ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Князевіч / Kniazievič / Kniaziewicz / Князевич  (Прочитано 2750 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Жылі ў XVI ст. у Наваградзкім павеце. У лісце 1557 г. аб запісу Настассі з Неміровічаў Мікалаевай Глябовічавай сваёй дачцэ Раіне маёнтка Вераскава, Глебовічавая прыгадвае, што ў маёнтку жывуць яе баяры Ісай і Іван Князевічы, якія "з продкаў яе" шляхта, а таксама вызваленыя ёй ад "іншых баярскіх павіннасцяў" (Літоўская Метрыка, кніга 43, с. 42-45).

Нашчадкі Івана, відаць працягвалі пісацца Князевічамі, Ісая- Ісаевічамі.

04.02.1570 г. Дадзены ліст ад Станіслава Станіслававіча Давойны, ваяводы полацкага  Ждану Іванавічу Князевічу на 6 пустых валок грунтах маёнтка Уселюбскага, за якія той павінен ставіць "..на службе земскай вайсковай каня добрага пачтовага і служыць як і іншыя зямяне маі шляхта таго маёнтка майго Ўселюбскага служаць.." 

Верагодна Ждана Князевіча дваюрадны братам даны наступныя лісты:

21.01.1566 г. Ліст Станіслава Станіслававіча Давойны Багдану і Івану Ісаевічам падцьвярджаецца права на фальварк Масцішча ў тракце Ўселюбскім (з усімі людзьмі аседлымі);

09.05.1565 г. Ліст п. Давойны баярам уселюбскім Багдану, Андрэю і Івану Ісаевічам на службе земскай вайсковай;

10.02.1580 г. Ліст князя Крыштафа Радзівіла, кашталяна Троцкага, на адмену грунта за Масцішча зямянам уселюбскім Багдану Ісаевічу і сыну яго Ждану, павінны служыць "конна і збройна".

10.05.1598 г. Ліст Крыштафа Радзівіла, ваяводы Віленскага, Багдану Ісаевічу на адмену яго грунтоў ад фальварка Вераскоўскага валок 3;

Ліст слугі Крыштафа Радзівіла, Рыгора Пашынскага, зямянам уселюбскім Ждану і Пятру Ісаевічам пры сяле Шкелічах пана Неміровіча 3 валокі, таксама сянажаці Вераскоўскія ўрочышчы Ваньковае, Чэрнічы, Ляхаўкі, поўбрэгскія і рахавецкія сенажаці, на службе коннай "згодна звычаяў даўняга".
« Последнее редактирование: 08 Января 2021, 18:35:40 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Re: Князевіч / Kniazievič / Kniaziewicz / Князевич
« Ответ #1 : 04 Июня 2023, 17:29:22 »
Сумарыўш дакументаў Крыштафа ІІ Радзівіла на маёнтак Уселюб з фальваркамі да яго прыналежнымі:

Ліст аб зрэчэнні Барташа Князевіча ад фальварку Морын 05.10.1606, выпіс трыбунальскі наваградскі 06.10.1606 г.
In hoc signo vinces