ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Енцылевіч, Енцалевіч / Jencylievič, Jencalievič / Jencylewicz, Jencalewicz, Jencelewicz / Енцилевич, Енцылевич, Енцалевич, Енцелевич  (Прочитано 2753 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Енцалевічы герба "Нечуя". Прызнаныя ў дваранстве 13.05.1827 г., Гарадзенскім ДДС.

Пратапласта Ян-Крыштаф Енцалевіч, Возны Наваградзкага ваяводства. У інвентары Далятыч 1652 г. паказаны як генерал (Возны) сярод зямян на "вальнасцях". Трымаў Яўневічы з падданнымі, як пазначана ў інвентары, пакуль служыць у справах князя /Багуслава Радзівіла/. Таксама трымаў застаўны маёнтак Енцалевічы-Шніпкі ў Гарадзенскім павеце. У 1666 г. даў ліст на Енцалевічы-Шніпкі і Яўневічы сынам Пятру і Казіміру і сястры Гальшцы якая была замужам за Ярашам Беняшэвічам (Калечыцам), актыкавана ў Наваградзкім гродскім судзе.

Унук Яна, Аляксандр, таксама Возны Наваградзкі. Прывілей Аўгуста ІІ ад 11.08.1720 г. актыкаваны 20.08.1721 г. у Наваградзкім гродскім судзе. Сыны Аляксандра хрышчаны ў Уселюбскім касцёле. У 1795 г. запісаны ў прыгонныя сяляне, былі прызнаны вольнымі людзьмі пастановай Радзівілаўскай камісіі ў 1825 г. У 1811 і 1826 жылі ў засценку Калітычы (былых Калечыцах) і ў Яўневічах.

Бралі шлюбы з Міхневічамі, Калясінскімі (раней Буднымі), Беняшэвічамі (раней Калечыцамі), Бучынскімі, Абрыцкімі.
« Последнее редактирование: 10 Января 2021, 20:11:08 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Штам-ліст двух эскадронаў гусарыі князя Міхала Казіміра Радзівіла, 1760 г.

Гусар Юзаф Енцалевіч, з Негневіч, уніат, кандыцыі (паходжання) простай.
In hoc signo vinces