Грот-Спасоўскія гербу ўласнага.
Паходзяць, хіба, з Кіеўшчыны. На Беларусі род асеў у Лепельскім павеце, Віцебскай губерніі.
Мелі маёнткі: Стэфанава, Забалацьце, Юзафова (Лепельскай парафіі)
Якубоўшчына, Вадапоі, Міткавічы (Бешанковіцкая парафія).
З беларускай галіны роду паходзіць паэт-рамантык Аляксандар Спасоўскі, сучасьнік А.Міцкевіча і А.Пушкіна.
Уладзіслаў Спасоўскі - вядомы філосаф-марксіст, і Міхаіл Спасоўскі - вядомы ідэёляг расейскага фашызму за мяжой, перакладчык на расейскую мову кнігі А.Гітлера "Майн Кампф".
Вось такія ў людзей розныя лёсы...
Шукаю дадатковай інфармацыі і нашчадкаў беларускай галіны.