Беларускі шляхецкі род, прозьвішча ўтварылася ад назвы родавага ўладаньня — Кірнажыцы/Кернажыцы ў Наваградзкім ваяводзтве.
У расейскія часы рабілі 2 вывады ў Менскім ДДС, называлі сваім гэрбам "Юношу", частка роду зацьверджана ў расейскім шляхецтве, частка — запісана ў падатныя станы.