шляхецтве.

Пры вывадах называлі сваім гэрбам "Сушынскі". Гэты гэрб — гэрб рода Сушынскіх, відаць, гэрб Казьлякоўскіх быў падобны з выгляду, пагэтаму пры вывадзе яго і назвалі так.

Таксама нейкі Сэбасьцян Казьлякоўскі ў 1581 за адвагу пры ўзяцьці Пскова быў набілітаваны (няведама, праўда, чаму, ён павінен быў быць шляхцічам) і атрымаў гэрб са стрэламі і кап’ём. Ягоныя нашчадкі павінны карыстацца гэтым гэрбам, але ці былі яны ў яго, мне не вядома.

У гэрбе "Сушынскі" таксама прысутнічаюць стрэлы. Можна памеркаваць, што ў родавым гэрбе Казьлякоўскіх былі стрэлы, можа яшчэ нейкія элементы. Пакуль ня будзе знойдзены адбітак якой-небудзь пячаткі Казьлякоўскіх, не магчыма дакладна сказаць, як выглядаў іх родавы гэрб.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Blakk76

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Re: Казьлякоўскі / Kaźlakowski / Koźlakowski / Козляковский
« Ответ #2 : 05 Февраля 2013, 05:38:22 »
Добрый день.
Я пытаюсь найти корни своей семьи и фамилии КОЗЛЯКОВСКИЕ
к кому можно обратиться за информацией? может сможете дать хоть какую информацию? потому как основыне документы были утрачены в 1953 году или еще раньше с расстрелом деда..