ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Ґедрановіч, Ґідрановіч / Giedranovič , Gidranovič / Giedronowicz, Gidronowicz / Гедранович, Гедронович, Гидранович, Гидронович  (Прочитано 14271 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Віталь Беразоўскі

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
Ведаю, што з роду Гедріновіч, Гідрановіч, Гидранович, Гидронович мноства сямей жывуць у в. Карысць Старобінскага (цяпер Салігорскага) р-ну, у г. Салігорск, у г. Слуцку, у г. Віцебску, у г. Наваполацку, у г. Смалявічы, у в. Чарнагубава

  Прапаную ўсім жадаючым скласці радавод фаміліі Гедрановіч  (=  Гедрыновіч,  Гідрановіч, Гидранович, Гидронович). 
« Последнее редактирование: 15 Января 2008, 18:05:19 от Віталь Беразоўскі »

Віталь Беразоўскі

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
 Ёсіп (Осіп, Ёсіф, Иосиф)  Гедрановіч, (год нараджэння прыкладна 1900 +/- 2),  які з в. Чарнагубава (так мяркую, бо там жылі яго  сваякі) прыйшоў у прымы ў в. Карысць Старобінскага (цяпер Салігорскі) раёну Менскай вобласці да Мані (Марыі)  Вінцэсеўны (Викентьевны) Беразоўскай, (год нараджэння прыкладна 1900 +/- 2), што была дачкой  Вінцэся (Викентия) Беразоўскага (нар. 1870 +/- 5 год) і Юлі Беразоўскай (дзявочая фамілія мне дакладна невядома, але вельмі верагодна што Каржанеўская),  прыкладна 1877 года нар.

     Вінцэсь і Юля Беразоўскія купілі зямлю разам з іншай шляхтай у пана з в. Мяцявічы недзе пасля 1905 году і пабудаваліся ў новай вёсцы, якая атрымала назву Карысць. Карысць мяжуе з вёскамі Старыя Цярушкі, Зажэвічы, Цясоў.  в. Карысць  знаходзіцца ў 5 км ад м. Пагост і 7 км ад в. Мяцявічы Старобінскага (цяпер Салігорскага) р-ну.

     У Вінцэся і Юлі Беразоўскіх нарадзіліся тры дачкі:  Маня (Марыя), Галена і Аміля.
     Вінцэсь двойчы ездзіў на заробкі ў Амерыку, памер і пахаваны ў Мяцявічах. Магіла невядома.
     Юля памерла у 1964 годзе у Карысці, пахавана на Карысцкіх могілках. На магіле помнік ад родных.


    Маня выйшла замуж за Ёсіфа (Осіп, Ёсіп, Иосиф)  Гедріновіча (Гідрановіча). У іх нарадзіліся Браніслава,  1925 году нар., Станіслаў 1927, году нар.,  Ян 1930 году нар., Уладзімір, Віталь Гідрановічы 1935 г.нар.

 http://www.bf.vsu.by/Hidronovich.jpg

    У 1938 годзе Маня і Ёсіф Гедрановічы (Гідрановічы) былі арыштаваныя НКВД.  Ёсіфа амаль адразу застрэлілі ў падвале НКВД у Слуцку. Месца пахавання невядома.

   Маня правяла ў лагерах Караганды і Краснаярскага краю спачатку 10 год па абвінавачванню у контр-рэвалюцыйнай дзейнасці. Вярнулася у Карысць у 1948 годзе. Праз некалькі месяцаў зноў была арыштавана і зноў атрымала 10 год зняволяння.  Вярнулася у Карысць у 1957 ці 58 годзе. Памерла ў .... годзе. Пахавана на Карысцкіх могілках. На магіле помнік ад родных.


    Браніслава Ёсіфаўна  Гідрановіч   вучылася ў Слуцкім настаўніцкім вучылішчы, у якое паступіла і закончыла пасля вайны. Працавала ў в. Струга Столінскага р-ну Брэсцкай вобл., у в. Качава Старобінскага р-ну, у в. Карысць настаўніцай пачатковых класаў. Памерла ва ўзросце  44 гады ў снежні 1969 года. Пахавана на могілках у в. Карысць. На магіле помнік ад родных.

    У 1951 годзе 10 красавіка ў Браніславы Ёсіфаўны нарадзіўся сын Віталь Аляксандравіч Гідрановіч (Гидронович). 
    В.А. Гідрановіч вучыўся ў Віцебскім педагагічным інстытуце на фізічным факультэце з 1968 па 1972 год. У 1971 годзе, 18 чэрвеня, ажаніўся на Герцык Тамары Уладзіміраўне, што дачка Герцыкаў Уладзіміра і Ніны з м. Вула (Улла) Бешанковіцкага р-ну Віцебскай вобл. 
    В.А. Гідрановіч вучыўся у Маскве ў аспірантуры НІІ СіМО АПН СССР, у 1987 годзе абараніў дысертацыю кандыдата педагагічных навук. З   1974 года працаваў у Наваполацкім палітэхнічным інстытуце асістэнтам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам. У 1990 годзе абіраўся дэпутатам Наваполацкага гарсавета, дэпутатам Віцебскага аблсавета. З 1992 па люты 1993 года быў членам Наваполацкага выканкама.  З 1993 года працуе дырэктарам прыватнага прадпрыемства, заснавальнікам якога з'яўляецца. 
    У Тамары і Віталя Гідрановічаў нарадзіліся сыны - Андрэй, 1972 года нараджэння, і Александр, 1980 года нараджэння. Андрэй закончыў у 1995 годзе Віцебскі мэдінстытут, Александр закончыў Полацкі ўніверсітэт па спецыяльнасці "настаўнік ангельскай і нямецкай мовы" у 2003 годзе.
   
   Гідрановіч  Андрэй Вітальевіч у 2000 г ажаніўся  з Прылуцкай Еленай. У іх нарадзіліся Ян-Станіслаў у 2002 годзе і Багдан-Браніслаў у 2004 годзе.   Жыве ў Менску.
    Гідрановіч Александр Вітальевіч не жанаты. Жыве ў Наваполацку.

   Станіслаў Ёсіфавіч Гідрановіч, 1927, году нар.,  быў прызваны на службу на флот у 1944 годзе. Служыў 7 год. У ваенных дзеяннях удзел не прыймаў. Усё жыцце працаваў у калгасе "Трэці рашаючы" Старобінскага (Салігорскага) р-ну. Мае узрост 80 год.  Жыве у Карысці.
   Пасля вяртання з флоту пабудаваў прыкладна ў 1955 годзе новую хату для бабці Юлі Беразоўскай, а потым як жаніўся на Жэні - то цагляны дом у Карысці для сваёй сям'і.
   Мае ад Жэні прыёмнага сына Уладзіміра Гідрановіча і дачку Тамару Станіславаўну. Уладзімір вывучыўся ў Наваполацкім палітэхнічным інстытуце на інжэнера па водазабяспячэнні і каналізацыі. Працуе у Салігорску начальнікам будаўнічага прадпрыемства.

   Ян Ёсіфавіч Гедрановіч (менавіта так запісана ў старым пашпарце), 1930 году нар., пасля вяртання старэйшага брата Станіслава з флоту, быў прызваны на срочную службу. Пасля дэмабілізацыі працаваў шафёрам у калгасе "Трэці рашаючы", потым у Салігорскім аўтапарку, потым пажарнікам у Салігорску.
   У 1960 годзе ажаніўся на Понтус Марыі.  Ад Марыі мае двух сыноў: Александра, 1961 года нар., і Віктара.
   Александр вывучыўся ў  Магілёўскім тэхналагічным інстытуце. Працаваў у г. Вецебску ў Акцябрскім аддзеле МУС, потым галоўным інжэнерам, потым да гэтага часу - дырэктарам кандытарскага камбіната "Віцьба".
   Мае двух сыноў - Аляксея і Яна - ад першай жонкі Ірыны.   

 
   Віктар  вывучыўся ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце на ветэрынарнага ўрача.       

....................................................................................
 
    

    Галена Беразоўская выйшла замуж за Пархімовіча. Яны жылі ў в. Баравуха  каля м.Вясея  ў Слуцкім р-не.   Дзяцей у іх не было. Галена, пасля таго як сястру Маню з яе мужам Ёсіфам арыштавалі,   ўзяла ў маці  Юлі на выхаванне пляменніка Ўладзіміра. 

    Аміля Беразоўская выйшла замуж за Антося Астрэйку. Яны жылі у в. Рэдкавічы Любаньскага р-ну. У іх была дочка Ядвіся і сын Станіслаў.   
   Аміля і Антось былі арыштаваныя НКВД і многія гады былі у турмах і лагерах ГУЛАГа.  Іх дочку Ядвісю і сына Станіслава выхоўвала Юля Беразоўская.   

Іншая інфармацыя пра Вінцэся  і Юлю  Беразоўскіх, а таксама пра лёс их дочак   Маню (Марыю), Галену  і Амілю дадзена на старонцы http://www.nobility.by/forum/index.php?topic=112.msg4668#msg4668
 
 

    У в. Карысць таксама купіў не надта многа зямлі брат Юлі Беразоўскай (Каржанеўскай) Каржанеўскі. Сяліба Каржанеўскага знаходзілася ў Карысці праз вуліцу ад сялібы Ёсіпа і Юлі Беразоўскіх.   Дакладна вядома, што Каржанеўскі быў бедным адносна  Ёсіпа і Юлі Беразоўскіх і яго наймалі на сезонныя працы Беразоўскія.

    У в. Карысць таксама жыла Каржанеўская, якая мела нейкае дачыненьне да  Юлі Беразоўскай (Каржанеўскай) і яе брата Каржанеўскага.
« Последнее редактирование: 15 Января 2008, 18:08:18 от Віталь Беразоўскі »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Род карыстаўся гэрбам "Дзялоша". У мяне зафіксавана, што ў 1835 жылі ў з. Вужа, Крывое Сяло, Чупакі, в. Цяхоўка (Слуцкі пав.).

У Нацыянальным Гістарычным архіве мусіць быць іх справа пра прызнаньне ў расейскім шляхецтве. Род быў у ім зацьверджаны, ня ведаю, як усе прадстаўнікі, але частка дакладна.

Згаданыя тут Герцыкі, напэўна, належаць таксама да шляхецкага роду, з Полацкага ваяводзтва.

Калі ласка, адрэдагуйце паведамленьне такім чынам, каб выдаліць адсюль інфармацыю пра Беразоўскіх і зьмясьціць яе ў вашае паведамленьне ў адпаведным форуме. Тое, што можа быць нейкае дубляваньне інфармацыі, ня так важна, галоўнае, каб яна знаходзілася ў правільным мейсцы.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Любушка

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Падкажыце,калі ласка пераклад прозвішча Гедрановіч,як яно тлумачыцца?У мяне таксама такое прозвішча, а мой дзядуля быў Адамам.

Віталь Беразоўскі

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
Наш род - балцкі.  Мы - балтаславяне,  ліцьвіны. Прозьвішча Гедрановіч складаецца з балцкага кораня "гедра" - "добрае надвор'е"  і славянскага  форманта "віч".  Такім чынам, у нашым прозьвішчы адлюстроўваецца гісторыя Вялікага княства Літоўскага.

  Звесткі пра прозьвішча атрыманы з кнігі Віктара Вераса "Ля вытокаў гістарычнай праўды".    Глядзіце  http://www.veras.litvin.org/


  Любушка, то чаго Вы маўчыце? Распавядайце тут пра Вашу сям'ю... Адкуль Вы, з якіх мясцінаў...    Трэба як мага болей запісваць дакладна вядомае...  З кропелек інфармацыі з цягам часу складзецца і радавод, і гісторыя нашага прозвішча. 
« Последнее редактирование: 15 Января 2008, 16:50:31 от Віталь Беразоўскі »

Любушка

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Зараз экзамены.Дзед Адам Гедрановіч жыў у вёсцы Баянічы.Але ён памёр,калі мне было каля 6.У яго 4 сыны.Малодшы-мой бацька.Тата гаворыць,што ў дзеда ў сям'і было 10 дзяцей,але я нікога не ведаю.У мяне 3 стрыечныя браты і 4 стрыечныя сястры.У братоў ужо свае дзеці.Хтосьці гаварыў,што у дзеда была сястра-блізніца.Але я не ведаю нікога з траюрадных і далей.Амаль усе Гедрановічы,мне вядомыя, жывуць у Мінску.
« Последнее редактирование: 21 Января 2008, 16:11:11 от Любушка »

Віталь Беразоўскі

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
Зараз экзамены.Дзед Адам Гедрановіч жыў у вёсцы Баянічы.Але ён памёр,калі мне было каля 6.У яго 4 сыны.Малодшы-мой бацька.Тата гаворыць,што ў дзеда ў сям'і было 10 дзяцей,але я нікога не ведаю.У мяне 3 стрыечныя браты і 4 стрыечныя сястры.У братоў ужо свае дзеці.Хтосьці гаварыў,што у дзеда была сястра-блізніца.Але я не ведаю нікога з траюрадных і далей.Амаль усе Гедрановічы,мне вядомыя, жывуць у Мінску.


   Любушка, калі ласка,  дайце звесткі пра тое, у якой мясцовасці знаходзіцца в. Баянічы.  Ак звалі бацьку Адама Гедрановіча, у якім годзе ён памер? Як завуць чатырох сыноў дзеда Адама  Як завуць дзяцей Адамавых сыноў.  Дзе яны жывуць,  кім працуюць.... Як Вас завуць? 

   Зразумейце,  што калі ўсе Гедрановічы (Ґедрановіч, Ґідрановіч / Giedranovič , Gidranovič / Giedronowicz, Gidronowic) выкладуць тут звесткі пра сваіх блізкіх, то рана ці позна будзе створана сістэматыка нашай фаміліі.... 

Воля

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
   Любушка, калі ласка,  дайце звесткі пра тое, у якой мясцовасці знаходзіцца в. Баянічы.  Ак звалі бацьку Адама Гедрановіча, у якім годзе ён памер? Як завуць чатырох сыноў дзеда Адама  Як завуць дзяцей Адамавых сыноў.  Дзе яны жывуць,  кім працуюць.... Як Вас завуць? 
   Зразумейце,  што калі ўсе Гедрановічы (Ґедрановіч, Ґідрановіч / Giedranovič , Gidranovič / Giedronowicz, Gidronowic) выкладуць тут звесткі пра сваіх блізкіх, то рана ці позна будзе створана сістэматыка нашай фаміліі.... 

Я - адна са стрыечных сёстраў Любушкі :) Вольга Браніславаўна Гедрановіч.
Вёска Баянічы знаходзіцца ў Любаньскім раёне. Дзед нарадзіўся ў вёсцы Палічнае (каля 20 км ад Баянічаў). Яго клікалі Адам Вікенцьевіч. Сястру-двайняшку - Валя.
Яшчэ ў яго былі браты і сёстры Юзік, Ядзя, Ніна, Вацік, Ян. Пра астатніх бабуля ня помніць.
Наш прадзед - Вікенці Леанардавіч Гедрановіч, прабабуля - Ганна Адамаўна Забродзкая.
Жонка дзеда (нашая бабуля) - Яніна Іосіфаўна Вярыга. Нарадзілася каля Баянічаў на хутары.

Hidranovich

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Добры дзень, тольки цяпер спадкау гэты сайт, буде свабодная хвилина абавязкова усё раскажу пра сваих, мы з Любаньшчыны, маци з бацькай цяпер живуть у Салигорску.

SergeMinsk

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
Вітаю! Даўнавата тут не пісалі.
Я пачаў вывучаць сямейную гісторыю і даведаўся пра сваіх Гідрыновічаў, таму выкладу і тут, можа нехта ведае больш пра іх. Маю прабабу па кудзелі звалі Стэфаніда (Сцепаніда) Юльянаўна Гідрыновіч, нар. прыблізна ў 1895-м, але да гэтага часу не знайшоў запісу ў метрыках. У яе быў малодшы брат Іван Юльянавіч Гідрыновіч, г.н. невядомы, затое вядома месца нараджэння - вёска Коднае Цялядавіцкай воласці Слуцкага Уезду. Мяркую, што там жа нарадзілася і Сцепаніда Юльянаўна. Вёска Коднае сёння не існуе, яна была прыблізна 1км на поўдзень ад Цялядавіч. Пра Івана вядома, што ён быў радавым стралком у Царскім войску і ў лютым 1917-га году моцна прастудзіўся і трапіў у лазарэт у Смаленску. Пра іх бацьку Юльяна Гідрыновіча вядома на ўзроўні сямейнай легенды, што ён быў рэкрутам, а пасля вяртання з войску вазіў пошту па маршруту да Кракава. Як звалі бацьку Юльяна нам невядома, паводле сямейнай легенды ён быў земскім лекарам, або аптэкарам. Пакуль што мне не ўдалося гэта падцвердзіць - я перагледзеў некалькі даведнікаў дактароў і аптэкараў Рас. Імперыі і там прозвішча Гідрыновіч нідзе не ўзгадвалася.
Буду ўдзячны наводкам і любой інфармацыі пра Юльяна Гідрыновіча і яго сямью.
Серж Трыгубовіч