ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Казлоўскі / Kazlowski / Kozłowski / Козловский  (Прочитано 15406 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

PanZubrowski

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 20
Re: Казлоўскі / Kazlowski / Kozłowski / Козловский
« Ответ #30 : 09 Мая 2023, 11:19:06 »
У кого есть данные на моего деда - Козловского Бориса Николаевича?
Родился: 1885 году 3 января.
Происхождение: Из дворян Могилёвской губернии. Православный.

У сьпісах далучаных да родаў няма Барыса Мікалаевіча. Магчыма, ягоным бацькам быў надворны радца Мікалай Казлоўскі, сын Восіпа Восіпавіча. Унесены ў 2-ю частку ДРК Магілёўскай губ. вывадам 1898.03.28, зацьверджаны ўказам Прав. Сэнату ад 1899.04.14 за № 1121.

Вам трэба паглядзець гэтую справу ў фондзе Гэрольдыі, там будзе фармулярны сьпіс Мікалая Восіпавіча, і там будуць пазначаны дзеці.

Калі гэта акажацца ваш прадзед, зь інфармацыяй зь ягоных дакумэнтаў можна будзе рабіць далейшыя захады па радаводным пошукам.
Здравствуйте! Подскажите пожалуйста, вы не знаете где родился Осип Осипович, и кем он был ?
Не тот ли это Осип Осипович, что был земским исправником и ротмистром в Речице (в 1845) ?

Канстанцін

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 3
Re: Казлоўскі / Kazlowski / Kozłowski / Козловский
« Ответ #31 : 04 Сентября 2023, 10:49:58 »
Шукаю звесткі пра паходжанне Казлоўскіх: 1) Фёдара Рыгоравіча, які меў сыноў Цімафея (нарадзіўся ў 1852 г.), Фоку (нарадзіўся ў 1862 г.), Яўціхія (нарадзіўся ў 1877 г.); у 1870-я гг. сыны Фёдара жылі ў в. Замошша Лёзненскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні, ранейшае месца пражывання дакладна не вядома (верагодна, перасяліліся з іншай мясцовасці); 2) Пахома Паўлавіча (нарадзіўся ў 1869 г.), меў сыноў Маісея (нарадзіўся ў 1894 г.) і Дарафея (нарадзіўся ў 1897 г.), жылі ў в. Марачы Веляшкоўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні
« Последнее редактирование: 04 Сентября 2023, 14:15:40 от Канстанцін »

Vovaliko

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Re: Казлоўскі / Kazlowski / Kozłowski / Козловский
« Ответ #32 : 15 Октября 2023, 16:51:28 »
Вітаю ўсіх удзельнікаў форуму! Цi каму-небудзь сустракалася шляхецкае прозвішча Казлоўскі у Берасце цi на Берасцейшчыне?

Канстанцін

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 3
Re: Казлоўскі / Kazlowski / Kozłowski / Козловский
« Ответ #33 : 19 Октября 2023, 21:37:02 »
На чарцяжы маёнтка Станіславова 1783 г. (Бабінавіцкі павет Полацкага намесніцтва) маецца подпіс шляхціча Казлоўскага Тадэвуша (Фадзея) Антонавіча (Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў, ф. 1354, воп. 232, спр. С-1 чырв.).