ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Аўсядоўскі / Awsiadowski / Owsiadowski / Овсядовский  (Прочитано 8959 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Николай Коломийченко

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Добрый день,форумчане! Попадалась ли кому информация по роду Овсядовских? Согласно послужному списку подпоручик Людвиг Францев сын Овсядовский увольняется из Виленского пех. полка в 1820 году " по домашним обстоятельствам, для раздела имения со сродственниками. Жительство буду иметь в Могилевской губернии,уезд Орша".
« Последнее редактирование: 16 Апреля 2016, 00:16:29 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

В.В. Грычык

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 21
Re: Аўсядоўскі / Awsiadowski / Owsiadowski / Овсядовский
« Ответ #1 : 16 Апреля 2016, 10:56:26 »
Ян, сын Войтеха, Томкович, с 17.02.1763 г. владелец (вместе с братьями) фольварка Шантыров в Волмянской парафии Минского уезда, был женат на Констанции (до замужества Осядовской), с которой имел 6 сыновей (1738-1756 г.р.)

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1024
Re: Аўсядоўскі / Awsiadowski / Owsiadowski / Овсядовский
« Ответ #2 : 16 Апреля 2016, 13:07:37 »
В списке шляхты Смоленского воеводства от 1650 г.  есть Марциан Овсядовский.   В Могилевской губернии Овсядовская Варвара Ивановна , двор., прав., вдова надв. сов.  владела имениями в Чериковском уезде  Хотимск, 437 дес. и в Климовичском уезде  Вишни , 400 дес.

Николай Коломийченко

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Re: Аўсядоўскі / Awsiadowski / Owsiadowski / Овсядовский
« Ответ #3 : 16 Апреля 2016, 15:05:17 »
Дополнительная информация из п/с Людвига Овсядовского:  1815 год-Дворянский полк,1817 год-прапорщик,с 1818 года -подпоручик Виленского пех.  полка 23 пех. дивизии Отдельного Литовского корпуса. Из дворян Могилевской губернии ,23 года,холост,крестьян нет,сын ротмистра.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Аравінка-Аўсядоўскія гербу Адравонж. У XVII стагоддзі жылі ў Менскім павеце, прыхаджане койданаўскай рыма-каталіцкай парафіі. У 1641 г. Аляксандр Аўсядоўскі і яго жонка Гальшка Скіндар атрымалі застаўны ліст ад Даніэля Скіндара і яго жонкі Барбары Юндзіл (у сваю чаргу трымаўшых застаўнае права ад Гладкіх) на Навасёлкі, у т.л. Фальварк Ярашоўка.

Парадніліся з Ратомскімі, Жыдовічамі, Умецкімі.

У 1729 г. Плацыд Ян Аравінка-Аўсядоўскі, навіцыят закону святога Бенедыкта, прадаў грунты ў Навасёлках Андрэю Умецкаму, які быў жанаты з яго сястрой Іаганнай. Пазней Іаганна, дачка скарбніка смаленскага Аўсядоўскага выйшла замуж другім шлюбам за Тэадора з Гаян Тоўкача.

У 1712 г. Казімір Аўсядоўскі з Магдаленай Кастравіцкай-хросныя  кроўнага Калечыцаў Юзафа Гарадзецкага ў Навасёлках.

Да 1715 г. частка грунтаў Аўсядоўскіх, у т.л. Ярашоўка апынуліся ў валоданні Цёлак Камароўскіх, магчыма, праз шлюб. У 1715 г. прададзены Янам Цёлак Камароўскім Самуэлю Умецкаму.
« Последнее редактирование: 28 Июля 2020, 00:27:29 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
31.08.1670 г. пры хросце Станіслава сына Яна Жыдовіча ў Койданаўскім кальвінскім зборы хросныя: JMP Міхал Аўсядоўскі, падчашы пінскі з JMPP Стэфанам Гладкім і Рафалам Багуфалам.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
У мк койданаўскага кальвінскага збору 1686 г. Людвік Аўсядоўскі, скарбнік смаленскі. Яго жонка - Марыяна з Грахоўскіх.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Аўсядоўскі / Awsiadowski / Owsiadowski / Овсядовский
« Ответ #7 : 23 Октября 2021, 04:18:52 »
Відавочна, Аўсядоўскія- род татарскага паходжання, першапачаткова- зямяне Ільінічаў.

Лойка, П.А. Афармленне шляхецкага саслоўя ў Вялікім княстве Літоўскім / А.П. Лойка //
Працы гістарычнага факультэта БДУ : навук. зб. Вып. 5 / рэдкал.: У. К. Коршук (адк. рэд.)
[і інш.]. — Мінск : БДУ, 2010. — С. 102-115.

Шчодрым на зямельныя падараванні
быў «граф на Міры» Юры Ільлініч. У 1566 г. ѐн, «дознавшы верных цнотливых и
зычливых послуг служебника моего Ярмолы Мисуровича Аравинка Овсядовского, кото
ры он мне верне а зычливе чинил и чынит», прадаставіў яму разам з родным братам
Гурынам у валоданне былыя землі іх бацькоў у маѐнтку Дворыцкім, пры гэтым «кгрунту
на вечность записавшы и подданого прыдал». Але тым не задаволіўшыся, «ино видечы,
иж ещо крывда, дал есмь ему … вечыстыми часы сем волок кгрунту моего власного от
замку мойго Мирского одлучоного речоное Трубачовское в земли Новгород ской
лежачого…», былы зямельны ўласнік гарантаваў новым уладаль нікам, што «моцным
будет он сам, жона, дети и потомки их будут кому хотя и за што хотя заставить, заменить,
дать, продать, даровать и на веч ность записать и всих подлуг уподабаня своего пожытков
вынайдовать без всякого од меня самого, потомков моих, слуг моих и нияких особ перешкоды под зарукою важности речы. И на том дал есми ему тот лист вечысты…»
« Последнее редактирование: 23 Октября 2021, 04:23:37 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Аўсядоўскі / Awsiadowski / Owsiadowski / Овсядовский
« Ответ #8 : 23 Октября 2021, 16:08:40 »
Відавочна, Аўсядоўскія- род татарскага паходжання

Гэта таму, што Ярмола па-бацьку Місуровіч? Адное "татарскае" імя ня сьведчыць 100% пра паходжаньне. Імёны і ў даўнейшыя часы запазычваліся.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Аўсядоўскі / Awsiadowski / Owsiadowski / Овсядовский
« Ответ #9 : 23 Октября 2021, 16:25:44 »
Відавочна, Аўсядоўскія- род татарскага паходжання

Гэта таму, што Ярмола па-бацьку Місуровіч? Адное "татарскае" імя ня сьведчыць 100% пра паходжаньне. Імёны і ў даўнейшыя часы запазычваліся.

Ага, так памеркаваў :) Ну можа Вы правы, канешне, проста вельмі дзіўна было б сустрэць Місуру-хрысціяніна.. Цікава б было ўбачыць якую асобу хрысціянскай веры з такім іменем яшчэ..
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Аўсядоўскі / Awsiadowski / Owsiadowski / Овсядовский
« Ответ #10 : 23 Октября 2021, 18:07:53 »
Місюрка / місюра — гэта тып шлёму. Бацька мог мець такую мянушку. І ўрэшце, вядомы людзі зь імём Фурс і Солтан, якія дакладна не былі ўсходняга паходжаньня.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Аўсядоўскі / Awsiadowski / Owsiadowski / Овсядовский
« Ответ #11 : 23 Октября 2021, 18:13:01 »
Місюрка / місюра — гэта тып шлёму. Бацька мог мець такую мянушку. І ўрэшце, вядомы людзі зь імём Фурс і Солтан, якія дакладна не былі ўсходняга паходжаньня.

Дзякуй, я нават не здагадаўся, хоць і ведаў пра шлем-місюрку!
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Аўсядоўскі / Awsiadowski / Owsiadowski / Овсядовский
« Ответ #12 : 23 Октября 2021, 20:17:53 »
Той Ярмола можа быць не такім ужо дробным чалавекам. Тэрмін "служэбнік" ня мусіць уводзіць у зман, гэта каму яшчэ служыць...

А Ярмола мае імя па-бацьку (дедзіцьва?) Місуровіч, родавае "прозьвішча" Аравінка (што гэта больш-менш устойлівае можна меркаваць з таго, што ўтварыўся яшчэ род Аравінкаў-Гурыновічаў) і адтапонім Асядоўскі.

Нельга выключыць, што могуць знайсьціся яшчэ больш даўнія дакумэнты.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Аўсядоўскі / Awsiadowski / Owsiadowski / Овсядовский
« Ответ #13 : 23 Октября 2021, 20:31:12 »
Аравінка-Аўсядоўскія гербу Адравонж.
І вось гэта таксама патрабуе ўдакладненьня. Такі гэрб — відавочная ўзурпацыя. І дзе ён згадваецца, дарэчы?

Як Аравінкі-Гурыновічы мелі гэрб уласны, а паходжаньне іх, падобна, агульнае, дык і гэрб, хутчэй, мусіць быць такім, як і ва ўзгаданых Гурыновічаў. Ва ўсялякім разе, пакуль не вядома сфрагістычных дадзеных менавіта пра Аравінкаў-Асядоўскіх, больш правільна меркаваць, што іх гэрб больш верагодны як і ў Гурыновічаў, а зусім не "Адравонж".
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Аўсядоўскі / Awsiadowski / Owsiadowski / Овсядовский
« Ответ #14 : 23 Октября 2021, 20:58:15 »
Пра герб Адравонж узгадваў п. Чарняўскі. Можна ў яго запытацца будзе, адкуль інфармацыя.
In hoc signo vinces