ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Прушаноўскі / Prušanowski / Pruszanowski / Прушановский  (Прочитано 7477 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Добры дзень! Ці ёсць у каго звесткі пра ранняе паходжанне роду Прушаноўскіх гербу Прус, што жылі на тэрыторыі Рэчыцкага павету ВКЛ. У прыватнасці, цікавіць паходжанне галіны, што валодала маёнткам Рыння пад Бабруйскам пасля езуітаў. Цікавіць: з якога рэгіёну паходзілі, калі з'явіліся ў ВКЛ і ад якога роду аддзяліліся, у выпадку калі аддзяліліся.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Прушаноўскі / Prušanowski / Pruszanowski / Прушановский
« Ответ #1 : 15 Февраля 2017, 18:48:24 »
Пакуль самае ранняе, што знайшоў - удзел Прушаноўскіх з Рэчыцкага павету ў абранні Яна Казіміра ў 1648 годзе. Але ці вядома, што раней пра іх?
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Быццам у 1562 атрымалі Казловічы.

У 1648 Януш-Юстыніян П. (з 1649 скарбнік Рэчыцкі) атрымаў Дзяніскавічы і Казловічы.

Калі прынцыпова важна даведацца, калі сталі валодаць тымі Казловічамі, трэба паглядзець у Літоўскай Мэтрыцы, у 1560-х шмат раздавалі пустых земляў, але могуць быць бяз прозьвішча, зь дзедзіцтвам.

Радавод іх пачынаецца ад бацькі Юстыніяна — Мацея, названы таксама скарбнікам Рэчыцкім, але наўрацьці ім быў. Дакумэнт 1562 проста згадваецца, бяз сувязі з радаводам.

У 1765 валодалі: Казловічы (ленна-спадчыннае), Карнасоўшчына (лен.-сп.), Высокае (лен.-сп.), Дзеніскавічы (лен.-сп.), Лукі (пар. Бабруйск), Любань (пар. Прапойск).

Прушаноўскія ў пач. 19 ст. лічылі сябе нашчадкамі прускіх князёў. Скарыстоўвалі ўласны гэрб: на срэбным шчыце з залатымі лапамі, кіпцямі, дзюбаю і вачыма, і чырвоным языком, чорны арол, на ягоных грудзях чырвоны шчыток з палутарным залатым крыжам; у шляхецкай кароне кляйнот — выходзіць у срэбных латах рука, сьціскае ў далоні з залатою гардаю срэбную шаблю.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Дзякуй вялікі!
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Васіль Манкевіч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 49
З кнігі "Список Землевладельцев Минской Губернии за 1876 год" ст 128:
Манкевічы (Бабруйскі павет)