Шляхецкі род з Ашмянскага павету, карысталіся гэрбам з падковаю і стралою, у вывадзе 1775 ў Віцебскім правінцыйным земскім судзе гэрб названы "Рудніцаю". У 19 ст. жылі ў Ігуменскім пав.
===
Некалькі вялікіх ліній Сабіл жылі ў в. Пральнікі і Галімцы. У рэвізыі 1795 запісаны ў сяляне. Былі прыхажанамі Івянецкага і Ракаўскага касьцёлаў.
У 1802 частка Сабілаў з Галімцаў была пераселена ў вёску Засьценак. Адтуль у канцы 1820-х пераселены ў в. Дзехцяроўку каля Менску (былі прыхажанамі Менскага катэдр. касьцёлу). У выніку шлюбаў з праваслаўнымі зьявіліся праваслаўныя галінкі.
Зьвестак пра судовыя справы, каб яны вялі іх для вызваленьня з падданства, у мяне няма. Ня ўпэўнены, што ўвогулі гэта было. Падобна на тое, што былі надта бедныя і ня мелі дакумэнтаў. У тых Сабілаў, што рабілі вывад, было ўсяго пару дакумэнтаў на рукох, а ў гэтых, напэўна, і зусім нічога. Каб існавалі інвентары Пральнікаў і Галімцаў за 17—пач. 18 ст., можа быць, можна было-б зьвязаць іх з агульным радаводам.
===
Цікава што ў 1677 ашмянскіх Сабілаў абвінавацілі ў нешляхецтве Карыцкія. Сабілы прадставілі нейкі прывілей Вітаўта, які пацьвердзіў Жыґімонт, які пацьвердзіў Ян-Казімер, так што Карыцкія былі павержаны
