ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Мікульскі / Mikuĺski / Mikulski / Микульский  (Прочитано 11255 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Юрась Мікульскі

  • Гость
Шаноўнае спадарства, звяртаюся да Вас з просьбаю. У спісе шляхецкіх родаў маецца прозвішча Мікульскі. Мой бацька нарадзіўся на Аршаншчыне і многія ягоныя продкі жылі там. Маю наступныя звесткі: па дадзеных на 1701 год Андрэй Мікульскі з'яўляецца паборцам аршанскім. Калі ласка, калі Вам хоць што вядома аб тым, прашу паведаміць, буду вельмі удзячны!

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2027
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Мікульскі / Mikuĺski / Mikulski / Микульский
« Ответ #1 : 30 Апреля 2005, 14:47:07 »
1701 год стаіць даволі далёка ад сёняшніх часоў. Ня трэба зьвязваць усіх асобаў з аднолькавым прозьвішчам у адзін род. Тым больш, што прозьвішча ня рэдкае.

Мікульскія, якія-б жылі ў Аршанскім пав., мне не вядомыя. Ёсьць Мікульскія, якія жылі ў Барысаўскім пав. Менскай губерні. Трэба высьветліць у якіх адміністрацыйных адзінках вашая вёска знаходзілася да рэвалюцыі.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Nadin-Twardowski

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 14
Re: Мікульскі / Mikuĺski / Mikulski / Микульский
« Ответ #2 : 21 Апреля 2009, 12:30:33 »
Уважаемый Владислав, добрый день !
Не могли бы Вы подсказать, Теофилия Микульска (-?-1876), которая вышла замуж за Юзефа Твардовского (1786-1840) из Бориславского повета , Минской губернии?Если да, то хотелось бы узнать имена её родителей.
Спасибо за внимание.

Святлана

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Re: Мікульскі / Mikuĺski / Mikulski / Микульский
« Ответ #3 : 04 Июня 2010, 15:09:24 »
Добры дзень! Я вяду пошук аб слаўным родзе Мікульскіх (Слонімскі павет Гродзенская губерня).Пасля Айчыннай вайны 1812 года ўладальнікам Літвы стаў Стэфан Мікульскі, а яго брат Фларэнцін быў уладальнікам маёнтка Старыя Жыровічы. Увогуле паны Мікульскія (гербу "Равіч") мелі ў Слонімскім павеце шэраг маёнткаў і лічыліся адной з заможных і ўплывовых сем'яў у Гродзенскай губерні.  У 1863 г. Стэфан і Фларэнцін прынялі ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У адным з баёў з рэгулярнымі войскамі браты былі цяжка паранены, што вымусіла абодвух скласці зброю. За ўдзел у паўстанні Мікульскія былі асуджаны на ссылку ва ўнутраныя губерні Расіі.
І шмат чаго іншага я магу расказаць аб "слонімскіх" Мікульскіх. Дапамажыце знайсці любую інфармацыю, якая будзе садзейнічаць пошуку родзічаў рода Мікульскіх.
З павагаю Святлана.