Старынскія/Старжынскія рабілі ў Менскім ДДСе два першапачатковых вывада, тыя, што жылі ў Пінскім павеце ў 1804, якія жылі ў Ігуменскім і Слуцкім у 1816. Пры вывадах назвалі сваім гэрбам "Ґрызіму", яўна нейкая выпіска ў гэрбара.
Відавочна, што пэўны час пасьля перасяленьня людзі падтрымоўвалі кантакты, і асобы, якія жылі ўжо ў Радамышльскім павеце, маглі быць у вывадзе ў Менску. Але вядомы мне і адваротная сытуацыя, людзі з Украіны згадваюць менскі вывад, але іх там няма.
Вывад 1816.02.27 — НГА Беларусі. Ф. 319, воп. 1, спр. 71, арк. 300-303.