ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Сайкоўскі / Sajkowski / Сайковский, Сойковский  (Прочитано 2780 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Жылі ў в. Касцевічы і засценку Пеняка Мінскага павета, у мк Койданаўскага касцёла пісаліся ўраджонымі Сайкоўскімі і Сайко.

Шукалі вольнасць- ф.159-1-971 Тадэвуш Іванавіч Сайкоўскі паказваў, што яго дзед Сымон Гаўрылавіч "пацярпеў на фундушы" і асеў у мястэчку Койданава. Прадстаўлялі фальсіфікаваныя дакументы: выпіс з Ашмянскага земскага суда 10.01.1764, яўлены 21.03.1764 г. Згадваецца застаўны фальварк Веркалы; выпіс з Мінскай Магдэбургіі 8.11.1786 г. на застаўны кошт ф. Веркалы 8000 злотых.

У 1795 г. былі запісаныя падданнымі, аб чым нібыта ня ведалі доўгі час.

Вывад у Мінскім ДДС 30.07.1815 г.

У 1814 г. Шлюб у Касцевічах- Пётр сын Юзафа і Луцыі з Недбальскіх Калечыц х Петрунэля дачка Рамана Сайкоўская.

1836 г. Ахр. Юзафата дачка ўраджоных Пятра Доўнара і Марыі з Калечыцаў, хросныя ўраджоныя Сайкоўскія, з Касцевіч.

Гледзячы па інвентарах, Сайкоўскія паходзяць ад мясцовых сялян Сайко 17 ст. (вольных?). Пазней некаторыя аселі ў Койданава, увайшлі ў склад мяшчан.

« Последнее редактирование: 23 Декабря 2020, 23:13:46 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces