ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Мякчыла / Miakčyla / Miekczyło / Мекчило, Мекчила  (Прочитано 1895 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Прозвішча сустракаецца ў Навагрудскім раёне і ў ХХ ст.

З інвентара маёнтка Далятычы кн. Радзівілаў 1652 г. Зямяне на паконьшчыне: паны Мякчылы 3 валокі 28 моргаў, з тых 1 валока Яраша Мякчылы на вольнасці за лясніцтва.

З дакументаў AGAD (маю сканы): 09.12.1602 г. ліст Крыштафа Радзівіла на грунт Мякчылы Станіславу Мякчыле па-польску напісаны, з пячаткай вялікай.

 18.03.1615 г. карта ад рэвізора Мацея Лазінскага Станіславу Мякчыле на стралецтва ў Далятычах.

 06.07.1633 г. Карта ад рэвізора Станіслава Крыўкоўскага на аседласць у Беніне валокі паў-трэці зямянскай Яну Мякчыле

Фактычна, паводле паходжання, Мякчылы- леснікі, а не шляхта, але, улічваючы тое, што яны сталі зямянамі яшчэ ў першай палове 17 ст (у адрозненне ад зямян, баяр, леснікоў, стральцоў і г.д. 18 ст., якія былі ўжо больш бліжэй да сялян, нярэдка з сялян паходзілі і іх нашчадкі не паспелі ўвайсці ў служылае, ці дробнашляхецкае асяроддзе) , у далейшым менаваліся і панамі і ў інвентарах 17 ст. далятыцкія зямяне ўвогуле менаваліся шляхтай, можна ўмоўна заставіць тэму як пра шляхецкі род :)
« Последнее редактирование: 09 Июня 2021, 16:16:02 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces