ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Паведамленьні са старога форуму. 2002.06-2002.12.  (Прочитано 9172 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Гость
2002-06-27 23:20:08' 'Палівач','Re: Пра шляхецкія роды, прозьвішчы якіх пачынаюцца на "П"';
Па словах маці, яна паходзіла з каталіцкага шляхецкага роду Палівачоў, але гэтае паходжаньне пры саветах старалася не афішаваць. Ці ёсьць у каго-небудзь зьвесткі пра іншых Палівачоў (Полевачаў,Полівачаў)?';

2002-06-28 02:22:42' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Палівач','v-sh@nobility.by';
Я ня чуў, каб быў шляхецкі род з гэткім прозьвішчам. Дайце больш канкрэтныя зьвесткі, найперш геаграфічныя - дзе жылі.';

2002-06-28 18:36:40' 'Палівач','Re: Палівач','palivac@tula.net';
Я маю перадваенны пашпарт дзеда. Там пазначанае мейсца народжаньня - вёска Ліскі Рэчыцкага раёна(Гомельская вобласьць). На жаль ні дзед ні маці ўжо удакладніць нічога ня могуць, але я мяркую, што Полівачы ў расейскім дваранстве зацьверджаныя не былі. Я тут пашукаў прозьвішча ў сеціве,дык аказалася, што Полівачы-Полевачы жывуць і ў Беларусі і ў Польшчы і на Украіне.';

2002-07-18 00:44:42' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Палівач','v-sh@nobility.by';
09,'У даўнім Рэчыцкім павеце ВКЛ шляхты з гэткім прозьвішчам не было.';

2002-07-19 23:19:18' 'Палівач','Re: Палівач','palivac@tula.net';
'Дзякуй, пане Уладзіслаў і на гэтым. Для мяне неістотна ці былі продкі шляхцічамі ці не. Ня гэта галоўнае. Проста ёсьць сямейнае паданьне, якое я чуў ад маці, што мы, маўляў з польскай каталіцкай шляхты. У тыя часы, калі маці аб гэтым даведалася, такімі рэчамі не жартавалі, бо можна было куды-небудзь у Сыбір трапіць як польскія шпіёны.
Не падкажаце ці можна аб чым-небудзь даведацца ў Гомельскім архіве ці ў іншых мейсцах трэба шукаць?';

2002-07-29 02:57:53' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Палівач','v-sh@nobility.by';
'>> Проста ёсьць сямейнае паданьне, якое я чуў ад маці, што мы, маўляў з польскай каталіцкай шляхты. У тыя часы, калі маці аб гэтым даведалася, такімі рэчамі не жартавалі, бо можна было куды-небудзь у Сыбір трапіць як польскія шпіёны.
Паданьні - паданьням. А ў Сібір можна было трапіць за што заўгодна. Фактам застаецца тое, што ў Рэчыцкім пав. ВКЛ шляхты з гэткім прозьвішчам не было. Таксама я не сустракаў і ў іншых местах.';

2002-09-01 22:18:43' 'Подгайский Сергей Иосифович','Re: Подгайский','pdgads@rambler.ru';
'Прошу отправлять всю информацию о роде Подгайских на мой  e-mail. Заранее благодарен.';

2002-12-12 20:43:59' 'Пратасавiцкi Уладзiмiр','Пратасавiцкi','vprot@siliconmaterials.com';
'Я хачу сабраць звесткi аб сваiм прозвiшчы i радаводзе. Род паходзiць з Пiнщыны. Па словах бацькi род меу герб, якi насiу назву "Джэвiца\". Адзiн з продкау, Валерый Пратасавiцкi, быу "канцэлярыстам\" каралевы Боны. Не ведаю, цi гэта карэктная назва "канцэлярыст\", але гэта тое, што я чуу. Велiкi дзякуй усiм, хто дапаможа падказаць, дзе знайсцi або прышле мне звесткi па геральдыцы, прозвiшчы цi генеалегii майго роду.
З павагай
Ул. Пратасавiцкi';