ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Сяброўства ў ЗБШ  (Прочитано 52290 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Гость
Сяброўства ў ЗБШ
« : 21 Апреля 2003, 07:32:38 »
2002-09-04 23:37:55', 'Яўген','Re: ЗБШ','jaz_@mail.ru';
'Вопросы по пункту 4.3.1.2 Устава.
1. Сколько сейчас в денежном выражении составляет "уступная складка\"?
2. Как составляется "пiсьмовае хадайнiцтва\", есть бланки или в свободной форме?
3. Если выводная камiссiя мяркуе, што для залiчэння падстау не маецца, можно деньги заплатить а тебя не примут, так что ли?
Другие вопросы:
4. Есть ли офис (главный), можно ли узнать адрес и прийти и ознакомиться со всем на месте (у меня есть интерес стать сябрам ЗБШ)?
5. Какое ближайшее мероприятие запланировано ЗБШ?
6. Есть вопросы по генеалогии. Я уже занимался генеалогическим исследованием, но больших результатов пока не достиг, хотя кое-что есть. Мне потребуется помошь. Хотел бы при личной встрече со специалистом изложить суть проблемы. Возможно ли встретиться?';

2002-09-05 11:12:19','Адамович Сергей','Re: ЗБШ','adam@belinform.com';
'Якія трэба мець падставы, каб стаць сябрам-прэтэндэнтам?';

2002-09-05 23:38:59','Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: ЗБШ','v-sh@nobility.by';
'Трэба быць шляхецкага паходжаньня.';

2002-09-05 23:40:50', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Яўгену','v-sh@nobility.by';
'1. Пра гэта дакладна напісана - 10% вашага сярэднямесячнага даходу.
2. Ёсьць блянк, які трэба запоўніць (гэта анкета), а хадайніцтва пішацца ў адвольнай форме.
3. Так.
4. Офісу няма.
5. У бліжэйшы час мерапрыемсты не плянуюцца.
6. Магчыма. Лепш спачатку напісаць мне асабісты ліст і выкласьці канкрэтную праблему генелягічных пошукаў.';

Яўген

  • Гость
Сяброўства ў ЗБШ
« Ответ #1 : 22 Октября 2003, 20:09:49 »
Скажыце, калі ласка, колькі чалавек састаяць зараз сябрамі ЗБШ?

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2021
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Сяброўства ў ЗБШ
« Ответ #2 : 22 Октября 2003, 22:16:29 »
Гэта закрытая інфармацыя.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 238
  • Грыбоўскі В.А.
Жадаючым уступіць ў ЗБШ
« Ответ #3 : 11 Сентября 2006, 22:16:51 »
Вітаю ўсіх!!!
Можа было б карысна зрабіць асобны разьдзел для тых хто мае жаданьне ўступіць у ЗБШ. Каб любы спадар мог заявіць аб намерах і падаць адпаведную інфармацыю аб радаводзе і інш. Бо пакідаць такую інфармацыю ў асабістых форумах на адпаведную літару ня зусім зручна. Такая інфармацыя вельмі доўга можа быць не прагледжанна шаноўным кіраўніком ЗБШ і іншым кіраўніцтвам для разгляду.

З павагай, васпане Грыбоўскі-Гурыновіч
Любі бацькаўшчыну, ведай продкаў і адказвай толькі за сябе

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2021
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Сяброўства ў ЗБШ
« Ответ #4 : 12 Сентября 2006, 01:13:57 »
Падобныя рэчы праз форум не абмяркоўваюцца. Дасылайце мне копіі дакумэнтаў на паштовы адрас (ёсьць на сайце).
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Шляхціч Сьцяпура

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 12
Re: Сяброўства ў ЗБШ
« Ответ #5 : 05 Июня 2011, 02:40:46 »
-'Якія трэба мець падставы, каб стаць сябрам-прэтэндэнтам?';
-'Трэба быць шляхецкага паходжаньня.'


хм... а калі, нягледзячы на ўсе намаганьні, я не здолею знайсьці доказы свайго шляхецкага паходжаньня, нават калі маё прозьвішча маецца ў сьпісе беларускіх шляхецкіх родаў, значыць трапіць у ЗБШ наогул ня лёс? Вы ж ведаеце, наколькі гэта цяжка адсачыць свой радавод, улічваючы складаную гісторыю нашай зямлі цягам некалькіх апошніх стагоддзяў... можа тыя архівы, па якіх я змог бы даказаць сваё шляхецкае паходжаньне, наогул не захаваліся? Дык значыць галоўнымі зьяўляюцца гэтыя паперкі, а не асоба чалавека, які мае адпаведнае прозьвішча і ўсе рысы, якімі мусіць валодаць сапраўдны беларускі шляхціч? Чаму гэтага чалавека нельга нанава пасьвяціць ў шляхцічы, калі ён гэтага сапраўды заслугоўвае, бо падобная ж практыка існавала ў шляхецкія часы, шляхецкія званьні ж не проста з дубу падалі, іх надавалі па вызначаных правілах. Дык чаму Вы пры прыняцьці ў сябры ЗБШ карыстаецеся выключна прынцыпам шляхецкага паходжаньня, якое дакладна даказана, а не зьвяртаеце ўвагу на асобу чалавека?

Напрыклад, я маю сапраўднае беларускае прозьвішча Сьцяпура, якое маецца ў сьпісе беларускіх шляхецкіх родаў, я валодаю беларускай мовай на добрым узроўні і карыстаюся ёй ў паўсядзённым жыцьці, з павагай адношуся да нацыянальных гісторыі, культуры, сімбалаў, удзельнічаю ў культурных праектах, накіраваных на захаваньне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў, раблю ўнёсак у нацыянальнае адраджэньне... але пры гэтым не маю магчымасьці даказаць сваё шляхецкае паходжаньне, таму мяне не прымаюць у склад ЗБШ...

А побач са мной жыве беларус-манкурт, які па-беларуску дзьвух словаў зьвязаць не ў стане, і нават не хоча гэтага рабіць, не ведае і не хоча ведаць гісторыі свайго народу, плюе на нацыянальную культуру, топчацца па нацыянальных сімбалах, але мае доказ свайго шляхецкага паходжаньня, і дзеля понту ідзе і становіцца сябрам ЗБШ, маючы юрыдычнае права быць беларускім шляхцічам, але не маючы права маральнага...

Мне здаецца, Вам трэба перагледзець свой падыход, і ў якасьці выключэньняў прымаць у сябры ЗБШ беларусаў з шляхецкімі прозьвішчамі без доказу шляхецкага паходжаньня, калі гэтыя людзі сваімі паступкамі ў наш складаны час заслугоўваюць права насіць ганаровае званьне Шляхціча... мне здаецца, ЗБШ мусіць не толькі аднаўляць шляхецкія роды, якія існавалі раней, але і засноўваць новыя, бо сістэма, якая зацыкліваецца выключна на старом, і не дапускае да сябе новае, рана ці позна сама сябе зьнішчыць (гэта як ачышчаную каналізацыйную ваду перад вяртаньнем спажыўцам заўсёды разбаўляюць крынічнай вадой, бо без даданьня сьвежай вады, ачышчаная вада будзе мёртвай...)
Long life, Belarus!

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1052
Re: Сяброўства ў ЗБШ
« Ответ #6 : 12 Июня 2011, 22:23:47 »
Шаноуны п. Сцяпура,

ЗБШ з'яуляецца ня толькi грамадска-патрыятычнай арганiзацыяй згодна са сваiм статутам, але i навуковай. З гэтага погляду i прыймае яно у сяброуства на падставе сапраудных паперау, звестак з архiуных крынiцау, сапраудных нашчадкау шляхты. Гэта справядлiва. Справа не у маральных якасцях, а у гiстарычным паходжаннi.

З другога боку, на што Вам сяброуства у ЗБШ? Яно i не даруе шляхецтва, i не пазбауляе яго. Кожны сябра ЗБШ-шляхцiц, але не кожны шляхцiц-сябра ЗБШ. Без доказау шляхецтва у ЗБШ згодна па меншай меры з яго статутамi ёсць сябры-прэтэндэнты i сябры-прыхiльнiкi.

Што да доказу Вашага паходжання, не так цяжка яго знайсцi. У НГАБ. Дарэчы, можаце паглядзець у Нацыянальнай Бiблiятэцы "Инвентари магнатских владений. Имение Тимковичи" Там шмат Сцяпурау. Але-за 17-18 стагоддзе. Каб даказаць уласнае паходжанне-трэба радавод пачынаць з сябе i уверх.

Заснаванне новых родау-на мой погляд глупства. Гэта не мае анякага сэнсу, тым больш у рэспублiцы.

З павагай, Калечыц-Калiцкi
« Последнее редактирование: 13 Июня 2011, 08:10:51 от Калечыц-Калiцкi »
In hoc signo vinces

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Сяброўства ў ЗБШ
« Ответ #7 : 14 Июня 2011, 15:06:55 »
Ці можа стаць сябрам ЗБШ чалавек нешляхецкага паходжання, які ўжо ў наш час атрымаў шляхецкі тытул у іншай краіне, як напрыклад, Лех Валенса ў Швэцыі ці Пол Маккартні у Брытаніі?
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1052
Re: Сяброўства ў ЗБШ
« Ответ #8 : 14 Июня 2011, 15:25:18 »
Уступіць у Згуртаваньне Беларускай Шляхты могуць асобы, продкі якіх:
— паходзяць са шляхты Вялікага Княства Літоўскага (ня мае значэньня ці былі продкі прызнаныя ў дваранстве Расейскай імперыі);
— паходзяць са шляхты Польскага Каралеўства (ня мае значэньня ці былі продкі прызнаныя ў дваранстве Расейскай імперыі);
— паходзяць са шляхты Герцагства Курляндыі і Семігаліі, і Пілтэнскага павету (роды, якія былі ўнесеныя ў адпаведныя матрыкулы да 1795.03.07 (г.зн. да часу скасаваньня васальнай прыналежнасьці герцагства Рэчы Паспалітай);
— былі прызнаныя ў расейскім дваранстве і ўнесеныя ў Радаводныя кнігі Заходніх губерняў;
— былі прызнаныя ў расейскім дваранстве, а іх нашчадкі, якія жадаюць ўступіць ў ЗБШ, зьяўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;
— былі шляхцічамі іншых краінаў, а іх нашчадкі, якія жадаюць ўступіць ў ЗБШ, падтрымліваюць шчыльныя сувязі з ЗБШ.

http://www.nobility.by/zbs/bel/membership.shtml

Так, па меншай меры, згодна са статутам
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2021
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Сяброўства ў ЗБШ
« Ответ #9 : 14 Июня 2011, 15:25:38 »
Шляхціч Сьцяпура,

ЗБШ ня ўзводзіць у шляхецтва і, мяркую, ніколі ня будзе гэтага рабіць. Арганізацыя аб’ядноўвае асобаў, роды якіх ужо шляхецкія. Мы не ствараем новых годнасьцяў.

Нішто не замінае людзям стварыць арганізацыю, напрыклад, "Прыхільнікаў шляхецкіх тардыцый". Але правілы сяброўства ў ЗБШ застануцца такімі, якімі яны ёсьць.

У прыватнасьці да вашай сытуацыі, нічога не замінае знайсьці радавод. Случчына — тэрыторыя з адной з найлепшай захаванасьцю дакумэнтаў у архівах.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2021
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Сяброўства ў ЗБШ
« Ответ #10 : 14 Июня 2011, 15:30:04 »
Без доказау шляхецтва у ЗБШ згодна па меншай меры з яго статутамi ёсць сябры-прэтэндэнты i сябры-прыхiльнiкi.

Сябры-прыхільнікі — такі пункт існаваў у першай рэдакцыі статута. За час існаваньня гэтага правіла ніводны чалавек не падрыхтаваў адпаведных дакумэнтаў. Ніводзін чалавек ня быў зацьверджаны Найвышэйшаю Радаю ў такім тыпе сяброўства. Гэты пункт быў у далейшым выключаны са Статута. Такім чынам, такога сяброўства ў ЗБШ не існуе.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1052
Re: Сяброўства ў ЗБШ
« Ответ #11 : 14 Июня 2011, 15:45:10 »
Так, i вось радкi з першага статута, якi дзейнiчау да 1996 г.:

"...Устаноучы Сойм Згуртаваньня Беларускае Шляхты адкрыта заяуляе пра сябе,заклiкае нашчадкау беларускае шляхты згуртавацца самiм з усiмi нацыянальна свядомымi сiламi Беларусi у справе умацавання нашай Бацькаушчыны палiтычна i эканамiчна, у справе абароны сапрауднае незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь, яе самастойнасцi й сваёй уладарнасцi, праудзiвае гiсторыi нашае дзяржавы,
нашага народу й ягонае шляхты, як былога вайсковага служылага стану...

...Зацьверджаны устаноучым Соймам статут ЗБШ прадуглежвае дэмакратычнае трохступеннае сяброуства (сябра-прыхiльнiк, сябра-прэтэндэнт, рэчаiсны сябра)..."

Ну а прыхiльнiкi дзейнасцi ЗБШ, мяркую, засталiся :) Хоць няма нiякай актыунай дзейнасцi, але ж iдэя i мэты годныя :) Можа калiсцi ЗБШ разам са сваiмi рэчаiснымi сябрамi i прыхiльнiкамi зможа зрабiць Беларускую Кансерватыуную партыю (я ведаю, што у некаторых сяброу ЗБШ былi такiя iдэi)
« Последнее редактирование: 14 Июня 2011, 15:54:25 от Калечыц-Калiцкi »
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2021
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Сяброўства ў ЗБШ
« Ответ #12 : 14 Июня 2011, 15:52:15 »
Ці можа стаць сябрам ЗБШ чалавек нешляхецкага паходжання, які ўжо ў наш час атрымаў шляхецкі тытул у іншай краіне, як напрыклад, Лех Валенса ў Швэцыі ці Пол Маккартні у Брытаніі?

Ані Лех Валэнса, ані Пол Маккартні не зьяўляюцца шляхцічамі.

Валэнса атрымаў швэдзкі "Ордэн Сэрафімаў", які раней надаваўся толькі прадстаўнікам арыстакратыі. Дэ-факта можна было-б лічыць Валэнсу шляхцічам па атрыманьню такога вялікага ордэну, калі-б ня швэдзкае заканадаўства. Паводле швэдзкіх законаў катэгарычна забаронены набілітацыі. І забаронена швэдзкім грамадзянам атрымоўваць швэдзкія ордэны (гэта, быццам,  парушае роўнасьць грамадзянаў; швэдзкія грамадзяне могуць атрымоўваць толькі швэдзкія мэдалі). Ня можа існаваць швэдзкага шляхецтва па-за швэдзкім заканадаўствам. Размовы пра шляхецтва Валэнсы ўзьніклі з-за таго, што гэрбы кавалераў ордэна Сэрафімаў павінны быць зьмешчаны ў кавалерскай залі, у Валенсы гэрба не было і яму ў сувязі з наданьнем ордэну стварылі гэрб. Аднак ён ня шляхціч і гэрб не шляхецкі.

Пол Маккартні атрымаў ордэн Брытанскай Імпэрыі. Брытанскае рыцарскае званьне ня мае ніякага дачыненьня да шляхецтва.

« Последнее редактирование: 14 Июня 2011, 15:55:24 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2021
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Сяброўства ў ЗБШ
« Ответ #13 : 14 Июня 2011, 15:54:42 »
Так, i вось радкi з першага статута, якi дзейнiчау да 1996 г.:

Гэта не радкі са статута. Вы адрозьніваеце статут (юрыдычны дакумэнт) ад заяваў і інтэрнэт-тэкстаў?
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1052
Re: Сяброўства ў ЗБШ
« Ответ #14 : 14 Июня 2011, 15:56:15 »
Ну гэта з часопiса "Годнасць".  Можа нешта недакладна..
In hoc signo vinces