ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич  (Прочитано 12984 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Бялькевіч гербу_Дуб_

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 7
Некаторая інфармацыя аб гэтым родзе, што я адолеў знайсці - размешчана на старонцы http://bialkevich.narod.ru.
Буду ўдзячны за любую інфармацыю аб слуцкіх Бялькевічах і Семяновічах людзям, што маюць дачыненне да архіваў.
« Последнее редактирование: 09 Апреля 2008, 22:10:58 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич
« Ответ #1 : 09 Апреля 2008, 22:14:04 »
Тэксты на сайце не чытаюцца.

Можна завесьці сайт у беларускім дамене: na.by
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Бялькевіч гербу_Дуб_

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 7
Re: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич
« Ответ #2 : 21 Апреля 2008, 14:31:58 »
на na.by змясціць інфармацыю не атрымалася (досьведу не хапае), таму выкладаю тут з таго, што знайшоў:

Радавод Бялькевічаў гербу “Дуб” да канца ХVIII ст. (1)

І калена

1. Войцах, таварыш гусарскай роты (атэстат кашталяна віленскага і гетмана ВКЛ Міхаіла Паца 12.07.1667)[2], быў у паспалітым рушэнні з яго выхаду з Зыдэйканскага стана да роспуску, валодаў паловай восьмай чвэрці грунту ў в. Касынічы Слуцкага княства[3].

ІІ калена

2/1. Бенядзікт, спадчыннік па бацьку той жа зямлі, якую пакінуў сынам (тэстамент 22.01.1695).

ІІІ калена

3/2. Габрыэль, паручнік Слуцкай казацкай харугвы (1731), харужы (патэнт харужага і ротмістра Слуцкага і Капыльскага княстваў (у іншым месцы суддзі) Юзафа-Бенядзікта Младзецкага 22.07.1731, што пацвердзіў генеральны губернатар таго ж княства Бекер), пазней харужы (патэнт 29.10.1734), яго тэстамент 06.03.1736 [4]. 4/2. Пётр. 5/2. Севярын. 6/2. Аляксандр. 7/2. Самуэль.

IV калена
8/3. Рафаэль, харужы Слуцкай казацкай харугвы (патэнт таго ж Младзецкага). 9/3 Ян. 10/З.Базыль.

V калена
11/9. Базыль [5]. 12/9. Ян. 13/10. Пётр.

VI калена
14/П.Даніэль. 15/11.Марцін. 16/11. Базыль. 17/12. Тэадор, жонка Тэафіля. 18/12. Сымон, жонка Ганна. 19/13. Ян. 20/13. Тамаш. 21/13. Леан.

VII калена
22/14. Мацей. 23/17. Лукаш,*1781. 24/18. Віктар,* 1793. 25/19. Тамаш.

У пач. XIX ст. прадстаўнікі роду пражывалі на арэнднай зямлі ў засц. Касынічы Слуцкага пав. кн. Радзівіла, Адама Непакойчыцкага і Ігнація Мержаеўскага. Прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага ДЦС 19.07.1817(1 частка), зацверджаны ўказам Сената 27.02.1878 (№737).
Крыніцы: ф. 319, воп. 2, спр. 82, арк. 714—717адв.;спр. 376. [1] Гл. таксама радавод Бялькевічаў, што выводзіліся 26.02.1802. [2] Актыкаваны 15.02.1725 на ўрадзе Слуцкага замку. [3] Гэтая зямля звалася Бялькевічаўскім Кутам. [4] Актыкаваны 21.03.1736 па ўрадзе Слуцкага замку. [5] Звесткі пра валоданне 11- 13 маёнткаў Ягелашчына Ашмянскага павета, які прадалі Тадэвушу Валодзьку (1780) з’яўляюцца спрэчнымі.

(с) Матэрыялы узятыя з выдання
Гербоўнік беларускай шляхты. Т.2.Б. / С. Рыбчонак [і інш.] — Мінск: НАРБ, 2007. — 672 с: іл. – С. 502-503. Аўтары - С. Рыбчонак, Т Седлярэвіч


Радавод Бялькевічаў гербу “Дуб” да канца ХVIII ст. (2)

І калена
1. Войцах, служыў у 1666—1667 у войску літоўскім, што засведчыў гетман ВКЛ Пац (атэстат 12.07.1667).

ІІ калена
2/1. Ян, валодаў маёнткам Дзічкаў, які набыў ад Лукаша Канстанцінавіча Буйневіча (запіс аб продажы 05.05.1685), яго тэстамент 24.10.1730, жонка Соф'я.

ІІІ калена
3/2. Філон, беспатомны. 4/2. Ян.

IV калена
5/4. Ваўжынец, уступіў дзедзічны маёнтак сынам (запіс 22.05.1792). 6/4. Базыль. 7/4. Андрэй.

V калена
8/5. Францішак, валодаў застаўным фальваркам Катугі (інтрамісія 23.05.1799). ротмістр ковенскі, у якасці доказу на шляхецтва прадставіў сведчанне ўраднікаў і абывацеляў Слуцкага павету (03.10.1801).
9/5. Ян. 10/5. Ануфры. 11/6. Стэфан. 12/7.Базыль. 13/7. Ян.

VI калена
14/8. Юзаф,хр. 07.07.1795. 15/8. Ігнаці,хр. 08.04.1798. 16/9. Ян,хр. 24.02.1789. 17/9. Тэадор, хр. 24.04.1794 [1].

У XIX ст. прадстаўнікі роду пражывалі ў Слуцкім пав. Мінскай губ. Прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага ДДС 26.02.1802 (1 частка), звестак аб зацвярджэнні ўказам Сената не адшукана.

Крыніцы: ф. 319, воп. 1, спр. 22, арк. 36; спр. 32а, арк. 47—50; воп. 2, спр. 353.

[1] 14—17 былі хрышчаны ў Нясвіжскім касцёле.

(с) Матэрыялы узятыя з выдання:
Гербоўнік беларускай шляхты. Т.2.Б. / С. Рыбчонак [і інш.] — Мінск: НАРБ, 2007. — 672 с: іл. – С. 503-504. Аўтары - С. Рыбчонак, Т Седлярэвіч
« Последнее редактирование: 17 Февраля 2009, 21:09:21 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Бялькевіч гербу_Дуб_

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 7
Re: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич
« Ответ #3 : 21 Апреля 2008, 14:34:30 »
Бялькевічы гербу Dębno
У выданьні Тадэуша Гайла "Polskie Rody Shlacheckie i ich herby" (Бяласток, 2003) узгадваюцца два адгалінаваньні Бялькевічаў, ужо як прадстаўнікі "польскай" шляхты. Побач з гербам "Dąb" узгадваецца герб "Dębno", які мелі віленскія Бялькевічы.

Бялькевіч гербу_Дуб_

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 7
Re: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич
« Ответ #4 : 21 Апреля 2008, 14:37:07 »
Бялькевічы - паўстанцы ў 1830-1831 гадах

Бялькевіч Міхал –
з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., сын уніяцкага святара, брат Фларыяна. Дзейнічаў у атрадзе Ю. Кашыца, затым радавы 13 ул. палка, адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Перайшоў межы Прусіі, утрымліваўся ў Гданьску. Эміграваў. 5.5.1835-6.5.1836 член ПДТ, 1.8.1847 уступіў паўторна. Па рашэнню ГГСК 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёнтак Навіны канфіскаваны.

Бялькевіч Фларыян –
з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся у Навагрудку, сын уніяцкага святара, брат Міхала, вучань школы ў Навагрудку. Дзейнічаў у атрадзе Ю. Кашыца, затым радавы 13 ул. палка, у складзе якога адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Эміграваў, працаваў ураднікам у Гаўры. 3 15.6.1835 член ПДТ. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разраду злачынства, маёнтак Навіны канфіскаваны.

Матэрыялы ўзяты з выдання:
Гарбачова В.В. Удзельнікі паўстання 1830 – 1831 гг. на Беларусі. – Мн.: Выд. Цэнтр БДУ, 2006. – 400 с. – С. 71-72.
« Последнее редактирование: 17 Февраля 2009, 21:07:52 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Бялькевіч гербу_Дуб_

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 7
Re: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич
« Ответ #5 : 21 Апреля 2008, 14:40:21 »
Бялькевічы са Случчыны, што ўзгадваюцца па кнізе “Памяць” (XXст.).

Бялькевіч (імя і імя па-бацьку невядомыя), нар. у в. Стары Гуткоў, удзельнік І сусветнай і грамадзянскай войнаў. /П, 1, 198/

Бялькевіч Васіль Панфілавіч, нар. у 1904 г., радавы, стралок у гады Другой сусветнай вайны, з ліпеня 1944 г. да мая 1945 г., вярнуўся жывым, медаль “За перамогу над Германіяй”, прыпісаны да Рачкавіцкага сельсавету. (П, 2/143)

Бялькевіч Іван Баляслававіч, нар. у 1904 г., стралок у гады Другой сусьветнай вайны, на фронце з чэрвеня 1944 да студзеня 1945 года, медаль “За перамогу над Германіяй”, прыпісаны да Рачкавіцкага сельсавету. (П, 2/143)

Бялькевіч Іосіф Сяменавіч, нар. ў 1907 г., загінуў у 1945 г. ва Ўсходняй Прусіі.

Бялькевіч Канстанцін Аляксандравіч, нар. у 1920 г., радавы, стралок, вяярнуўся з вайны жывым (П, 2/57)

Бялькевіч Канстанцін Рыгоравіч, нар. у 1920 г., радавы, стралок у гады Другой сусветнай вайны, на фронце быў з ліпеня 1944 г. да мая 1945 г., вярнуўся жывым, прыпісаны да Вясейскага сельсавета.

Бялькевіч Мікалай Аляксандравіч, нар. У 1919 г., жыў у в. Казловічы, прапаў без зьвестак у 1942 г.

Бялькевіч Фёдар Якаўлевіч, нар. у 1923 г., жыў у г. Слуцку, радавы, прапаў без звестак у снежні 1944 года (П, 2/204)

Бялькевіч Яўген Сцяпанавіч, жыў у в. Еўлічы, у гады Другой сусьветнай вайны трапіў у палон, дзе і загінуў у 1942 г.
« Последнее редактирование: 21 Апреля 2008, 14:54:58 от Бялькевіч гербу_Дуб_ »

Бялькевіч гербу_Дуб_

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 7
Re: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич
« Ответ #6 : 21 Апреля 2008, 14:50:30 »
Мяркуючы па ўсім, слуцкая галіна Бялькевічаў (да якой належыць і аўтар дадзенага паведамлення) з'яўлялася калі не пачатковай асновай роду, то, прынамсі, даволі вялікай яго часткай. У сярэдзіне XIX ст. у імперскіх дакументах фіксавалася дзяленне слуцкіх прадстаўнікоў роду на Бялькевічаў гербу "Дуб" і Бялькевічаў гербу "Dąb". Мне здаецца, дзяленне ўзнікла з канфесійнага падзелу - некаторыя Бялькевічы перайшлі ў праваслаўе з прычыны новай палітычнай "каньюнктуры".
« Последнее редактирование: 21 Апреля 2008, 14:52:34 от Бялькевіч гербу_Дуб_ »

Бялькевіч гербу_Дуб_

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 7
Re: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич
« Ответ #7 : 24 Апреля 2008, 17:04:05 »
Інфармацыя са старонкі "ВОССТАНИЕ 1863-1864 гг НА ТЕРРИТОРИИ ЛИТВЫ И БЕЛОРУССИИ".
(http://kdkv.narod.ru/1864/index.htm) -
Вынятак з публікацыі: «Списки политических преступников, лишенных по суду прав состояния,  имущество коих подлежит конфискации в казну». 1864. :

БЕЛЬКЕВИЧЪ Венцеславъ. дворянин, Виленская губерния Виленского уезда, где имеет имение Цъхановишки.

tatiana_e

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Re: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич
« Ответ #8 : 28 Ноября 2008, 23:19:10 »
Здравствуйте!
Может кто нибудь сможет мне помочь?
Дед моего мужа Белькевич Василий Петрович. Родился 31 июля 1899года.
Родился (адрес точно переписан из его записной книжки) Белоруссия Минская губерния  Бобруйский уезд местечко Паричи застенок Иванищевичи.
Когда и почему они уехали из Белоруссии мы не знаем, но в 1939 году он уже был женат на бабушке моего мужа (Белькевич (Дуринова) Дарья Афанасьевна), а в 13 июля 1940 года родилась мама моего мужа(Белькевич Лариса Васильевна). До войны они проживали по адресу: Рязанская область, Рыбновский район, село Сельцы (бабушка родом из этого села). Точно не знаем когда он был призван на фронт. От него есть два письма датированные 22 января 1942г. и 28 августа 1943г.
Сестра Дарьи Афанасьевны говорила, что еще была похоронка в которой он значился без вести пропавшим. Недавно по объединенной базе Мемориал мы узнали, что погиб он 03 октября 1943 г. в Могилевской области и похоронен в братской могиле.
У него был брат - Александр и две сестры Зинаида и Ольга. Мать его умерла 15 ноября 1947г.
Судя по адресам в записной книжке они часто переезжали. Муж помнит, что примерно в 1984 году к ним приезжал двоюродный брат матери. И еще он помнит, что жил тогда этот брат в Белоруссии. 
 

Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 239
  • Грыбоўскі В.А.
Re: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич
« Ответ #9 : 29 Ноября 2008, 10:43:04 »
Вітаю

Так, якой вам дапамогі патрэбна?
З вашага ліста не зусім зразумела?

З павагай
Любі бацькаўшчыну, ведай продкаў і адказвай толькі за сябе

o_ff_korbut

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 12
Re: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич
« Ответ #10 : 01 Декабря 2008, 16:38:47 »
У жителя заст. Болотич Игнатия Иванова Белькевича (однодворец) и его жены Анны Игнатовой родились и были крещены (Прусская ц., Слуцкий у.):

24,25 января 1871 дочь Мария
Восприемники: дв. Иван Игнатов Барановский и одн. девица Анастасия Стефанова Корбут

21,22 августа 1873 дочь Евдокия
Восприемники: дв. Иван Игнатов Барановский (заст. Василь-Борек) и девица Евфросиния Стефанова Корбут

За 1874г. упоминается жена Антона Фёдорова Бельковича Ирина Григорьева

tatiana_e

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Re: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич
« Ответ #11 : 01 Декабря 2008, 22:35:51 »
Да, так увлеклась рассказом, что не написала чего собственно хочу.
Буду благодарна за любую информацию, которая поможет больше узнать о наших родных.
Еще хотелось-бы восстановить связь с родстевнниками, которая оборвалась после смерти мамы моего мужа.

Бегната

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Re: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич
« Ответ #12 : 13 Января 2014, 23:47:52 »
Тикава инфармация пра Белькевичау  з Нясвижскага р-на
Мой дед Петр Устинавич, жиу на вси - Лысица.

Оленка

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 19
Re: Бялькевіч / Biaĺkievič / Bielkiewicz / Белькевич
« Ответ #13 : 11 Июня 2014, 19:00:30 »
Доброго дня! Стало відомо , що моя пращурка була з роду Бількевичів, переселенців з Мінської губернії до України Радомишельський повіт.
Це Євдокія Іванівна Бількевич  прибл.1804 р.н.
З ревізії 1811 року по Радомишельському повіту стало відомо Що Іван петров Бількевич 45 років, проживав до переселення в Слуцькому повіті селі Сузное (Зузное), але що це за поселення ніде його не знаходжу, і ніякої інформації по ньому в інеті нажаль не має.((((.
Цікавлять роди Броновицькі, Севрук, Старжинські, Березовські, Ярмолинські, Вишневські, Тарасевич, Кришевич, Шуневич, Савицькі, Тишкевич, Бількевич, Ражинські, Корбут, Кулаковські, Пилькевич, Загоровські, Кунцевич