ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: фон Гільдэбрант / von Hildebrant, von Hildebrandt / фон Гильдебрант, фон Гильдебранд, фон Гильдебрандт  (Прочитано 8884 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

stretta

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 74
Даволі працяглы час перыядычна абменьваюся інфармацыяй з жыхаром Эўропы, чые продкі з Пінскага павета, будучы дзецьмі -сіротамі,  ў час Першай Сусветнай апынуліся ў Нямеччыне, ды там і засталіся. Зараз ён спрабуе наладзіць сякі-такі пошук сваіх беларускіх каранёў.  Мая зацікаўленнасць ў гэтым ліставанні – успомніць школьны курс нямецкай мовы (кажуць, у сталым узросце гэта карысна дзеля барацьбы са склерозам ;D).   
Пошук грунтуецца на ўспамінах гэтых дзяцей, якія сцвярджаюць, што бацька іх (памёр ў 1910) кіраваў гаспадаркай маёнтка Мартынаўка ў Пінскім павеце, а маёнтак належаў “палкоўніку барону фон Хільдебранту”.  “Барона”  :( можна выключыць адразу. Па даведніку Дз.Дразда бачым, што ў 1911 і 1914 гг. 1092 дз. зямлі ў Мартынаўцы належалі  фон Гільдебрант Веры Ўладзіміраўне.
У вопісу фонда 147 НГАБ ёсць справа “О совершении купчей крепости между Мингосимуществом и вдовой жандармского полковника В. фон Гильдебрант на уч. земли им. Мартыновка Пинского уезда»  ў 1877 г.

У спісе дваранскіх родаў на ЗБШ ёсць інфармацыя :
 «Жонка і дзеці памёрлага палкоўніка начальніка Менскай губ. жандарскай управы Ота Міхалавіча фон Гільдэбранта (* 1815, † 1872), які значыўся з дваранаў Віцебскай губ. і валодаў непадзельна з братамі і сястрою маёнткам у Полацкім пав., унесены ў 2 ч. РК Віцебскай губ.
Вывад: 1872.10.10 (Віцебскі ДДС), зацьверджаны ў расейскім шляхецтве указам Сэнату 1873.01.18 за № 711».

Ці не зможа пан Уладзіслаў удакладніць гэтую інфармацыю, адказаўшы на пытаньні:
Чаму асобу, маючую несумненна дваранскі дадатак “фон” да прозвішча, унеслі ў 2-ю частку ДРК?
Для асобы Отта Міхайлавіча пацьверджанне дваранства было пасьмяротным? Пракаментуйце гэты цікавы выпадак, калі ласка!
Магчыма, пану Ўладзіславу  вядомы імёны жонкі і дзяцей Отта Міхалавіча фон Гільдебранта, атрымаўшых расійскае шляхецтва?
(У Мартынаўцы ў пачатку 20 ст. жылі дзеці: Міхаіл Оттавіч, Вера, Каця і Яўген фон Гільдебрант).
« Последнее редактирование: 14 Января 2015, 22:41:16 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Прэдыкат "фон" азначае "з", і сустракаецца ў гэрманамоўных землях таксама і ў сялянаў. У большасьці, канечне, гэта гаворыць пра шляхецкі статус, прынамсі, пра прэтэнзыі на такі. Даволі шмат нямецкага народу ў Расейскай Імпэрыі такі сабе прыдзелывала :)

Што тычыцца канрэтна гэтага роду, іхны статус па-за Рэччу Паспалітай мне невядомы, трэба высьвятляць, адкуль яны да нас прыехалі.

Ян-Фрыдрык / Іван Хрысьціянавіч
* 1755 (?)
   Паручык (1767.06.30), надворны радца Караля і Вял. Князя Станіслава-Аўґуста (1776.02.06).
   Дрызенскі павятовы лекар (1789).
   Набыў 1782.12.09 ад п. Ганны Шышкі, старасьцінай Лавецкай, маёнт. Лашкава (Невельскі пав.) з 8 вёскамі (116 муж., 135 жан. сялян).
х Катарына Восіпаўна Магачэк
   |
Міхал
* 1778 (?)
   Фучар Лейб-Гв. Прэабражэнскага палка (1789).
   Дзеці:
   Ўладзімер
   * 1814
   Ота
   * 1815.07.09, † 1872.08.07
        Нашчадкі ў Віцебскай і Менскай губ.
   Н. (нейкія яшчэ дзеці)

Трэба разумець, што надворны радца ў Станіслава-Аўґуста — гэта фікцыя, званьне для атрыманьня грошай за паперку. Верагодна, што і патэнт на ранг паручыка быў куплены недзе ў смутных месцах :). Гэты Ян-Фрыдрык можа паходзіць з аднайменнага роду, які жыў у Інфлянтах.

Можа быць, ён яшчэ меў сына Ота-Эбэргарда (* 1781), чые нашчадкі зацьвярджаліся ў расейскім шляхецтве па Цьвярской губ.

Зацьвярджэньне ў 2-ю частку ДРК па Віцебскай губ. адбылося па простай прычыне — для гэтага трэба было прадставіць паслужны сьпіс палкоўніка, ранг даваў шляхецтва, і мэтрыкі дзяцей. Гэта значна прасьцей, чым шукаць дакумэнты невядома дзе.

====

Яшчэ адна справа вам:

325-1-1201 — Дело страхового агента Любешевского агентства Пинского у. Гильденбранта Михаила Оттоновича. 1913—1918. 44 листа.

« Последнее редактирование: 14 Января 2015, 22:41:28 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
імёны жонкі і дзяцей Отта Міхалавіча фон Гільдебранта, атрымаўшых расійскае шляхецтва?

Ота Міхайлавіч фон Гільдэбрант
* 1815.07.09, † 1872.08.07.
   Палкоўнік (1861.04.23).
х Вера Ўладзімераўна Ціхая, д. надворнага радцы.
Дзеці:
   Надзея
   * 1862.06.29
   Ўладзімер
   * 1864.07.14
   Міхаіл
   * 1866.07.03
   Яўген
   * 1868.01.19
   Вера
   * 1871.06.22
« Последнее редактирование: 14 Января 2015, 22:41:41 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты

Ян-Фрыдрык / Іван Хрысьціянавіч
* 1755 (?)
   Дрызенскі павятовы лекар (1789).

Шукаць яго паслужны сьпіс там:
РГИА.
Номер фонда: 1297: МЕДИЦИНСКИЙ ДЕПАРТАМЕНТ МВД.
оп. 296: Наряды формулярных списков, списки карантинных учреждений и списки медицинских чинов по губерниям за 1793–1899 гг.
Отсканированнная опись: http://rgia.su/showObject.do?object=27794099

Можна будзе даведацца, у якім унівэрсітэце ён вучыўся. А далей даведацца пра яго паходжаньне з унівэрсітэцкіх дакумэнтаў; вельмі вялікая верагоднасьць, што вучыўся ён недзе ў нямецкамоўных землях.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

stretta

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 74
імёны жонкі і дзяцей Отта Міхалавіча фон Гільдебранта, атрымаўшых расійскае шляхецтва?

Ота Міхайлавіч фон Гільдэбрант
* 1815.07.09, † 1872.08.07.
   Палкоўнік (1861.04.23).
х Вера Ўладзімераўна Ціхая, д. надворнага радцы.
Дзеці:
   Надзея
   * 1862.06.29
   Ўладзімер
   * 1864.07.14
   Міхаіл
   * 1866.07.03
   Яўген
   * 1868.01.19
   Вера
   * 1871.06.22
Вялікі дзякуй пану Ўладзіславу, "пазл" сышоўся!


stretta

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 74


Яшчэ адна справа вам:

325-1-1201 — Дело страхового агента Любешевского агентства Пинского у. Гильденбранта Михаила Оттоновича. 1913—1918. 44 листа.
Дзякуй, вельмі цікава! У "Памятных кніжках Менскай губерніі" з 1902 па 1914 гг. ён адзначаны, як земскі начальнік.

stretta

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 74
 Вось тут знайшоўся радавод Гільдебрантаў, складзены адным з прадстаўнікоў гэтага роду -Ўладзімерам Ткачэнка – Гільдебрантам http://www.proza.ru/2009/04/15/895
У гэтым радаводзе ёсць  звесткі пра лёс  згаданага вышэй пінскага “земскага” – Міхаіла Оттавіча. Выйшаўшы ў адстаўку ў чыне капітана артылерыі ён прыкладна ў 1910 ажаніўся з графіняй Аделаідай де Шамбарант (суседкай па маёнтку).  У 1911 у іх нарадзіўся сын Аляксей.   У 1914 капітана артылерыі  ўзялі на фронт.  У 1918 ён, пераапрануўшыся ў простую салдацкую шынэль,  спрабаваў прабрацца дадому, але натыкнуўся на чырвоны патруль, які растраляў яго на месцы. Маладая графіня, выехаўшы на пошукі мужа, дахаты не вярнулася – прапала бяз вестак. Трагічныя лёсы – нажаль, тыповыя для тых часоў і саслоўяў.
Дзіўна, але  іх адзіны сын  Аляксей Міхалавіч здолеў выжыць у часы сталінскай “мясасечкі”,  і зараз яго ўнук, жыхар Масквы  Аляксей Алегавіч Гільдебрант (1981) з”яўляецца апошнім прадстаўніком беларускай веткі гэтай фаміліі.
Як бачна з бібліяграфіі напрыканцы радавода, аўтар не карыстаўся дакументамі з НГАБ.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Вось тут знайшоўся радавод Гільдебрантаў …

Шмат рознага сумбура, але даволі цікава пачытаць. Справу таго страхавога агента трэба паглядзець, бо сямейныя зьвесткі пра сьмерць могуць быць недакладнымі, прынамсі ў дэталях ваеннай і цывільнай службы.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Wiktorja

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 18
Национальный исторический архив Беларуси http://fk.archives.gov.by/fond/102140/
ф.713, оп.1, д.1912 "Дело по совершению духовного завещания на недвижимое им. Мартыновка хут. Божий Дар Пинского уезда, а равно и движимое имущество, завещанное вдовою полковника В.В. фон - Гильдебрант детям и внукам" (дата не указана, возможно 1911г., в описи указана фамилия вдовы - "Гильдерман")
ф.713, оп.1, д.1913 "Дело по совершению духовного завещания вдовы полковника В. Владимировны фон - Гильдебрант детям и внукам. 1911г."
(Найдено Viktoria Pilnik в волонтёрском проекте индексации описей фондов НИАБ)

stretta

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 74
Гэта проста генеалагічная містыка нейкая... Так, я ведала, што калі ў пачатку генеалагічнага пошуку даводзіцца самому шукаць патрэбныя дакументы, то напрыканцы дакументы самі шукаюць цябе. Але, калі гэта насамрэч здзяйсняецца, у галаву прыходзіць толькі адно тлумачэнне: пэўна, заўчасна пайшоўшыя з жыцця дзве рамантычныя маладыя пары імкнуцца распавесці сапраўдную гісторыю свайго жыцця і гібелі (пане Ўладзіславе, даруйце мне гэтую лірыку  :)

Маё ліставанне з жыхаром ЭЗ, нашчадкам упраўляючага маёнткам Мартынаўка,якое пачалося па яго ініцыятыве і доўжылася са  тры гады, скончылася па маёй ініцыятыве. Я знайшла - не выходзячы з дому (але з дапамогай сяброў з VGD), магілу ўпраўляючага і яго каханай прыгажуні-жонкі, а таксама дапамагла жыхару ЭЗ знайсці жывых нашчадкаў уладальнікаў Мартынаўкі. Нягледзячы на колішнюю незвычайную блізкасць сем'яў паноў і ўпраўляючага (дваранскай і сялянскай), апошні для нашчадкаў паноў быў усёж-такі проста слугой, і падрабязнасцей іх стасункаў ні ў памяці, ні ў дакументах паноў не захавалася. Мне стала нецікава даследваць на валанцёрскіх асновах чужы сялянскі радавод - і я скасавала ліставанне.
Справу страхавога агента я ў ЧЗ НГАБ не глядзела - было б вельмі цікава, але я палічыла, што гэты ўчынак будзе неэтычным - Гільдэбранты ж мне нічога не замаўлялі.

Праляцела шчэ пяць гадоў і раптам у сярэдзіне жніўня 2020 я знаходжу ў сваёй паштовай скрыні (менавіта ў той, з якой пісьмы час ад часу знікаюць) ліст ад сапраўднага! адзінага! застаўшагася ў жывых! прамога нашчадка з галіны
 віцебска-беларускіх Гільдэбрантаў! Ён займаецца даследваннем сваёй галінкі, збіраецца "на наступным тыдні" прыехаць у Мінск і просіць яму дапамагчы!!!
Я  сябе адчувала, як Папялушка на бале, якую запрасіў патанчыць прынц!
Але зараз "сачыце за рукамі" на лісце была дата: 7 жніўня 2020!
Крыху паразважаўшы "о превратностях судьбы", пішу яму ліст на ягоны е-мэйл, згаданый ім у яго лісце. Пішу з маёй другой скрыні, больш надзейнай.
Адказу няма.
Праз два тыдні - яшчэ адзін ліст, з прыкладаннем першага.
Прайшло паўгады. Адказу дасюль няма.
І вось зараз - гэны чарговы напамін пра Гільдэбрантаў...
Нешта не ляжыцца ім "там" спакойна.
« Последнее редактирование: 08 Февраля 2021, 14:23:31 от stretta »