ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Пузынка-Драбышэўскі / Puzynka-Drabyšewski / Puzynko-Drobyszewski / Пузынко-Дробышевский  (Прочитано 1095 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

proliv

  • Гость
Источник: ф 2378, оп. 1 дело 254
Журавицкий римско-католический приход
Крещение
№ 21  В Журавичском римско-католическом приходе крещен младенец мужского пола именем Михаил. Рожден 18 ноября 1855 г.
Родители: дворяне Илья и Маргарита из Мациевичей Дробышевские.
Восприемники: дворяне Григорий Евреинов и Магдалина Дробышевская
Бракосочетание
5 января 1855 г. в Журавичском римско-католическом приходе венчаются дворянин Михаил Дробышевский (20 лет) и девица Маргарита Шенковна, оба с околицы Сапоги.
Родители жениха: дворяне Игнатий и Сусанна из Гриневичей Дробышевские
Родители невесты: благородные Иван и Агафья Гловацкая Шенковские.

№ 29. 16 октября 1855 г. скончался дворянин Иван Дробышевский из околицы Сапоги, 59 лет, прихожанин  Журавицкого прихода. Оставил супругу Анастасию, сыновей Василия, Андрея, Григория, Степана и дочь Агафью

Антушевский римско-католический приход
Рождение
№ 3. В Антушевском римско-католической приходе окрещен младенец по имени Симон. Родился 18 января 1855 г.
Родители: дворяне Людовик и Юлия из Шацилов Дробышевские.
Восприемники: дворяне Александр и Эльвира Шацилло

Paval

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 104
Источник: ф 2378, оп. 1 дело 254
Журавицкий римско-католический приход
Крещение
№ 21  В Журавичском римско-католическом приходе крещен младенец мужского пола именем Михаил. Рожден 18 ноября 1855 г.
Родители: дворяне Илья и Маргарита из Мациевичей Дробышевские.


Падкажыце, ці ёсьць тут нашчадкі гэтага Ільлі і Маргарыты? Ці тыя, хто знаёмы зь іх дрэвам?
Цікавіць перадусім іх магчымая дачка Марыяна, якая пазьней выйшла замуж за Ксаверыя Какашынскага

Paval

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 104
Вітаю, маю ў сям'і ў XIX ст некалькі Драбышэўскіх.
Паходзілі з аколіцы Сапагі (Сапожкі) Рагачоўшчыны.
Нараджаліся, бралі шлюб у Журавіцкім касьцёле.

Можа хто сустрэне сваіх сваякоў таксама:
Ануфры Драбышэўскі (да 1795-пасьля 1825) жонка Марцэлія Каспарэвіч.
іх сын
Ільля Драбышэўскі (1825-пасьля 1860) жонка Малгажата Маціевіч (1833-пасьля 1860)
іх дзеці
Міхаіл Драбышэўскі (1855-)
Аляксандар Драбышэўскі (1865-пасьля 1885) жонка Юлія Акінчыц
Марыяна Драбышэўская(1870-пасьля 1900) муж Ксаверы Какашынскі (1867-пасьля 1925)

І была яшчэ Драбышэўская Ганна Вікеньцьеўна (1833-пасьля 1853) муж Грынкевіч Станіслаў Юзэфавіч (1832-пасьля 1853)

Яўген

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 62
    • muzyka.myheritage.com
Ільля Драбышэўскі (1825-пасьля 1860) жонка Малгажата Маціевіч (1833-пасьля 1860)
іх дзеці
Міхаіл Драбышэўскі (1855-)]Ільля Драбышэўскі (1825-пасьля 1860) жонка Малгажата Маціевіч (1833-пасьля 1860)
іх дзеці
Міхаіл Драбышэўскі (1855-)

Упоминание о ваших на предыдущей странице есть....
« Последнее редактирование: 13 Февраля 2020, 17:47:57 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Лапицкий, Дробышевский, Шелюто.

Paval

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 104
Сябры, падкажыце, ці існуе верагоднасьць захаваньня дакументаў.

У метрычнай кнізе 1877 мой Эліяш Драбышэўскі пазначаны як "даказвае шляхецтва".
Пры гэтым напрыклад у 1868 ён аднадворац, а 1854 і раней як і астатнія сямейныя пазначаўся як шляхціч.

Цікавіць менавіта пра "даказвае шляхецтва". Дзе б шукаць?

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Гэта для таго, каб не пісаць яго селянінам. Бо аднадворцаў ужо ліквідавалі.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Paval

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 104
Вітаю. Гэтую тэму прашу завесьці асобна ад уласна Драбышэўскіх.

Што атрымалася высьветліць за апошні час. Доўга ніяк не мог суаднесьці сваіх Драбышэўскіх з ваколіцы Сапагі (зараз Сапожкі, Кармянскі раён) Рэчыцкага павета з прадстаўнікамі іншых Драбышэўскіх, з паселішчаў Шапатовічы, Ухава і некаторых іншых таго ж Рэчыцкага павета, дзе існуе распрацаваныя радаводы, пачынаючы ад Ходара Драбышэўскага.

Што ж апынулася? Мае Драбышэўскія - гэта іншы род, які трапіў у Рэчыцкі павет, маёнтак Сапагі з Мсціслаўскага ваяводзтва ў другой палове 17 ст, падчас ці адразу пасьля вайны з Расеяй 1654-1667.

Атрымаў ужо шмат дакументаў адносна Драбышэўскіх - Пузынка.

Paval

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 104
Вось пераклад тэстамэнту Гжэгажа Драбышэўскага - Пузынка, які быў напісаны ў 1699, і ўнесены ў рэчыцкія актавыя кнігі ў 1732.

Актыкацыя тэстамэнта яго міласьці пана Гжэгажа Пузынка Драбышэўскага
Тысяча сямсот трыццаць другога года, пятнаццатага кастрычніка.
На гродзкім урадзе яго каралеўскай міласьці Рэчыцкага павета яго міласьць пан Ян Катырла, патрон пры працэсе іх міласьцяў паноў Драбышэўскіх зь іх міласьцямі панамі Кельчэнскімі аб маёнтку Сапагі тэстамэнт іх міласьці пана Гжэгажа Пузынка Драбышэўскага, замацаванае ў Мсціслаўскім гродзкім судзе разам з падцьверджаньнем права на той маёнтак, якое падаў для замацаваньня ў актах гродзкім рэчыцкіх кнігі якія гродзкі ўрад прыняў, упісаць пастанавіў.
"У імя Найсьвяцейшай Тройцы, Айцы, Сына і Духа Сьвятога на вечную памяць. Амэн.
Я, Гжэгаж Пузынка Драбышэўскі, які запісваецца тут, які быў пасланы ад партнэраў маіх іх міласьцяў паноў Драбышэўскіх у горад яго каралеўскай міласьці Мсціслаўль, каб паклапаціцца аб маёнтках Пнева і Каўшоў, якія падлягаюць судоваму працэсу, калі ў сувязі з маімі гадамі, у сямідзесяцігадовым узросьце цалкам саслаб і адчуваю блізкі канец майго жыцьця, а калі б з прычыны розных выпадкаў прыйшоў бы да цяжкасьцяў у пражываньні, не жадаў бы для сыноў згубіць праз няведаньне сродкаў для ўтрыманьня, а таксама жадаю справядліва разьмеркаваць, што каму ад мяне належыць, пакуль знаходжуся ў прытомнасьці, раблю гэтыя мае распараджэньні па тэстамэнту адпаведна майго сораму.
Па-першае, абяцаю і даручаю душу маю грэшную Богу і Створцу майму, цела як пыл, павінна быць аддадзена зямлі паводле хрысьціянскага звычаю, і каб Імшу сьвятую справіў па мне сын, тут са мною прысутны.
Па-другое, мой спадчынны маёнтак Сапагі, які знаходзіцца ў Менскім ваяводзтве, Рэчыцкім павеце разам з данабытым ад яго міласьці пана Пшэздома Келачэўскага, так падзяляю: фальварак, які займае сабою 10 дымоў людзей падданых аседлых і нам паслухмяных з усімі пабудовамі з хатняй чэлядзьдзю, скацінай, канямі, павозкамі, хатнім і гаспадарчым інвентаром, чэншам срэбрам і медзьдзю, лясамі, сенажацямі і з усім тым, што належыла гэтаму фальварку, адпаведна старажытным дэкрэтам і звычаям і зараз належыць; таксама ўсё, што ў доме маім апынецца, усё на вечныя часы запісваю мілым сынам маім іх міласьцям панам Габрыэлю, Яну, Марціну і Крыштафу Пузынкам Драбышэўскім.
Па-трэцяе, другую палову маіх добр Сапагоў, якую я ўласна ад пана Келачэўскага за ўласнае мае грошы набыў з асобнымі пабудовамі, 11 дымамі людзей падданых таксама падзяляю, адхіліўшы маіх сыноў і ўсіх родных, карыстаючыся свабодай закона на атрыманьне паквітаваньня ад пляменьніка майго яго міласьці пана Міхала Ўласевіча, дадзенага мне ў заклад, у сувязі з тым што ён ад сумы адсоткаў не браў, і закладзеным маёнткам не кіраваў, сам на атрыманьне квітанцыі на гэты ўвесь маёнтак згадзіўся, і зараз права на закладзеную маёмасьць у рукі мае перадаў пры сьведках. Да гэтага маёнтка будзе 11 хатаў аседлых падданых, з асобнымі пабудовамі, з абрубам ад яго міласьці пана Келачэўскага мною набытых; тры пасяўных палі, якія належаць гэтаму фальварку, пры іх сенажаці і зарасьнікі, якія да гэтага часу выкарыстоўваліся і ў якасьці асобных межаў вызначаліся, таму ж Міхалу Лук'яшу Ўласевічу і нашчадкам яго на вечныя часы запісваю, аддаю і раблю нашчадкам.
Пяці дымоў падданых ад канца вуліцы, дзьве абрубныя службы, якія вядуць да часткі земляў яго міласьці пана Ўласевіча, і прылеглы да іх вялікі чорны і сасновы лес яго міласьці Яну пазыку, якая засталася пасьля бацькі яго, Аляксандра Драздоўскага, у сувязі з тым што ён сам на гэта згадзіўся, таму на вечныя часы яго міласьці пану Яну Мрочку Драздоўскаму запісваю, саступаю і аддаю ў вечнае валоданьне.
На тое, каб усё гэта было праведзена адпаведна маёй духоўнай дыспазыцыі з добрай згодаў іх міласьцяў выпрасіў іх міласьцяў паноў прыяцеляў засьведчыць, што і сам уласнаруч падпісваю.
Напісана ў горадзе Мсціслаўле года панскага 1699, 18 сьнежня".
У гэтым тэстамэнце подпісы такімі словамі: Гжэгаж Пузынка Драбышэўскі, запрошаны ад яго міласьці пана Драбышэўскага за сьведку падпісваюся Зыгмунт Буевіч, запрошаны за сьведку падпісваюся Юзэф Хлявінскі.
8 студзеня 1700 г. яго міласьць пан Габрыэль Драбышэўскі гэты тэстамэнт бацькі свайго падаў для запісу ў актавыя кнігі.
Гродзкі рэгент Мсціслаўскага ваяводзтва Дзеражынскі. Дадзены тэстамэнт ад вышэйпазначанага яго міласьці прыняты і ў гродзкія кнігі рэчыцкага павета запісаны.