ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Солтан / Soltan / Sołtan  (Прочитано 6942 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Кристина К

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Солтан / Soltan / Sołtan
« : 15 Ноября 2012, 13:59:10 »
Здравствуйте. Скажите пожалуйста, располагаете ли вы информацией о  фамилии Солтан, а также фамилии Скринников?  Буду весьма благодарна, если поделитесь  знаниями.
Заранее приношу извинения, если написано не совсем точно и корректно, и не там, где требуется. На форуме впервые.
С уважением, Кристина.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Солтан / Soltan / Sołtan
« Ответ #1 : 15 Ноября 2012, 15:13:47 »
Солтанаў некалькі родаў.

Найбольш вядомыя Солтаны, так званыя "жыровіцкія", былі вельмі заможным і важным родам у канцы 15—пач. 16 ст. У другой пал. 17 ст. моцна зьбяднелі. Карысталіся гэрбам "Корчак". З-за блытаніны ім памылкова прыпісваецца чужы гэрб уласны.

Солтаны гэрбу ўласнага (часам, гэрб памылкова называецца "Сыракомляю"). Жылі ў Кіеўскім павеце. Верагодна, аднаго зь імі паходжаньня Солтаны, якія жылі ў Рэчыцкім павеце.

Радаводы гэтых родаў у 17 ст. паблытаныя і трэба спэцыяльна разьбірацца, хто з пазьнейшых нашчадкаў да якога роду належыць.

Частка Солтанаў (рэчыцкіх) карысталіся прыдомкам Перасьвет (Перасьвятовіч).

Быў яшчэ род Солтанаў зь якога паходзіў Ільля Солтанавіч, у манастве Іосіф, нарачоны біскуп Смаленскі (1504), мітрапаліт Кіеўскі і Ўсяе Русі Іосіф II (1509—1521/2). Гэты род згас на пляменьніцы мітрапаліта Іосіфа. Часта яго памылкова прыпісваюць да роду жыровіцкіх Солтанаў.

Існавалі таксама беларускія татарскія шляхецкія роды (мусульмане) з прозьвішчам Солтан.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Кристина К

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Re: Солтан / Soltan / Sołtan
« Ответ #2 : 30 Ноября 2012, 23:44:35 »
Ўладзіслаў, дзякуй за падрабязны адказ. Але ж, цікавіць яшчэ адзін момант: ці можна больш дакладна вызначыць, да якога роду адносіцца  пэўная асоба, што да гэтага патрэбна, да каго звяртацца і, безумоўна, колькі  ўся гэтая справа будзе каштаваць?
З павагай, Крысціна.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Солтан / Soltan / Sołtan
« Ответ #3 : 01 Декабря 2012, 01:40:27 »
Да таго часу, як некуды зьвяртацца ці нешта плаціць, трэба высьветліць максымальную колькасьць дасяжнай інфармацыі. Распытаць бацькоў, дзядоў-бабуль, сваякоў, даведацца пра даты нараджэньняў і сьмерцяў, хто з кім жаніўся, дзявочыя прозьвішчы жонак, адкуль яны, да якой царквы/касьцёлу хадзілі, выпісаць з могілак зьвесткі пра ўсіх Солтанаў, etc.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.