ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Апановіч / Apanovič / Apanowicz, Appanowicz, Opanowicz, Oponowicz / Апанович, Опанович, Опонович  (Прочитано 8421 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Павал Апановiч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 5
Шаноунае панства, я збiраю звесткi пра Апановiчау, якiя жылi i жывуць на тэрыторыi былой Мiнскай губернii, асаблiва з былых Мiнскага, Слуцкага, Iгуменскага паветау. Спадзяюся на вашую дапамогу.
« Последнее редактирование: 21 Сентября 2011, 01:07:15 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Нічога так не дапамагае радаводу, як імёны, даты і месцы жыхарстваў.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Павал Апановiч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 5
Асаблiва мяне цiкавяць Туржым-Апановiчы (Turzym-Apanowicz), якiя былi прызнаны у дваранстве пастановай Мiнскай ДДС 20.07. 1816 (1 частка), але звесткi пра зацверджанне Сената не захавалася. Вядома таксама, што Данiэль Пiлiпавiч Апановiч валодау маент. Каменка Навагрудскага ваяв. (магчыма тэрыторыя сучаснага Уздзенскага р-на).Нашчадкам Д. быу Сымон, якi жыу прыблiзна у другой палове 19 ст.  На гэтым звесткi абрываюцца. Верагодна, сынам С. з'яуляецца мой прадзед Сымон Сымонавiч А. (1891 г.н. са слоу дзядулi.). Вядомы старэйшыя браты С. - Мiкалай i Мiхаiл. Усе 3 браты жылi на хутары каля в. Пырашава Слабада-Пырашаускай воласцi Iгуменскага павета.ынам С. з'яуляецца мой прадзед Сымон Сымонавiч А. (1891 г.н. са слоу дзядулi.). Вядомы старэйшыя браты С. - Мiкалай i Мiхаiл. Усе 3 браты жылi на хутары каля в. Пырашава Слабада-Пырашаускай воласцi Iгуменскага павета.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
У перш. пал. 18 ст. дакладна там не было шляхцічаў Апановічаў. Магчыма, прыехалі ў канцы 19 ст. Напішыце, калі ласка, з кім жаніліся і за каго замуж выходзілі вашыя Апановічы ў дарэвалюцыйны і даваенны час.

У любым выпадку, мэтрычныя кнігі Слабада-Пырашаўскай царквы захаваліся вельмі добра і без усялякіх праблемаў можна скласьці пачатковы радавод.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Павал Апановiч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 5
У сучасным Уздзенскім раёне вядомыя толькі 3 сям'і з прозвішчам Апановіч і ўсе мае сваякі. Параднённыя мы былі з наступнымі радамі - Жуковічамі, Некрашэвічамі, Бараноўскімі, Андрушэвічамі або Андрусевічамі. Мой прадзед Сымон Сымонавіч быў жанаты з Алаю Сцяпанаўнаю (дзявочае прозвішча Раўтовіч, 1893 г.н.). Магчыма, першапачаткова мае продкі былі каталікамі. Прадзед і яго браты ўжо былі праваслаўнымі. 

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Андрусевічы (шмат дзе жылі) — дакладна шляхта, і Раўтовічы (валодалі х. Лугавое, каля 3-х км. ад Каменя) — напэўна шляхта. Пра іншых ня ведаю.

Вам трэба глядзець мэтрычныя кнігі.
« Последнее редактирование: 21 Сентября 2011, 23:49:10 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.