ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Ґрахоцкі / Grachocki / Grochocki / Грохоцкий, Грохотский  (Прочитано 9665 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Bormental

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Шукаю продкаў майго дзеда - Грахоцкага Георгія (Грыгорыя?). Нарадзіўся ў 1922 годдзе ў вёсцы Харомцы. Сёньня гэта Акцябарскі раён Гомельскай вобласьці. Перад вайной у вёсцы быў касьцёл і царква. Бацька дзеда - Грахоцкі Аляксандр Цімафеевіч. У вайну яго спалілі немцы. Кім былі і як зваліся старэйшія пакаленьні Грахоцкіх - мне невядома. Вось што я знайшоў з аповедаў старых людзей: http://foto.tut.by/albums/userpics/q/n/1000004983/31390730-09-2008_9_.jpg

Малкаў і Мёдухаў - дзе могуць звесткі пра іх? Гэта - вёскі? Хутары? Фальваркі?
« Последнее редактирование: 01 Октября 2008, 23:57:31 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Пра існаваньне такога шляхецкага роду мне нічога не вядома. У маіх сьпісах гэткага прозьвішча няма.

Да рэвалюцыі Харомцы былі ў Бабруйскім пав. Менскай губ. У Харомцах быў касьцёл, мэтрычныя кнігі захаваліся добра з 1868 да 1916, зь некаторымі лакунамі. Праваслаўнай царквы, па маім зьвесткам, тамака не было.

Вось сьпісы праваслаўных цэркваў Бабруйскага пав.: http://www.nobility.by/advices/church/orthodox/babrujski-paviet.shtml

Прыкладная наяўнасьць праваслаўных мэтр. кнігаў Бабруйскага пав. у архіве: http://archives.gov.by/index.php?id=831787
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

stretta

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 74
Вёска Мёдухаў - на сучаснай двухкіламетроўцы на поўдзень ад Харомцаў (карты Беларусі ёсць на сайце www.kostukovka.com).
Сяло Харомцы по даведніку Ярмаловіча (1870 год) было ў Касарычскім праваслаўным прыходзе.

Bormental

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Вялікі дзякуй за адказ! Сапраўды, аказваецца, у Харомцах праваслаўнай царквы не было. Нехта на www.radzima.org даслаў фоткі касьцёла і апошняга пробашча: http://www.radzima.org/pub/pomnik.php?lang=by&nazva_id=hoakkhar05&kind=s

Летась знайшоў на вясковым цьвінтары ў гушчары старыя польскія могілкі. Некаторыя помнікі ў выдатным стане, відаць, што даволі багатыя, але пазарастала ўсё страшэнна і звонку нічога не відаць.
Дзіўна, але Грахоцкіх на вясковых могілках амаль няма. А сярод тых, хто ёсьць, - толькі тыя, хто нарадзіліся ў 20-я гады 20-га стаг. Атрымліваецца, што Грахоцкія раней у Харомцах не жылі, а потым па рэвалюцыі нехта зь ніх прыйшоў да сялянаў і ажаніўся з сялянкамі. 
Дзе ж яны раней жылі?.. Хутчэй за ўсё гэта засьцянковая шляхта.

Па метрычныя кнігі трэба на Крапоткіна?
« Последнее редактирование: 30 Марта 2009, 01:34:34 от Bormental »

Grom

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
От Грохоцкого Я. Н.
Дед родом из с.Хоромцы- теперь Октябрского р-на Гомельской обл.