ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Гарадзецкі / Haradziecki / Horodecki / Городецкий  (Прочитано 395 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
З метрычных кніг Койданаўскага касцёла:

04.09.1693 г. нарадзіўся Станіслаў, сын DD[ominum]/паноў Антонія Гарадзецкага і Марыяны de domo (з дому, з роду) Калечыцаў. Успрыемнікі Базыль Вароніч і Луцыя Юхневічаўна. З Пяткевіч.

Цікава прывесці тэкст з вывадавай справы Гарадзецкіх, у якім апісваецца з'яўленне ў Пяткевічах Антонія Гарадзецкага:

"...проискивая для себя счастья, поселился на земле в имениях князей Радзивиллов в Станькове. В то время князья Радзивиллы, содержали собственное своё войско, которое ставили в случае надобности на защиту отечества. При том на землях своих поселяли дворян до разных мест прибывающих, жалуя оным земли в потомственное ленное владение, безо всяких других повинностей, как только с обязанностью военной службы...Антоний Городецкий, переуступивши вотчинное имение, предпринял искать себе счастье при дворе князей Радзивиллов и получив соответствующее своему званию место, в имениях из же, князей, поселился..."

У далейшым, нашчадкі Антонія і Марыяны трымалі грунты ў Пяткевічах і Янчыкоўшчыне (Яцукоўшчыне), якія першапачаткова былі Калечыцаў - відавочна, праз пасаг.

Выводзіліся ў Мінскім ДДС з гербам Корчак. Менавалася Свінічы-Гарадзецкія.

Ашмянскага паходжанне, супольнае з Ашмянскім (вілейскімі) Гарадзецкімі з Бутрымава ўвогуле магчыма, але радавод зфальсіфікаваны. Яшчэ ў 18 ст. у метрычных кнігах Койданаўскага касцёла пісаліся і Гарадзейскімі. Пісаліся ў Пяткевічах, таксама ў Навасёлках (хросныя Аўсядоўскія, Кастравіцкія). Таксама на зямянскай службе трымалі землі ад Калечыцаў у Янчыкоўшчыне (Яцукоўшчыне).

З рэестру спраў фальварка Ўша Капцёўшчына

AGAD 1/354/0/23/t.171 p.5:

Прызнанне права застаўнага на палову маёнтка і інвентар 1646 г. Гарадзейскімі ад Маствілаў; Маствілавая ж была першым шлюбам Зофея Ламжынская, якая прадала Даніэлю Скіндару мястэчка і маёнтак Навасёлкі Галубоўшчыну Ламжынкоўшчыну.

Запіс ад Маствілаў Гарадзейскаму выданы 1655 г.;

Тэстамент пана Гарадзейскага 1654 г.;

Таксама ў дакуменце ад Пятра Ашчаклінскага Міхалу Аравінка-Аўсядоўскаму (LVIA 1135-20-1287) прыгадваецца прыяцель Міхала Аўсядоўскага пан Станіслаў Гарадзейскі.

У канцы 18-19 ст. некаторыя прадстаўнікі роду сярод прыгонных сялян.

« Последнее редактирование: 19 Мая 2023, 16:19:12 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Re: Гарадзецкі / Haradziecki / Horodecki / Городецкий
« Ответ #1 : 20 Мая 2023, 23:43:36 »
Заўвага:
У выданні "Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku" відавочна, памылка:
пры апісанні маёнтка Ўса (Уша) Капцёўшчына каментарый, што зараз гэта Вялікая і Малая Ўса (Вуздзенскі раён). Але я глядзеў падкаморскі дэкрэт 1689 г. Клакоцкіх з Завіша і, дык там шмат звестак па "вуздзенскай" Усе і бачна, што гэта ніяк не Ўша Маствілаўская, потым Капцёўшчына. Акрамя таго, бачыў згадкі аб мяжы з панамі Гарадзейскімі і Даноўскімі пры апісанні навасельскіх грантаў Гладкіх. Мяркую, што Ўша Капцёўшчына - тая ж вёска, што пазней "Уса-Навасады". Таксама дзесьці там жа, у ваколіцах Койданава, была яшчэ і Ўса Багуфалаўка. У рэестры спраў Ушы Капцёўшчыны прыгадваецца таксама ліст аблігацыйны 1674 г. ад Багуфала Багуфалу. Пасля маёнтак у Жыдовічаў, у рэестры паўсюль фігуруе разам з іншым маёнткам Жыдовічаў - Гаруцішкамі (частка Навасёлак, інтрамісія Мігдалам Жыдовічаў ад Аколавых 16.01.1615 г. у Менскім гродскім судзе).
Яшчэ трэба адзначыць, што ў 1-й палове 18 ст. у метрычных кнігах Гарадзецкія (і Калечыцы, і Паўлоўскія, усе кроўныя паміж сабой) пісаліся "з Усы", з "Гаю Ўскага". Меркаваў, што гэта мелася на ўвазе Радзівілаўская Ўса, фальварк, але зараз ужо сумненні..Дарэчы, і Ежы Паўлоўскі, сын Лукаша і Ганны з Калечыцаў, быў жанаты на Барбары Таргоня-Жыдовіч, і таксама пісаўся з Усы. Магчыма, гэтая Капцёўшчына нейкім бокам была на мяжы с Радзівілаўскай Усой, некалькі гадоў таму я быў у сучаснай вёсцы Ўса Дзяржынскага раёна, там жывуць нашчадкі Паўлоўскіх і зараз.
« Последнее редактирование: 20 Мая 2023, 23:52:40 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Re: Гарадзецкі / Haradziecki / Horodecki / Городецкий
« Ответ #2 : 21 Мая 2023, 14:24:35 »
З метрычных кніг койданаўскага касцёла:
1711 г. Хр. Ян, сын nobilium Марціна і Ганны Гарадзейскіх, кумы nobilis Георгій Гроз і Domina Магдалена Кастравіцкая, Навасёлкі.
In hoc signo vinces