ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Жардзецкі / Žardziecki / Żardecki / Жардецкий, Жардзецкий  (Прочитано 4443 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Paval

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 104
Вітаю, адчынілася новае дзявочае прозьвішча ў радаводзе - Жардзецкая.
Прашу дапамагчы з якой-кольвек аб іх інфармацыяй.

Мае дадзеныя:
Журавіцкі касьцёл 1786
Шлюб Якуб сын Францішка Грыбоўскі і Катажына Жардзецкая.
Сьведка Рыгор (Ежы ў іншых месцах) Маліноўскі і Ян Вольскі.

Якуб Грыбоўскі паходзіць з Хачынкі, зараз Быхаўскі раён.
« Последнее редактирование: 23 Октября 2019, 23:35:46 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Жардзецкія рабілі вывады ў Менскім і Віцебскім ДДСах, з гэрбам “Цёлак”.

Паглядзіце дэкрэты вывадаў.

Менскі ДДС - 1802.12.20 -- 319-1-32 (альбо спр. 31).
Віцебскі ДДС - 1803.08.11 -- 2512-1-50.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Paval

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 104
Дзякую!

Paval

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 104
Жардзецкія рабілі вывады ў Менскім і Віцебскім ДДСах, з гэрбам “Цёлак”.

Паглядзіце дэкрэты вывадаў.

Менскі ДДС - 1802.12.20 -- 319-1-32 (альбо спр. 31).
Віцебскі ДДС - 1803.08.11 -- 2512-1-50.

Пра Менскі ДДС - гэта выявілася справа 31. Старонка 1007
Людзей у ёй ня шмат :)
Антоні меў сыноў Міхала, Мікалая і Вінцэнта
У Міхала - сын Караль, на 1789 - ротмістар рэчыцкі, які і рабіў гэты вывад.

Ну і верагодна Міхал - акурат мой Міхал, бацька Катажыны Жардзецкай (з МК).
Міхал на 1764 быў каморнікам рэчыцкім

Paval

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 104
Больш за тое, даведаўся пра першага, Антонія.
Пераехаў з Берасьцейскага ваяводзтва ў Аршанскі павет недзе напрыканцы 17- пач. 18 ст. Атрымаў ад падканцлера ВКЛ Сапегі фальварак Вердаў.
А жонка Канстанцыя Касьцюшка.