Продкі Дабрынёўскіх баяр Карачуноў, якія з 1780-х гадоў у мк Станькаўскай і данілавіцкай цэркваў менаваліся таксама Каржанеўскімі, відавочна паходзілі з часткі маёнтка Ліцьвяны Тоўкачаў- вёскі Губіна, з якой перасяліліся на зямлю Тоўкачаў у Дабрынёва.
Першая згадка ў метрычных кнігах:
МК Ліцьвянскай парафіі.
1729 г. Сымон Карачун з Губіна сьведка шлюбу Казіміра Чаглея і Агаты Андруховіч (?).
Чаглеі ў т.л. у РС 1795 г. зямяне ў засценку Таўстуха.
Дарэчы, у 18 ст. згадваюцца і Каржанеўскія ў Ліцьвянах.