ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Багушэвіч / Bahuševič / Bohuszewicz, Boguszewicz / Богушевич  (Прочитано 7186 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Цікавяць  звесткі аб родзе Багушэвічаў Мінкоўскіх і Тушавіцкіх. У гербоўніках шмат блытаніны, усіх Багушэвічаў-Мінкоўскіх, Тушавіцкіх, Візгірдаў, Шпегайла і інш. змяшалі ў адзін род ад Багавіцінаў. Высвятліў паводле метрыкі Літоўскай і  актаў слонімскага суда наступныя факты:

У 1555 і 1556 г.  адбываліся продажы часткаў маёнтка Тушэвічы ад Андрэя і Дзяменція Давыдавічаў Свіцічаў свайму брату і кроўнаму Богушу Міткавічу . Богуш Міткавіч, ён жа пазней-Тушавіцкі-намеснік і падстараста Слонімскі, пісар земскі Слонімскі і бабраўнічы гаспадарскі. Пакінуў дачку Ялену (за Мікалаем Юндзілам) і па меншай меры аднаго сына-Федара. Федар Багушэвіч Тушавіцкі, суддзя гродскі Слонімскі. Жонка-Марына княжна Галаўня Астражэцкая. Яе сястра Ганна-за суддзёй Берасцейскім Адамам Пацеем (пазней-Іпацій Пацей). Тушавіцкімі таксама называліся Свіцічы (Свецічы), ці Світы. У 1623 г. Ян Світа Тушавіцкі, ужо жыхар Бельскага павета рабіў вывад шляхецтва ў Слонімскім судзе. Багушэвічы Тушавіцкія сустракаюцца у актах слонімскага суда 1580-90 гг.

На маю думку, Багушэвічы Тушавіцкія сталі пазней менавацца чамусьці Мінкоўскімі. У слонімскіх актах згадваецца Павел Федаравіч Мінкоўскі. Другі, Васіль Багушэвіч Мінкоўскі, мастаўнічы Менскі, таксама можа быць сынам Федара Багушэвіча Тушавіцкага. Цікава тое, што у 1518 і 1524 г. Свецічы выступалі ў якасці кроўных пры вывадзе шляхецтва Сасінаў (у т.л. першага Калечыцкага), казалі, што адзін род. А ў 1630-х гг. Крыштаф Іванавіч Калечыцкі, менскі гродскі пісар і мечны, менаваўся таксама Нагорным і Мінкоўскім. У актах Мінскага гродскага суда у некаторых выпадках ён пісаўся проста Мінкоўскім. Яго прыгадвае Нясецкі, але ж зноў інфармацыя памылковая:

Mińkowski herbu Niezgoda, w Mińskiem województwie. O tych ani Paprocki, ani Okolski nie pisał. Mińko r. 1568. rotmistrz pod oppugnacją Uły, bramę ubiegłszy wyciął, i działa oblężeńcom odebrał. Krzysztof Nahorny stolnik i pisarz grodzki Miński. Brat jego rodzony Stanisław strażnik Smoleński, tych zaś stryjeczny Paweł. Kojał. in MS. Mińkowscy i na Wołyniu przedtem dziedziczyli; bo Metryka Wołyńska 1528. Demacha i Sienka Mińkowskich wspomina. N. Mińkowski j miał za sobą Katarzynę Herburtownę, i z niej [str. 416] córki dwie, Zofią i Agnieszkę, obie zakonnicami zostały. Geneal. Bełzec. Są i w Prusiech tegoż herbu. Jan 1587. Constit. fol. 427. Krzysztof w Mińskiem 1632. Tomasz w Nowogrodzkim 1704. Hrehory i Michał.

У Крыштафа Мінкоўскага Калечыцкага, сына Івана Гаўрылавіча і княжны Марыны Дзьмітрыеўны Багрыноўскай было двое братоў Севярын і Бенедыкт Сасіновічы Калечыцкія, Станіслава ж не было. І валынскія Мінкоўскія не маюць да яго ніякага дачынення.
« Последнее редактирование: 01 Мая 2017, 18:43:34 от Калечыц »
In hoc signo vinces