ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Паведамленьні са старога форуму. 2002.06-2002.12.  (Прочитано 9505 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Гость
2002-07-13 15:13:51', 'Andrushkievich','Re: Пра шляхецкія роды, прозьвішчы якіх пачынаюцца на "А"','elzaza@tut.by';
Шаноўны спадар Ўладзіслаў!
Прозьвішча майго прадзеда Бенедыкта, які жыў у вёсцы Юнцавічы (ці побач), што ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці - Андрушкевіч. Ён нарадзіўся на самым пачатку 20-га ст. Зьвестак пра тое, што ён паходзіў з шляхецкага роду няма. Але ж і іншых зьвестак няма таксама. Хацелася б, маючы вольны час, усё ж такі разабрацца ў мінуўшчыне. Раскажыце, калі ласка, ці быў побач які род Андрушкевічаў. Калі не - то дзе яны месьціліся, якім гербам карысталіся, і дзе можна знайсці агульную інфармацыю пра Андрушкевічаў.
Наперад - шчыры дзякуй.
Эльза.';

2002-07-18 00:20:54', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Андрушкевіч','v-sh@nobility.by';
'Я асабіста ведаю асобаў з гэткім прозьвішчам, якія належаць да шляхты, і тых, якія не.
Пра род са згаданай тэрыторыі я нічога ня ведаю. Існуюць у архіве сьпісы шляхты Вілейскага павету, праўда даволі раньнія, я буду іх праглядаць. Зьвярніцеся да мяне дзесьці ў канцы восені.
Не зразумела з паведамленьня, ці маецца вольны час, калі так, дык найлепш асабіста распачаць пошукі (бо я магу адказаць нейкія пачатковыя рэчы, а радавод усё-роўна прыйдзецца шукаць самой).
Найперш трэба высьветліць да якога касьцёлу хадзілі продкі і дзе былі могілкі. Далейшыя размовы пра пошукі перанясем у адпаведны разьдзел.';

2002-07-22 17:44:39', 'Андрушкевіч','****';
'Спадар Уладзіслаў!
Я даведалася ў старажылаў, што быццам бы мае Андрушкевічы былі не мясцовыя (хаця тыя могуць і памыляцца), што яшчэ дзед майго прадзеда (атрымліваецца пачатак 19-га ст.) зьбег з усходу - аднекуль ці то з-пад Віцебска, ці то з-пад Магілёва. Зразумела, што гэтую версію ўсё роўна прапрацаваць адразу не атрымаецца. Можа, што зьвязанае з паўстаньнямі, вайной? А можа, са скасаваньнем шляхецтва, калі яны ўсё ж былі шляхтай?
І такое пытаньне: дзе можна знайсьці метрыкі з касьцёлаў у Альковічах, Касьцяневічах (Вілейскі раён)?
Шчыры дзякуй,
Эльза';

2002-07-29 02:28:23', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Андрушкевіч','v-sh@nobility.by';
'Да ўсякага роду паданьняў трэба ставіцца з сумненьнем, яны амаль заўсёды не пацьверджваюцца.
Наконт таго ці былі яны шляхтаю я нічога сказаць не магу.
Метрычныя кнігі касьцёлаў у Альковічах і Касьцяневічах ёсьць за 18 - пал. 19 ст.
Быць можа, ёсьць сэнс паглядзець ці ёсьць тамака Андрушкевічы і кім яны там лічацца. Трэба памятаць, што ў 18 ст. пісалі метрыкі на лацінскай мове, з пач. 19 - па-польску. Па праглядзе метрык, калі тамака і будуць Андрушкевічы, ня будзе магчымасьці злучыцца з сёняшнімі ведамі, бо будзе лакуна ў часе, але гэта дасьць магчымасьць разуменьня дзе шукаць. Калі яны тамака жылі здаўна - зразумела дзе шукаць.
Альковічы
* 1751, 1753-1798; х 1756-1797; † 1756-1797 - НГА 937-5-15
х 1786-1826 - НГА 937-6-9
*, х, † 1827-1849 - НГА 937-5-80
Касьцяневічы
* 1718-1798; х 1737-1798; † 1775-1792 - НГА 937-5-8
* 1773-1804 - НГА 937-5-17
* 1804-1810 - НГА 937-5-58
* 1811-1824 - НГА 937-5-57
*, х, † 1827-1849 - НГА 937-5-76
НГА - Нацыянальны Гістарычны архіў Беларусі (гэта ў Менску), далей нумар фонда, вопіса і справы.';

2002-07-31 16:54:15', '***','Re: Андрушкевіч', '';
'Шчыры дзякуй за такую падрабязную інфармацыю.';

2002-09-07 20:54:44', 'Дзмiтрый','Алiфяровiч','dimx@tut.by';
'Добры дзень спадар Уладзiслау!
Гэта прозвiшча майго прадзеда. Варыянты напiсання: (Алiферович, Альферовiч, русiфiцыраванае: Олиферович)
Ён жыу на Палессi, сучасны Столiнскi, Пiнскi цi Лунiнецкi раён.
Мне б хацелася ведаць гiсторыю свайго роду.
Адкажыце, цi ёсць звесткi пра дадзенае прозвiшча.
Я разумею, што у гэтым краi яшчэ 150 год таму назад улада была прадстаулена даволi слаба з-за непраходных балотау.    
Яшчэ да мяне маюць дачыненне: Яцушкевiчы, i Караваевiчы.
З павагай Дзмiтрый';

2002-09-07 22:11:35', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Алiфяровiч','v-sh@nobility.by';
'Вялікі дзякуй за аператыўную інфармацыю.
Я хачу даведацца падрабязней пра гэты род.
Вы напісалі, што трэба займацца доследамі ў Нацыянальным Гістарычным архіве,
Ці магчыма гэта звычайнаму студэнту? Што дзеля гэтага патрэбна?
З якіх крыніц магчыма даведацца болей?
     Дзякуй за ўвагу.';

2002-09-08 01:07:56', 'Дзмітрый','Re: Алiфяровiч','Dimx@tut.by';
'На пачатак 19 ст. Аліфяровічаў у Пінскім павеце не было (яны не праходзяць па шляхецкіх сьпісах). Верагодна прыехалі пазьней.
Аліфяровічы мелі 2 вывада ў Менскім ДДС. Адныя былі зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве, іншыя не. Пры вывадах указалі, што ўжываюць гэрб "Ястрабец\".
Штосьці мне гаворыць, што гэтыя Аліфяровічы - гэта галіна віцебскіх Аліфяровічаў. Калі гэта сапраўды так, дык іх сапраўдным гэрбам мусіць быць "Багорыя\". А род гэты вельмі даўны, яны маюць адзін з самых старых радаводаў для не княскіх родаў - дзесьці з канца 14 ст.
Каб усё гэта высьветліць, трэба вывучыць дакументы, якія Аліфяровічы прадстаўлялі у Менскі ДДС. Г.зн. трэба займацца досьледамі ў Нацыянальным Гістарычным архіве.
Іншыя прозьвішчы мне нічога не гавораць.';

2002-09-15 01:19:01', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Алiфяровiч','v-sh@nobility.by';
'На наступным тыдні я пачну друкаваць парады для генеалягічных пошукаў у адпаведным разьдзеле сайта.';

2002-10-22 15:52:58', 'Алесь','Re: Шукаю якую-небудзь iнфармацыю аб сваiх продках.','a_ad@tut.by';
'Шукаю інфармацыю па прозвішчах Адамковіч і Красоўскі (Дзісенскі павет)';

2002-10-16 13:06:04', 'Асмалоуская','Шукаю якую-небудзь iнфармацыю аб сваiх продках.','J_Vlasova@yahoo.com';
'Шаноуныя спадары. Буду Вам вельмi удзячна, калi хто-небудзь здолее мне дапамагчы у пошуку родных.';

2002-11-08 14:20:23', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Дзісенскі пав.','v-sh@nobility.by';
'Калі маецца на ўвазе Дзісенскі пав. да рэвалюцыі, дык ён з 1843 быў у Віленскай губ., раней у Менскай. Адпаведна найбольш матар'ялаў ёсьць у Вільні.';

2002-11-08 14:21:40', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Асмалоўскі','v-sh@nobility.by';
'Толькі ў Менску каля 100 Асмалоўскіх маюць тэлефоны. У гэткіх умовах абстрактныя пытаньні ня маюць сэнсу.';

2002-11-16 03:08:02', 'Ахром','Ахрамовіч (хутчэй -- Ахрамейка) -- БРАСЛАЎШЧЫНА','wolkow@tut.by, ahromenko@ukr.net';
'Шукаю будзь-якую інфармацыю па прозьвішчах Ахрамовіч ці, хутчэй, Ахрамейка, з Браслаўшчыны, цяперашняя Віцебская вобл. Можа быць  нават Міёры ці Лынтупы. Буду шчыра ўдзячны за любыя, нават ускосныя паведамленьні. Асабліва цікавяць даты.
Зь вялікай павагай да стваральнікаў сайта --
А. С.';

2002-11-26 16:11:50', 'Antos\'','Архiпау','arant@tut.by';
'Добры дзень Шаноуны Уладзiслау !
Буду вельмi удзячны, калi падкажаце адкуль паходзiць род Архiпавых  ды Новiкавых.';