ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Сухадольскі / Suchadoĺski / Suchodolski / Суходольский, Сухадольский  (Прочитано 8197 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Васiль Юрша

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 414
Шляхта Ошмянского повета
Зафиксирована в 1817-1825 гг. в Жупранской и Гольшанской парафиях
Дата вывода и герб неизвестны
Заинтересован в развитии темы
« Последнее редактирование: 12 Октября 2012, 14:22:22 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Пан Рыгор Сухадолец ці Сухадольскі, падстараста койданаўскі ў 1660-я гг. Трымаў зямлю ў засценку Ельня ці Карэмдзянка. Са скаргаў жыхароў:

"Скардзіцца Ежы Шунейка на Сухадольца, падстарасту койданаўскага, што міма павіннасцяў мёд на двор бярэ."

"Скардзіцца зямянін Станькаўскі Лукаш Гарбуз на пана Сухадольца, намесніка Койданаўскага о забіцце брата свайго..каб атрымаў справядлівасць.."
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Відавочна, продкі койданаўскіх Сухадольцаў, ці Сухадольскіх - з Наваградзкага павету.

З інвентара маёнтка Любча (Любеч) кн. Багуслава Радзівіла, непадалёк ад Дзяляціч у Наваградзкім павеце,1662 г.:

Зямяне ў засценку Буйвідаўшчына. Станіслаў Дашкевіч Куковіч 1/2 валокі па нябожчыку Фёдару Сухадольцу. Паводле павіннасцяў, зямяне плацілі паконшчыны і ездзілі з лістамі, а пры неабходнасці выстаўлялі з 5 валок "пахолка ў почты пад харугвай Радзівілаў, на добрым кані, з пісталетамі і бандалетам"
« Последнее редактирование: 27 Октября 2020, 22:15:29 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
13.12.1637 г. ліст князя Радзівіла да Андрэя Скарабовіча, Яна Бжазоўскага, Фёдара Сухадольца, слуг з Любчы, па справе аб прысваенні фальварка Яўневічы ў Далятыцкай маётнасці.

У Менскім павеце. У інвентары Койданава 1620 г. за лістам князя зямяне вязынскія Івіцкі, Сівіцкі, Караневіч, Сухадольцавы, таксама зямянін Сухадолец пад Станькава.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
У 1620 г. сярод зямян Вязынскіх маёнтка Койданава за лістамі князя Радзівіла Себасцьянава і Марцінава Сухадольцавы, Фёдар (? пашкоджаны ліст) Сухадолец.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Самуэль Сухадолец (Сухадольскі), картограф, географ, архітэктар, інжынер вайсковы (1649-1723)
https://pl.wikipedia.org/wiki/Samuel_Suchodolec

Служыў у шведскім і брандэнбургскім войсках. З 1663 г. асістэнт Юзафа Нарановіча Наронскага. На службе ў Фрыдрыха Вільгельма, Брандэнбургскага курфюрста.

Жонка Эльжбета фон Біберштэйн-Казімірская удава па Аляксандру Канарскаму, надворнаму маршалку Радзівілаў.

Дзеці таксама менаваліся фон Сухадолец, адзін з іх таксама картограф, звесткі ў Вікіпедыі.
« Последнее редактирование: 31 Мая 2023, 22:49:01 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces