ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Ґазьдзельскі, Ґузьдзельскі / Gaździeĺski, Guździeĺski / Gozdzielski, Gózdzielski, Guzdzielski / Гоздзельский, Гуздзельский  (Прочитано 9630 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Odilo Globocnik

  • Гость
Шукаю інфармацыю аб гэтым родзе,гэрбу "Венява",хто мае дапамагчы са звесткамі Зембінскага Касьцёлу?
« Последнее редактирование: 02 Мая 2016, 23:00:59 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Odilo Globocnik

  • Гость
Гоздзельскія(і іншыя варыянты прозвішча:Гуздзельскі,Газдзельскі і г.д) -  шляхецкі род гэрбу "Венява",які паходзіць з мястэчка Гоздзелін(Goździelin) што тэраз знаходзіцца у Свентакшыскім ваяводзтве(Астравецкі павет),Польшча.Першыя звесткі пра Го\а\у\здзельскіх у ВКЛ тычацца 1565 року,калі "земянін гаспадарскі Ваўкавыскага і Гарадзенскага паветаў" Ежы(Юры)Го\а\у\здзельскі даваў пад ваўкавыскую павятовую харугву двух вершнікаў(Herold Litherland nr 19).Далейшыя звесткі пра яго ці ягоную сям'ю знікаюць,але у 1671 року невядомы N Го\а\здзельскі,разам з панам Шчыгельскім і Крываносам,ставілі пад ваўкавыскую павятовую харугву два вершнікі па-казацку,а у  1760 року невядомы Марцін з Гоздава Го\а\у\дзельскі пісаў тэстамэнт непісьменнаму Марціну Сапоцьку,што можа сведчыць пра генеалагічны працяг роду.Далей,усе Го\а\у\здзельскія,якіх я сустракаў,жылі каля Мінску(у Мінскім павеце),а сярод шляхты Мінскага павета на розных сейміках сустракаюцца імёны Юрыя,Адама Го\а\у\здзельскіх.Ёсць Го\а\у\здзельскія і у попісе шляхецкіх родаў Мінскай губерніі за 1903 рок.Вядомыя мне Го\а\у\здзельскія жылі на тэрэнах каля мястэчка Зембін,валодалі там уласнай зямлёй.З НГАБ вядомы Станіслаў Гоздзельскі,запісаны як "однодворец"(жонка Гелена Ясінская) у 1858 браў хрост для дачкі у Зембінскім Касцёле.У сувязі з разборамі шляхты і тым,што у 1866 року гэтае саслоў'е было адменена - далейшыя Гоздзельскія запісаныя як сяляне.Станіслаў Гоздзельскі(жонка Марыя Фалькоўская(гэрб “Даліва”?)меў васьмёра дзяцей – Зосю,Юзэфу,Станіславу,Марыю,Ганну,Леаніду,Міхала і Антонія.Зося зышлася шлюбам з (?) Лукашэвічам,Юзефа – з Юзэфам Скуратовічам,Станіслава – з Стэфанам Скуратовічам,Марыя – (?)Йотка,Ганна -  з Антоніям Скуратовічам,Леаніда – (?) Марачынскі,Міхал – з Анэляй Скуратовіч,Антоні – з Марыяй Спірыдонавай,праваслаўнае веры.
Такім чынам,адбыўся дынастычны шлюб паміж Гоздзельскімі і Скуратовічамі(гэрб “Задора”?паводле метрык - дзеючая шляхта).Антоні Гоздзельскі(чамусьці запісаны як Гуздзельскі,відавочна – з-за памылкі пісара)разам з сям’ёй і бацькамі(Станіславам Гоздзельскім і Марыяй Гоздзельскай(Фалькоўскай)) за Савецкім часам быў прызнаны кулаком,гаспадарка аддадзена у калгас “Новы шлях”,а самі яны у 1931 року былі высланыя за мяжы БССР(Пермскі край,Кызыл),(спраўка архіву МУС Г-519 ад 13.03.1995)Станіслаў Гоздзельскі і Марыя Гоздзельская(Фалькоўская) памёрлі на высылцы у 1933 року.Станіслаў Гуздзельскі і Марыя Спірыдонава вярнулісся у БССР(хутчэй за ўсё – уцяклі з высылкі,якім чынам – невядома) жылі спачатку на хутары,каля вёскі Зембін,далей – у самім Зембіне.
Анна Гоздзельская і Антоні Скуратовіч – з’ехалі у пачатку 40-ых рокаў у ЗША,дзе дагэтуль жывуць іх нашчадкі.Лёс Міхала Гоздзельскага дасканала невядомы,але – па адным дадзеным,ён быў расстраляны у 1938 як кулак і чалец Польскай Вайсковай Арганізацыі,расстраляны у Віцебску.Леаніда Гоздзельская з мужам Марачынскім – па адным дадзеным з’ехалі у Польшчу.
Юзэфа Скуратовіч(Гоздзельская) памерла у 1982 року у Зембіне,яе муж Юзэф Скуратовіч,памёр там жа у 1928 року.Дзяцей у іх не было.
Нашчадкі Стэфана Скуратовіча і Станіславы Скуратовіч(Гоздзельскай) дагэтуль жывуць у месце Барысаў.
Дзеці,унукі і праўнукі Антонія Гуздзельскага і Марыі Гуздзельскай(Спірыдонавай) жывуць і дагэтуль – Сын Антоній – у Скідзелю,дачка Яніна – у Барысаве.
Галоўная галіна роду Гоздзельскіх дагэтуль жыве у Польшчы,у месце Пулавы(Ваяводзтва Люблінскае,Пулаўскі павет)
Дзякуючы намаганням Гоздзельскіх у Польшчы,унукі Яніны Гуздзельскай(па шлюбе – Дудзіна),з’яўляюцца чальцамі Звязку Шляхты Польскай Крэсаў Усходніх.


А.Дудзін з роду Гоздзельскіх,шляхціц гэрбу "Венява"
« Последнее редактирование: 01 Апреля 2017, 14:45:03 от Odilo Globocnik »

fatso

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 278
    • Rodzina Robakow w Charkowie 1906
Мария Фалковская-Гоздзелская, г. Долива-упомянута вами.
Наверно из фамилйи Фалковских из Фалкова гербу Долива.
Старинный род древней полской пра-шляхты, норманского
происходения(варяги). Причастен Унйи в Крево 1385, между
Короной и ВКЛ. Одна из семи печатей акту Унйи принадлежит
Петру Фалковскому, подсудок сандомирский, после того первый
ректор Ягеллонской Академйи в г.Краков. Наследник этого шляхтыча
ещё жив во Великобританйи и я ему лично уплатил генетическое исследование. Надеюсь доказать что Фалковские г.Долива это наследники
-вне брака-королевских Пиастов.
"Nie pozwol aby Cham gownem prychal miast je sam polykac"
- Hr Mendewesz

Odilo Globocnik

  • Гость
Нажаль,ня ведаю.Бо дакладна ня ведаю паходжання Марыі Фалькоўскай.Мне вядома толькі імя,прозвішча.А звесткі пра гэрб "Даліва" я знайшоў дзякуючы памылцы у "Беларускім гэрбоўніку",дзе запісаны "Гоздзельскія гэрбу "Даліва",але ж,дакладна вядома,што Гоздзельскіх гэрбу "Даліва" ніколі не было,затое,сярод Гоздзельскіх была Марыя Фалькоўская,гэрб якой,на маю думку,памылкова выкарысталі,як гэрб Гоздзельскіх.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
А.Дудзін з роду Гоздзельскіх,шляхціц гэрбу "Венява"

Вось так просьба больш ніколі не пісаць.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Odilo Globocnik

  • Гость
Пісаў,і буду пісаць,бо маю на гэтае поўнае права.З'яўляюся прызнаным шляхціцам і чальцом Звязку Шляхты Польскай Крэсаў Ўсходніх,аб чым маю адпаведныя дакументы.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
1. "А. Дудзін, нашчадак шляхецкага роду гэрбу "Венява"" - у Вашым выпадку, ды і ў сённішніх рэаліях, гэта так павінна гучаць (і гэта- калі ёсць яшчэ архіўныя дакументы, якія падцьвярджаюць Ваша паходжанне ад гэтага рода, так зразумела, па кудзелі)

2. "...Звязку Шляхты Польскай Крэсаў Ўсходніх..." - Што за дзіўная арганізацыя? :)

3. Менаваць сябе Вы можаце і прызнаным курфюрстам, такое права зараз ёсць у ва ўсіх (неафіцыйна, зразумела) :) Другая справа, як да Вас аднясуцца сур'ёзныя людзі, а асабліва на гэтым форуме, які прызначаны для абмену таксама сур'ёзнай, карыснай інфармацыяй, на падставе генеялагічных пошукаў і архіўных крыніц.
« Последнее редактирование: 01 Апреля 2017, 18:46:52 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Odilo Globocnik

  • Гость
1.Архіўныя дакумэнты ёсць і знаходзяцца у Познані.
2."Што за дзіўная арганізацыя" - не,панове,дзіўная арганізацыя у Вас,а у Польшчы Звязак Шляхты Польскай Крэсаў Ўсходніх - афіцыйна зарэгістраваная арганізацыя,базуецца у Познані,тое,што вы аб ёй нічога не чулі - не кажа на Вашую карысць.
3.Чаму я павінені звяртаць увагу на тое,як да мяне нехта аднясецца з "сур'ёзных" людзей неіснуючай арганізацыі увогуле?)
Мая інфармацыя таксама на падставе геніялагічных пошукаў і архіўных крыніц.Да таго ж - маю афіцыйнае падцверджанне ZSPKW аб паходжанні)

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
1.Архіўныя дакумэнты ёсць і знаходзяцца у Познані.
2."Што за дзіўная арганізацыя" - не,панове,дзіўная арганізацыя у Вас,а у Польшчы Звязак Шляхты Польскай Крэсаў Ўсходніх - афіцыйна зарэгістраваная арганізацыя,базуецца у Познані,тое,што вы аб ёй нічога не чулі - не кажа на Вашую карысць.
3.Чаму я павінені звяртаць увагу на тое,як да мяне нехта аднясецца з "сур'ёзных" людзей неіснуючай арганізацыі увогуле?)
Мая інфармацыя таксама на падставе геніялагічных пошукаў і архіўных крыніц. Да таго ж - маю афіцыйнае падцверджанне ZSPKW аб паходжанні)

"Дудзін, гэрбу Венява",

Паглядзеў, што за арганізацыя. У Польшчы існуе толькі адзіная на самой справе аўтарытэтная арганізацыя- Саюз Польскай шляхты Zszp. Познанская ж, паглядзеў, прымае усіх-і па мячы, і па кудзелі, і "ганаровых", якія "зрабілі нешта для культуры польскай", і іншых, хто акажа фінансавую падтрымку.

Прынамсі, калі Вы Дудзін, а не Газдзельскі, то не маеце менавацца "шляхціцам гэрбу Венява", а маеце паходжанне ад гэтага роду. Вось на гэты тэмат у Zszp ёсць пэўны погляд: што ёсць шляхціцы (ці асобы, хто были б de jure шляхціцамі, каб гэты стан існаваў зараз), а ёсць асобы шляхецкага паходжання.

А што да неіснуючай арганізацыі, гаворка не аб існаванні, ці неіснаванні ЗБШ, але а тым, з якім архіўным вопытам тут ёсць людзі на форуме.
« Последнее редактирование: 01 Апреля 2017, 19:13:55 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Odilo Globocnik

  • Гость
"Паглядзеў, што за арганізацыя. У Польшчы існуе толькі адзіная на самой справе аўтарытэтная арганізацыя- Саюз Польскай шляхты Zszp. Познанская ж, паглядзеў, прымае усіх-і па мячы, і па кудзелі, і "ганаровых", якія "зрабілі нешта для культуры польскай", і іншых, хто акажа фінансавую падтрымку."

Наконт аўтарытэтнасці - гэта ўласна Вашае меркаванне)

Прынамсі,я маю магчымасьць на падставе дакумэнтаў "Swiete Prawo po swoich przodkach czynic rozpoznanie swojego Rodu Klejnotem Herbu "Wieniawa""што і напісана у маіх уласных дакумэнтах.Вашае уласнае меркаванне - мяне,шчыра кажучы,не цікавіць.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Прынамсі,я маю магчымасьць на падставе дакумэнтаў "Swiete Prawo po swoich przodkach czynic rozpoznanie swojego Rodu Klejnotem Herbu "Wieniawa""што і напісана у маіх уласных дакумэнтах

Яны яшчэ і дакументы выдаюць!  ;D

Ёсць, напрыклад, у CILANE, арганізацыі, якія прымаюць у якасці асацыяваных членаў не абавязкова асобаў шляхецкага паходжання па мячы, а і выдатных генеялогаў і геральдыстаў. Але ж, бачна,  Вы не адносіцеся ні да першых, ні да другіх, ні арганізацыя Ваша-не прэтэндэнт у CILANE :)

Займіцеся лепш уласнымі пошукамі, гісторыяй,калі Вам гэта цікава, а не высвятленнем, кім асабіста Вы з'яўляецеся ў 21 стагоддзі :)
« Последнее редактирование: 01 Апреля 2017, 19:32:04 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Odilo Globocnik

  • Гость
ZSPKW,на хвіліначку,пэрманентна працуе з ZszP)

Займайцеся лепш уласнымі пошукамі,гісторыяй,калі Вам гэта цікава,а не высвятленнем таго,хто кім з'яўляецца у 21 стагоддзі)Тым больш - калі нічога ня ведаеце аб якіхсьці арганізацыях)

І так,у CILANE,нямашака і ZszP,а тым болей - Вашай арганізацыі)Таму,яшчэ раз,я дадаў артыкул паводле архіўных дакумэнтаў)Не падабаецца - абмінайце)
« Последнее редактирование: 01 Апреля 2017, 19:33:18 от Odilo Globocnik »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Пісаў,і буду пісаць,бо маю на гэтае поўнае права.З'яўляюся прызнаным шляхціцам і чальцом Звязку Шляхты Польскай Крэсаў Ўсходніх,аб чым маю адпаведныя дакументы.

Вам папярэджаньне на гэтым форуме.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Odilo Globocnik

  • Гость
Пісаў,і буду пісаць,бо маю на гэтае поўнае права.З'яўляюся прызнаным шляхціцам і чальцом Звязку Шляхты Польскай Крэсаў Ўсходніх,аб чым маю адпаведныя дакументы.

Вам папярэджаньне на гэтым форуме.

На падставе?Мда..Ну і форум)
« Последнее редактирование: 01 Апреля 2017, 20:07:52 от Odilo Globocnik »

fatso

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 278
    • Rodzina Robakow w Charkowie 1906
Г-н “Odilo Globocnik„-у меня ник fatso-потому что я толстяк и уродивый.
Мне интересно почему вы избрали ник германского урода, сс-убийцы
во время войны. Кажется мне что если вы бы пользовались на этом
форуме ником Тсанава, Пономаренко, Ежов так вас бы изгнали вон отсюда
совсем быстро.
"Nie pozwol aby Cham gownem prychal miast je sam polykac"
- Hr Mendewesz