ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Гудовіч / Hudovič / Hudowicz / Гудович  (Прочитано 2146 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Aleiksei

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 3
Гудовіч / Hudovič / Hudowicz / Гудович
« : 06 Июня 2021, 20:56:01 »
Дзень добры. Хацеў бы (па-магчымасці) на некалькі прыступкаў спусціцца углыб часу і даведацца штосьці пра продкаў з прозвішчам Гудовіч.
Інфармацыя вельмі бедная, прашу прабачэння.
1. Гудовіч Аляксандр Ёсіфавіч (прапрадзед) – акрамя імя нічога не ведаю. Быў жанаты з Каралінай Ёсіфаўнай (дзявоцкае прозвішча не ведаю).
2. Гудовіч Гвідон Аляксандравіч (прадзед) – дакладны год нараджэння невядомы, прыкладна 1910-я гады. Паходзіць з вёскі Лучкі ці з вёскі Чырвоны (Красный) сад. Абедзве вёскі знаходзяцца па суседству, уваходзілі ў склад Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі. У 1930-х гадах ажаніўся з Дашкевіч Апалінарыяй Францаўнай (1915 г.н.). Лёс прадзеда невядомы: ці то быў расстраляны НКУС, ці то загінуў падчас другой сусветнай вайны, ці то выжыў і эміграваў у Польшчу.
3. Гудовіч Людвіг Гвідонавіч (дзед) – нарадзіўся у 1937 годзе у вёсцы Малая Трасцяніца (сучасны Барысаўскі раён).
Уся галіна была каталіцкага веравызнання.
Па расказах былі (нібыта) шляхецкага паходжання. У “Ф. 1343. ОП.19: 1813-1894 гг., 5333 ед.хр. О сопричислении к дворянскому состоянию. Литера Г” згадваюцца, у прыватнасці, Гудовічі Менскай губерніі (ліст 602, запіс 5278/б), але ці маюць яны дачыненне да маіх продкаў не ведаю.
« Последнее редактирование: 07 Июня 2021, 05:00:31 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Гудовіч / Hudovič / Hudowicz / Гудович
« Ответ #1 : 07 Июня 2021, 05:06:10 »
Aleiksei,

Дзе жылі шляхцічы Гудовічы зь Менскай губ. я ня ведаю.

Як вашыя продкі жылі каля Шацку і былі каталікамі, іхны прыходзкі касьцёл у Вузьдзе. Мэтрычныя кнігі захаваліся адносна добра, яны ў Нацыянальным гістарычным архіве.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Aleiksei

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 3
Re: Гудовіч / Hudovič / Hudowicz / Гудович
« Ответ #2 : 07 Июня 2021, 10:40:37 »
Вялікі дзякуй за наданне кірунку пошукаў. Паспрабую скарыстацца Вашай парадай.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Гудовіч / Hudovič / Hudowicz / Гудович
« Ответ #3 : 07 Июня 2021, 16:44:53 »
Вялікі дзякуй за наданне кірунку пошукаў.
Толькі трэба памятаць, што яны там яўна не мясцовыя. З таго што зараз бачна, Гудовічы жылі ў кірунку ад Менску ў бок Ракава-Заслаўя і ў бок Лагойску.

Можа ў прымы прыйшоў ці нешта іншае. Пагэтаму, спачатку трэба глядзець мэтрыкі Вузды за ўласна 20 ст. (фонд 937, воп. 8, справы 11, 12 і  13).
« Последнее редактирование: 07 Июня 2021, 16:53:52 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Aleiksei

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 3
Re: Гудовіч / Hudovič / Hudowicz / Гудович
« Ответ #4 : 07 Июня 2021, 19:25:13 »
Дзякуй Вам за каштоўныя заўвагі.
« Последнее редактирование: 07 Июня 2021, 19:48:11 от Aleiksei »