ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Паўлоўскі / Pawlowski / Pawłowski / Павловский  (Прочитано 4932 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Паўлоўскі / Pawlowski / Pawłowski / Павловский
« : 14 Сентября 2019, 17:01:52 »
Цікавяць зьвесткі аб вывадзе (калі яшчэ такі быў) Паўлоўскіх з Койданаўшчыны ў Мінскім павеце. У 18 ст. жылі разам з Калечыцамі на зямлі Яцукоўшчына, ці Янчыкоўшчына каля засценка Заберажжа. У 1721 г.  там жыў зямянін Лукаш Паўлоўскі з жонкай Ганнай і цесцем Тэадорам Калечыцам. У мк згадваецца і Барталамей Паўлоўскі. У 1751 г. у Янчыкоўшчыне, якая ўваходзіла ў Машчонае, зямяне Барталамей Паўлоўскі, Юзаф Калечыц і Канстанты Паўлоўскі- казак (дакладней, згодна з інвентаром, таварыш казацкай харугвы). Там жа жыў і Гарадзецкі. У 1690-х гг. продак Гарадзецкіх быў жанаты на Калечыцаўне з Пяткевіч, якія таксама ляжаць побач. У Пяткевічах жа мае продкі Марка і Апалонія (нар. Букар) Калечыцы жылі яшчэ ў 1660-я гг. Здаецца, і Паўлоўскія, і Гарадзецкія, атрымлівалі землі Калечыцаў у пасаг і там і сяліліся. Побач у 1751 г. жыў і іншы сваяк Калечыцаў- Ежы Карповіч, пазначаны як паручнік і мастаўнічы.
« Последнее редактирование: 14 Сентября 2019, 21:54:57 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Паўлоўскі / Pawlowski / Pawłowski / Павловский
« Ответ #1 : 14 Сентября 2019, 22:03:21 »
Розныя Паўлоўскія рабілі 6 асобных вывадаў па Менскаму ДДС.

Па трох вывадах Паўлоўскія жылі ў Менскім пав.:

1. 1802.12.31, з гэрбам "Корвін", 319-1-32 (?);
2. 1808.02.12, з гэрбам "Ястрабец", 319-1-42;
3. 1816.07.04, з гэрбам "Корвін", 319-1-71.

Рэестры не ў рукох, пагэтаму старонкі не падкажу зараз.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Паўлоўскі / Pawlowski / Pawłowski / Павловский
« Ответ #2 : 15 Сентября 2019, 00:12:59 »
Дзякуй! Буду па Менскаму пав. удакладняць!
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Паўлоўскі / Pawlowski / Pawłowski / Павловский
« Ответ #3 : 10 Июня 2020, 19:06:53 »
Буду распрацоўваць радавод гэтых Паўлоўскіх і іх нашчадкаў. Пакуль не дабраўся да вывадаў (калі яны ў гэтых Паўлоўскіх былі), інфармацыя наступная:

1 калена

1. Лукаш Паўлоўскі х Ганна Тэадораўна Калечыц. Асеў да 1721 г. на зямлі цесця ў Яцкоўшчыне (" на Яцукоўшчыне") на коннай службе. У метрычных кнігах пісаўся "з Усы", што магло азначаць і Яцкоўшчыну (якая верагодна яшчэ мела назву падчасу вопісу парафіі койданаўскай у 1784 г. фальварка Уса Багуфалаўка (згадка пра фальварк Яцкоўшчына Багуфалаў у складзе маёнтнасці Навасёлкі ў 16 ст.), і суседні фальварк Уса Койданаўскага графства, землі якога Паўлоўскія арандавалі ў 18 ст. сумесна з Калечыцамі, Гарадзецкімі і Бржэзінскімі.

2 калена

2.1 Ежы (Юрый). *1725  У 1795 г. - зямянін у засценку Янчыкоўшчына (тая ж Яц (у)коўшчына) каля засц. Машчонае

3 калена

3.2 Міхал *1765 У 1795 г. разам з бацькам, сёстрамі і пляменніцай зямянін у засценку Янчыкоўшчына.

4.2 Францішка *1767 х Тэадор Янушкевіч

5.2 Іаганна *1777

6.2 Людовіка *1779

7.2 Антаніна *1784

4 калена

8.4 Элеанора Янушкевіч *1786

Асобна ў суседнім двары ў Янчыкоўшчыне ў 1795 г. пазначаны зямянін Юзаф Паўлоўскі *1777 г., пасынак Юстыны Міхайлаўны Паўлоўскай, удавы. Служыў у пана Падзерні.
« Последнее редактирование: 10 Июня 2020, 19:48:50 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Паўлоўскі / Pawlowski / Pawłowski / Павловский
« Ответ #4 : 14 Июня 2020, 20:32:30 »
Шлюб 1811 г. у Койданаўскім касцёле:

Dominus Станіслаў Калечыц х Ганна Паўлоўская
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Паўлоўскі / Pawlowski / Pawłowski / Павловский
« Ответ #5 : 20 Августа 2020, 16:49:41 »
Продак Паўлоўскіх з Усы, Ежы (Георгій) Паўлоўскі, сын Лукаша і Ганны з Калечыцаў, дваюраднай сястры майго продка, быў жанаты на Барбары з Таргоняў-Жыдовічаў. З гэтага ж роду Жыдовічаў паходзілі Ян, Возны менскі і войт менскі ў сярэдзіне XVII ст., Браніслаў, крайчы менскі ў 1703-1709 гг., Францыск Уладзіслаў, мастаўнічы менскі ў 1704-1736, Андрэй-Людвік, харунжы кавалерыйскага рэгімента каралеўскай гвардыі ў 1777 г. У розныя часы прадстаўнікам роду Жыдовічаў належалі грунты ў маёнтку Навасёлкі: Востраў, маёнткі Сіцкаўскі, Акалоўскі, Гаруцішкі; таксама Алексееўшчына, Старынкі, Барздынь, Капцёўшчына, Пціч, частка Тарасава. Парадніліся з Шаблавінскімі, Аўсядоўскімі, Паморскімі.
« Последнее редактирование: 20 Августа 2020, 18:08:52 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Паўлоўскі / Pawlowski / Pawłowski / Павловский
« Ответ #6 : 30 Августа 2021, 18:15:28 »
Юзаф Паўлоўскі, унтэр-афіцэр (капрал); Мацей і Антоні Паўлоўскія, гемайны Койданаўскай харугві ваяводы Віленскага Караля Станіслава Радзівіла ў 1787 г.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Паўлоўскі / Pawlowski / Pawłowski / Павловский
« Ответ #7 : 03 Сентября 2021, 01:37:13 »
N Паўлоўскі, капрал харугві (пазней батальёна) янычар князя Радзівіла, 1762 г. Там жа Марцін Паўлоўскі, музыкант капелы.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Паўлоўскі / Pawlowski / Pawłowski / Павловский
« Ответ #8 : 04 Сентября 2021, 14:11:58 »
AGAD, акты вайсковыя.

Ян Паўлоўскі, гранд-мушкецёр Гераніма Фларыяна Радзівіла, 1753 г.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Паўлоўскі / Pawlowski / Pawłowski / Павловский
« Ответ #9 : 22 Сентября 2021, 21:18:04 »
Ролле рэгіменту пешага падчашага ВКЛ Міхала Казіміра Радзівіла, 1657 г.

Гефрэйтар, камандзір 3 роты Мікалай Паўлоўскі.
In hoc signo vinces