ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Некраш / Niekraš / Niekrasz  (Прочитано 8552 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Юрий Некраш

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 5
Некраш / Niekraš / Niekrasz
« : 12 Июня 2015, 12:26:27 »
Мой прадед Петр Иванов Некраш родился в 1876 году Минская губерния Минский уезд Сверженская волость деревня Свере(и)ново.В 1898 году признан в потомственном дворянском достоинстве  с правом на внесение в дворянскую родословную книгу в шестую часть оной.(Оригинал Свидетельства имеется).Родословной начал заниматься только в этом году(новичок) .Больше информации никакой не имею. Посоветуйте с чего начать.Спасибо!
« Последнее редактирование: 12 Июня 2015, 13:08:26 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Re: Некраш / Niekraš / Niekrasz
« Ответ #1 : 14 Июня 2015, 18:56:50 »
Найперш, калі вы цікавіцеся сваёй лініяй роду Некрашаў, Вам трэба апрацаваць у першую чаргу метрычныя кнігі Мікалаеўскага і Свержаньскага касьцёлаў, яны няблага захаваліся і там будзе для Вас шмат працы, Некрашаў там неверагодная колькасьць. Калі будзе цікавасьць апрацаваць бакавыя галіны Некрашаў трэба апрацаваць  метрыкі Стаўпцоўскага, Койданаўскага, Нясьвіжскага, Вузьдзенскага, Юрэвіцкага  і Бабаўнянскага касьцёлаў.
Потым трэба шукаць пасямейныя шляхецкія сьпісы, пры гэтым варта ведаць, што ня ўсе Некрашы былі зацьверджаны ў дваранстве Расейскай Імперыі і даволі вялікая іх частка трапіла ў мяшчанскі і сялянскі стан.
Пасьля ўсяго трэба глядзець Справу аб дваранстве роду Некрашаў. Тую, што ляжыць у Нацыянальным Гістарычным архіве пад сыгнатурай 319-2-2215(у 2-х тамах) вам не дадуць і калі дадуць, невядома, бо фонд ужо 8 год зачынены, якабы на ацыфроўку... Але выхад ёсьць, т.я. выш продак быў зацьверджаны, то дублікаты дакументаў Менскага ДДС захоўваюцца ў Расейскім гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбурзе.
Да ўсяго маецца маса іншых пабочных дакументаў дзе ёсьць дастаткова інфармацыі пра Некрашаў...
Вам толькі каб апрацаваць усе метрычныя кнігі спатрэбіцца некалькі гадоў, улічваючы лімітаваную выдачу архіўных справаў і чаргу на працу ў чытальнай залі архіву. Можна, таксама, зьвярнуцца да прафесіяналаў-генеалогаў якія зробяць ўсё гэта за вас за год-палтара шчыльных дасьледаваньняў...
Посьпехаў вам у паважнай працы!
« Последнее редактирование: 14 Июня 2015, 20:30:22 от Вітальд Ханецкі »
Dic, duc, fac, fer!

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Re: Некраш / Niekraš / Niekrasz
« Ответ #2 : 14 Июня 2015, 20:32:34 »
Кароткая даведка!
Некрашы здаўна, з пач.XVII ст., жылі на землях ваколіцы Сьвіранава, Менскага павету і адносіліся да так званай "Радзівілаўскай шляхты", якая за вайсковую службу  сядзелі на землях Радзівілаў.
Іх поўнае прозьвішча гучыць як Некрашы - Хаціцкія, але гэты прыдомак яны выкарыстоўвалі скрайне рэдка і да XIX ст. цалкам перасталі яго ўжываць і "згубілі".
Пячаталіся гербам "Любіч".
Вывадам Менскага ДДС 1802.12.19 прызнаныя ў дваранстве, а Указам Правячага Сэнату №7650 ад 1862.09.20 зацьверджаны ў дваранстве Расейскай Імперыі.
Большасьць дакументаў якія Некрашы падалі  ў ДДС у доказ свайго шляхецкага паходжання ёсьць фальшыўкамі (зараз гэта не складана вызначыць !), але тым ня меньш ім удалося даказаць сваё паходжаньне і зацьвердзіцца!

Што тычыцца вашага прамога продка Пятра Іванавіча Некраша, то Вывадам Менскага ДДС 1898.03.13 ён быў далучаны да свайго роду, а Указам Пр.Сэнату 1898.11.30 таксама зацьверджаны  ў дваранстве Рас.Імперыі.
Ён належаў да старэйшай лініі роду Некрашаў.

   Некраш
   Крыштаф
         І
   Самуэль
         І
   Стэфан
         І
  Юры(Ежы)
         І
     Павел
  нар.1760
         І
  ____І___________
Францішак         Караль
 нар.1784        нар.1786
      І           ж.Эльжбэта Туміловіч
      І                         І
      І                         І
Сільвестар             Ян
  нар.1813         нар.1825
                    ж.Тэафіля Пятровіч
                                І
                                І
                             Пётр
                    нар.1876.02.02 Сьвіранава
                 хрост 1877.08.15 Нов.Сьвержань касьц.
« Последнее редактирование: 14 Июня 2015, 20:38:37 от Вітальд Ханецкі »
Dic, duc, fac, fer!

Юрий Некраш

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 5
Re: Некраш / Niekraš / Niekrasz
« Ответ #3 : 15 Июня 2015, 14:26:57 »
Большое Спасибо!Ошеломлен вашей оперативностью!
 Если позволите еще пару вопросов.
«Найперш, калі вы цікавіцеся сваёй лініяй роду Некрашаў, Вам трэба апрацаваць у першую чаргу метрычныя кнігі Мікалаеўскага і Свержаньскага касьцёлаў, яны няблага захаваліся...» Где с ними можно ознакомиться?

У Петра Иванова Некраша было два сына (мой дед-Павел (1904-1995) и Иосиф(1905-1971). У деда Павла был советский паспорт и сохранилась карточка учета. В графе «мать» стоит прочерк. Может у вас есть сведения о жене Петра (матери Павла) ?

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1028
Re: Некраш / Niekraš / Niekrasz
« Ответ #4 : 15 Июня 2015, 14:38:25 »
Если Вы, Юрий проживаете в г. Минске, то можете провести поиск самостоятельно. Проживая в другом городе или стране, можно сделать запрос по поводу поиска Ваших корней в Минский архив НИАБ. Раньше это можно было сделать по электронной почте, пишется запрос на имя директора и обязательно нужно указать свой домашний адрес.  Но я не увидела на сайте НИАБ наличия метрических книг католического прихода из Нового Сверженя.  Возможно это как-то связано с тем , что по сведениям за 1923 г деревня Свержень относилась  к  гмине сельской Свержень  , Столбцовского повета, Новогрудского воеводства (образовано в 1921 г в Польше) .

Юрий Некраш

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 5
Re: Некраш / Niekraš / Niekrasz
« Ответ #5 : 15 Июня 2015, 14:57:54 »
Спасибо за информацию! Да д.Свериново 1918-1939 находилась под Польшей. Этот период более менее отработан.Меня интересует период Российской империи до 1918г.

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Re: Некраш / Niekraš / Niekrasz
« Ответ #6 : 15 Июня 2015, 17:14:18 »
Шчыра прызнацца, я ня бачу ніякай сувязі паміж наяўнасьцю дакументаў у архіве і знаходжаньнем часткі Беларусі ў складзе Польшчы... асабліва, калі гаворка ідзе пра касьцёлы цэнтральнай часткі Беларусі...

Гэтыя метрыкі захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Менску, вул.Крапоткіна д.55.
Глядзіце фонды 1781 і 937
Метрычныя акты Сьвержаньскага касьцёла вельмі добра захаваліся за 1736-1850гг., ёсьць яшчэ асобным годам за 1893г.
Мікалаеўшчынскага касьцёла з 1784-1850гг.
Метрыкі ў асноўным на польскеай мове і на латыні.
Усё, што пазьней канечне праблема...
Інфармацыю пра жонку вашага прадзеда ўсёадно можна адшукаць з часам па ішых ускосных дакументах, але для гэтага мусіць быць сабраная база з прамых крыніцаў... Гэтую інфармацыю трэба будзе паважна прааналізаваць і ўжо тады рухацца ў вызначаным накірунку!
На жаль, так сходу, ня будучы паглыбленым у генеалогію Некрашаў мне вам цяжка штосьці параіць дзе такую крыніцу можна адшукаць, варыянтаў можа быць процьма...
Адзін з іх, дасьледаваць справы гістарычнага архуву ў Пецярбурзе... Ваш дзед Павел са сваім братам былі народжаныя ў 1904 і 1905г., а гэта значыць, што з вялікай доляй верагоднасьці мусілі быць (калі бацька іх хацеў каб дзеці карысталіся шляхецкімі правамі!) зацьверджанымі у дваранстве Расейскай Імперыі, дзеля таго ён мог падаваць дакументы на далучэньне іх да роду. У Менскай родавай справе гэтых дакументаў дакладня няма, але яны, мяркую, ляжаць у Пецярбурзе.
Там захоўваецца 17 архіўных спраў аб далученьні да роду Некрашаў з Менскай губерніі, з іх 5 справаў прыходзяцца на гады пасьля 1904г. іх і трэба паглядзець у першую чаргу!
Таксама такая інфармацыя можа захоўвацца і ў асноўных справах аб доказе дваранства Некрашаў, такіх у Пецярбурзе ёсьць 2 справы...
У Гродне метрычных актаў Сьвержаньскага касьцёлу дакладна няма, можна не шукаць...
« Последнее редактирование: 15 Июня 2015, 19:14:59 от Вітальд Ханецкі »
Dic, duc, fac, fer!

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1028
Re: Некраш / Niekraš / Niekrasz
« Ответ #7 : 16 Июня 2015, 15:12:51 »
В деревне Новый Свержень было два храма - костел Святых Апостолов Петра и Павла ( основан в 1588-1600г и обновлен в 1818г)  и  церковь Новосверженская / Успенская , причем церковь была основана в 16 веке как православная , затем в 17 веке  была переделана в униатскую ( греко-католическую) и после 1860 г опять стала православной. На сайте НИАБ представлена информация о наличии метрических книг именно этой церкви за годы 1798 - 1859. О костеле Петра и Павла нет ничего, возможно, не вся информация на эту тему выложена на сайте. По сведениям от 1870 г деревня Свереново относилась к католическому приходу  костела  Петра и Павла  и православному приходу  в Николаевщине. Дело в том, что храм в Николаевщине был основан как костел, а в 1867 г стал православной церковью Святителя Николая.   

Юрий Некраш

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 5
Re: Некраш / Niekraš / Niekrasz
« Ответ #8 : 16 Июня 2015, 16:29:07 »
Спасибо за информацию. Есть над чем работать .

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Re: Некраш / Niekraš / Niekrasz
« Ответ #9 : 05 Сентября 2021, 19:27:06 »
1761-1762 гг. Ян Некраш, пачтовы харугві бунчужнай Міхала Казіміра Радзівіла.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Re: Некраш / Niekraš / Niekrasz
« Ответ #10 : 12 Сентября 2021, 17:38:30 »
Ролле кампаній рэгіменту пешага Міхала Казіміра Радзівіла, падканцлера і гетмана польнага літоўскага, 1656-1659 г. (у гэтыя гады падчашага Літоўскага).

Ролле кампаніі пешай, 1657 г.

Ян Некраш.
In hoc signo vinces