Хотелось бы отметить, что многие шляхетские семьи Минского уезда были записаны в крестьянских ревизских сказках в 1858, 1834, 1816, 1811 и даже в 1795 гг. и это абсолютно не доказывает их крестьянское происхождение, а является следствием разбора шляхты
Калі нічога
абсалютна не даказвае тады няма ніякіх аб’ектыўных крытэрыяў, што зусім ня так.
99% запісаных у рэвізыях сялянамі і ёсьць такімі.
У запіс сялянамі патраплялі ў васноўным людзі з прамежкавых катэгорый, чый сацыяльны статус ня быў дастаткова акрэсьленым. Паўнапраўная шляхта ў адзінкавых выпадках патрапляла ў сялянскія рэвіскія казкі да 1831. Сялянамі запісвалі ня маючых нерухомай уласнасьці асобаў, залежных ад паноў зямянаў і баяраў, у меншай ступэні — чыншавую шляхту. А актыўных сялянаў на чыншы маглі запісаць у шляхту, паколькі сацыяльна яны, практычна, нічым не адрозьніваліся.
Калі людзям з прамежкавых катэгорый, урэшце, удавалася даказаць сваё вышэйшае паходжаньне, іх і трэба лічыць такімі. А калі, скажам, нейкія баяры на цяглай зямлі былі запісаныя ў сялянскі аклад, і потым не прадпрыймалі на працягу дзясяткаў год ніякіх намаганьняў, каб пазбавіцца статусу сялянаў, зь якой нагоды іх трэба лічыць не сялянамі?…
Шляхецкі стан ня быў канчаткова закрыты. У яго маглі патрапіць і сяляне, нават фальшаваньнем дакумэнтаў; але і пазбавіцца свайго трохі вышэйшага статусу, чым у сялянаў, баяры і зямяне.
и- во многих случаях- закрепощения мелкой шляхты помещиками. Чтобы выяснить их действительное происхождение, правильнее опираться не на ревизские сказки, а на метрические книги 18 в. (которых, правда, сохранилось не много) и на древние инвентари.
Калі ў інвэнтары 18 ст. будзе напісана "баярын", без далейшых запісаў у шляхецкіх рэвіскіх казках ці ў вывадах, гэта ня будзе азначаць зусім нічога ў іх статусе, акрамя таго, што ў пэўным інвэнтары і ў пэўны год яны запісаныя як баяры. Гэта ня тое-ж самае, што шляхта.
Да пачатку 19 практычна ўся дробная шляхта ў мэтрычных кнігах пазначаная без акрэсьленьня іх стану.
Пагэтаму трэба абапірацца на ўвесь комплекс дакумэнтаў у бегу часу.
Большинство шляхты в 18 в. ходили в костёл, реже- в униатскую церковь. Роднились обычно тоже с шляхтой. В метриках 18 в. перед фамилией зажиточного шляхтича могли ставиться буквы D, MD, GD, перед фамилиями мелкой шляхты обозначения эти стали писать только в 1810-20-х гг.
Большасьць дробнай шляхты была грэка-каталіцкага веравызнаньня. Даволі шмат і заможных родаў былі вуніятамі. Масавы пераход шляхты да рыма-каталіцкага веравызнаньня адбыўся ў 1794–1804, калі ішла першая хваля ціску на грэка-каталіцкую царкву.
Вось роднасныя сувязі — гэта на самой справе даволі добры паказчык. Паколькі шлюбы заключаліся найчасьцей у свім коле. Калі шляхта прызнавала іншых за шляхту і раднілася зь імі — гэта ёсьць важным фактарам.
===
Вы робіце далёка ідучыя абагульненьні і падсумаваньні без дастатковага комплексу ведаў. Кожны выпадак запісаў у падатныя станы трэба разглядаць асобна.